Смекни!
smekni.com

Узнікненне будызму (стр. 2 из 5)

Апроч таго ў VIII – VI стст. да н.э. адбываюцца змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці Індыі. У гэты перыяд узнікае вялікая дзяржава ў басейне Ганга і паскараецца эканамічнае развіццё. Людзі пачынаюць багацець, у тым ліку і прадстаўнікі ніжэйшых варн. У гэтых умовах чалавек пачынае ацэньвацца не толькі ў залежнасці ад варнавай прыналежнасці, але і па выніках ягонай уласнай працы. Такім чынам, узмацняецца увага да унутранага свету чалавека, якому ў будызме надаецца асноўная увага.Таксама ў VIII – VI cтст. да н.э. абвастраецца барацьба паміж брахманамі і кшатрыямі за кіруючую ролю ў грамадстве. У Старажынай Індыі брахманы займалі выключна высокае месца: іх маёмасць не мог крануць ніхто, нават цар, лічылася, што іх жыццё значна больш каштоўнае, чым жыццё іншых людзей, а пры іх судовых спрэчках з прадстаўнікамі іншых варнаў рашэнне на карысць брахмана выносілася аўтаматычна, бо брахману проста нельга было не давяраць альбо пярэчыць.

Аднак з цягам часу і асабліва у сувязі з паскарэннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэннем старажытнаіндыйскіх протадзяржаў, з'яўленнем палітычна ўплывовага і заможнага слоя людзей, далучаных да ўлады (у асноўным гэта былі кшатрыі), сітуацыя пачала мяняцца. Князі, правіцелі, ваеначальнікі адчувалі, што згодна з брахманізмам, яны знаходзяцца на другарадных пазіцыях, як у духоўным, так и ў сацыяльным сэнсе, таму трэба шукаць нейкае альтэрнатыунае вучэнне, якое б адпавядала іх рэальнаму месцу ў грамадстве. Мэнавіта з асяроддзя кшатрыяў выйшаў заснавальнік будызму Сіддхартха Гаутама Шакьямуні. (Буда).

2. ЖЫЦЦЁ БУДЫ

Большасць даследчыкаў зараз лічыць, што заснавальнік будызму з'яўляецца рэальнай гістарычнай асобай. Існуе некалькі варыянтаў ягонай біяграфіі, у якіх пераплецены рэальныя і міфалагічныя элементы.

Вядома, што ён нарадзіўся ў 564 г. да н.э. у Паўночнай Індыі ў сям'і цара Шудхаданы, правіцеля племені шакьяў, і царыцы Майі. Пры нараджэнні яго назвалі Сіддхартха Гаутама (Сіддхартха – асабістае імя - азначае ''той, хто дасягнуў мэты''; Гаутама - радавое імя, у гонар яго знакамітага продка, настаўніка брахманізму). У далейшым яго таксама сталі зваць Шакьямуні - "мудрэц з племені шакьяў". Прынц жыў у раскошы, не ведаючы турбот. Ва ўзросце 16 год ён ажаніўся на прынцэсе, якую звалі Гопа. Апроч яе ў яго быў цэлы гарэм прыгожых танцоўшчыц, і, здавалася б, малады прынц павінен быў бы быць задаволены жыццём. Аднак свайго адзінага сына ён называе Рахула, што значыць ''ланцуг'', такім чынам, пасярод усёй раскошы Сіддхартха адчуваў сябе як у ланцугах. Духоўны крызіс абвасрыўся пасля таго, як малады прынц адкрыў для сябе той факт, што жыццё людзей зусім не складаецца з адных прыемнасцяў, але поўнае пакут і няшчасцяў. Гэтае адкыццё аказала на Сіддхартху вельмі глыбокае ўражанне, і ён задумаўся аб сэнсе жыцця.

Індыйская культура таго часу ўжо выпрацавала акрэсленыя адказы на гэтае пытанне. Лічылася, што спакой можна атрымаць праз аскетычны вобраз жыцця і самаўмярцвенне плоці. Сіддхартха ўцякае з палаца і шэсць гадоў займаецца аскетычнай практыкай. Ён вельмі схуднеў, ягоны твар пачарнеў і зрабіўся страшным, скура зморшчылася, а валасы выпалі. Аднак Сіддхартха не знаходзіць адказы на тыя пытанні, якія яго мучылі. Па гэтай прычыне ён адмаўляецца ад аскетызму і каля горада Урувела ў свяшчэнным гаі аддаецца глыбокай медытацыі. У выніку на яго сыйшло "прасвятленне", і ён зрабіўся Будай (''Прасветленным"). Потым ён пачаў прававедаваць, у яго з'явіліся вучні, з якімі ён 40 год хадзіў па Індыі, распавядаючы аб шляху выратавання ад пакут. Памёр Буда ў 483 г. ва ўзросце 80 год у мястэчку Кушынагара. Згодна з індыйскімі звычаямі, ягонае цела было спалена, а попел падзелены паміж васьм'ю паслядоўнікамі. У далейшым гэтыя часткі попелу былі захаваны, і над імі пабудавалі піраміды (ступы), якія з'яўляюцца месцам паломніцтва будыстаў. Згодна з паданнем, адзін з вучняў Буды выхапіў з пахавальнага вогнішча зуб свайго настаўніка. Зараз гэты зуб з'яўляецца галоўнай рэліквіяй будызму, знаходзіцца ён на Шры-Ланцы ў горадзе Кандзі, у ягоны гонар пабудаваны спецыяльны храм Зуба Буды і штогод праводзяцца ўрачыстасці.

Такія нешматлікія факты з рэальнай біяграфіі заснавальніка будызму. Міфалагічная ж біяграфія Буды мае прыкладна наступны выгляд.

На працягу многіх кальп (I кальпа – 8640000000 год) Буда перараджаўся на зямлі ў выглядзе розных жывых істот - 83 разы святым, 58 разоў царом, 24 разы манахам, 18 разоў малпай, 13 разоў купцом, 12 разоў курыцай, 8 разоў гусем, 6 разоў сланом, а таксама рыбай, пацуком, цесляром, кавалём, жабай, зайцам г.д. Усяго такіх перараджэнняў было 550. Паколькі свет за гэты час апынуўся ў цемры невуцтва, багі вырашылі, што яму трэба нарадзіцца чалавекам, дасягнуць пры жыцці прасвятлення, зрабіцца Будай і пачаць прапаведаваць сваё вучэнне, паказаўшы тым самым чалавецтву шлях да выратавання. Буда сам выбраў месца і час свайго нараджэння, а таксама сваіх будучых бацькоў. Згодна з паданнем, яго маці Майя ўбачыла сон: быццам бы ёй у правы бок (па іншай версіі - ва ўлонне) увайшло бажаство ў выглядзе белага слана. Праз належны тэрмін яна нарадзіла сына, які выйшаў у яе з правага бока, зрабіў сем крокаў і абвясціў кліч Буды, пачуўшы які, багі паспяшаліся яго ўшанаваць. Пры нараджэнні Буды яго бацькам было прадказана, што ён зробіцца альбо вялікім царом, альбо заснавальнікам новага вучэння, прычым апошняе адбудзецца, калі ён пабачыць пакуты свету. Бацька хацеў, каб ягоны сын стаў царом, і таму эабяспечыў яму бестурботнае жыццё. Але аднойчы малады царэвіч паехаў на прагулку, і адбыліся чатыры знакамітыя сусрэчы: ён убачыў хворага, старога, памёрлага і манаха-аскета. Пад уражаннем першых трох сусрэч Сіддхартха прыйшоў да высновы, што ўсё жыццё чалавека поўнае зла і пакут, а чацвёртая паказала яму магчымы шлях выратавання. Ён уцякае з палаца і спрабуе знайсці ісціну праз аскетызм, але потым адмаўляецца ад яго. Сіддхартха сядае пад свяшчэннае дрэва, уваходзіць у стан глыбокай медытацыі, вырашыўшы не падымацца, пакуль не дасягне ісціны. Ён сядзеў так 49 дзён, яго спакушаў дэман Мара, але нарэшце дасягнуў прасвятлення і зрабіўся Будай. Потым ён стварае манаскую суполку, прапаведуе сваё вучэнне і ва ўзросце 80 год адыходзіць у нірвану.

3. ЭТЫКА БУДЫЗМУ

Этыка з'яўляецца асновай веравучэння будызму. Асноўнай сваёй задачай Буда лічыў не тлумачэнне свету, а ўказание людзям шляху выратавання. Таму, калі яму задавалі пытанні, як узнік свет, куды ён ідзе, як пабудаваны, Буда маўчаў. У будызме гэта называецца "Вялікае маўчанне Буды". Ён прыводзіў прыклад, шго калі чалавек, паранены атручанай стралой , будзе высвятляць, хто яго параніў, мужчына гэта ці жанчына, да якой варны належыць і г.д., дык памрэ раней, чым знойдзе адказы на ўсе гэтыя пытанні, - трэба хутчэй выцягнуць стралу і лячыць рану. Так і ў жыцці людзі цікавяцца рознымі метафізічнымі пытаннямі аб сутнасці рэчаў, іх пабудове і г.д., не знаходзяць на іх адказы і так і паміраюць у турботах. Таму ўсё ў будызме падпарадкавана справе вызвалення чалавека ад пакут. Буда казаў, што ён прапаведуе не ўсё сваё вучэнне, а толькі тую ягоную частку, якая непасрэдна карысна для жыцця, - тое, што ён ведае, і тое, чаму вучыць, суадносяцца прыкладна таксама ж, як колькасць лістоў у лесе і колькасць лістоў, узятых у руку.

У сваіх пропаведзях Буда прытрымліваўся так званага ''сярэдзіннага шляху". Ён прыйшоў да высновы, што абедзве крайнасці – і жыццё, поўнае пачуццёвых задавальненняў, і аскетычная практыка добраахвотных пакут - аднолькава несапраўдныя. Першая – гэта "жыццё нізкае, не высакароднае, супрацьлеглае духу, ганебнае, мізэрнае"; другая - "жыццё змрочнае, ганебнае, мізэрнае". Правільны шлях ляжыць пасярэдзіне. Гэта шлях паглыблення ў сябе дзеля пазнання ісціны, ён вядзе да супакою і прасвятлення духу.

Этыка будызму грунтуецца на чатырох высакародных ісцінах, якія адкрыліся Сіддхартху Гаутаме над свяшчэнным дрэвам Бодхі.

Першая ісціна – усё жыццё ёсць зло і пакуты. Нараджэнне - гэта пакуты, смерць - гэта пакуты, хвароба - гэта пакуты, неспакой, няшчасце, боль, расчараванне і адчай - гэта пакуты, немагчымасць атрымаць пажаданае - гэта пакуты і г.д. Пакуты Буда разумеў перш за ўсё як хвадяванні, мітусню, неспакой.

Другая ісціна - прычынай пакут з'яўляюцца жаданні. Ад брахманізму будызм запазычыў вучэнне аб коле перараджэнняў (сансары), згодна з якімі, чалавек пасля смерці перараджаеца ў іншую жывую істоту ў адпаведнасці з сукупнасцю сваіх добрых і дрэнных учынкаў (кармай). Выснова, якую зрабіў з гатага вучэння брахманізм даволі простая: калі ў чалавека цяжкае жыццё - гэта пакаранне за тіе зло, якое ён зрабіў у мінулым, трэба паводзіць сябе добра - і будучае жыццё будзе лепшым. Для будызму такая логіка непрыймальная, бо ў ім любое, жыццё лічыцца злом і пакутамі. Прычынай жа пакут з'яўляюцца жаданні, як добрыя, так і дрэнныя, бо гэта мевавіта яны прыводзяць да ўчынкаў і новых перараджэнняў.

Трэцяя ісціна - каб пазбавіцца ад пакут трэба пазбавіцца ад жаданняў. Сукупнасць добрых і дрэнных жаданняў чалавека з'яўляецца падставай для яго далейшых перараджэнняў. Калі знікаюць жаданні, працэс перараджэнняў спыняецца.

Чацвёртая ісціна - каб пазбавіцца ад жаданняў, трэба ісці па "высакароднаму васьмярычнаму шляху”, які ўказаў Буда. Называецца ён так таму, што складаецца з васьмі наступных крокаў.

1.Праведныя погдяды, гэта значыць погляды, заснаваныя на "высакародных ісцінах".

2.Праведнае імкненне - рашучасць выканаць гэтыя ісціны ў сваім жыцці.

3.Праведная мова - добразычлівая, шчырая мова, пазбаўленая грубасці, ілжы, нагавораў.

4.Праведныя паводзіны - паводзіны, падпарадкаваныя наступным пяці прынцыпам: а) захаванне вернасці ў щлюбе; б) адмаўленне ад забойтва ўсякай жывой істоты; в) адмаўленне ад крадзяжу; г) адмаўленне ад хлусні; в) адмаўленне ад ужывання наркатычных сродкаў, у тым ліку алкаголю.