Смекни!
smekni.com

Узнікненне будызму (стр. 3 из 5)

5.Праведнае жыццё - перад усім, гэта азначае жыццё на сумленна здабытыя сродкі. Спосаб зарабляць сабе на жыццё не павінен прыносіць шкоды іншым людзям.

6.Праведнае намаганне - пераадоленне ўсяго, што прывязвае да сябе свядомасць.

7.Праведная ўвага - пастаянная сканцэнтраванасць свядомасці на тым, што ўдалося ўжо дасягнуць на шляху пазбаўлення ад прыхільнасцей.

8.Праведная медытацыя - стан поўнай адлучанасці ад свету і пазбаўлення ад якіх-небудзь жаданняў.

Канчатковай мэтай васьмярычнага шляху з'яўляецца дасягненне нірваны. Згодна з будыйскай традыцыяй, што такое нірвана, рацыянальна растлумачыць немагчыма. Звычайна над ей разумеецца адсутнасць павуціння жаданняў, якое звязвае адно жыццё з другім. Само слова "нірвана" перакладаецца з санскрыту як ''затуханне'', "згасанне". Падобна таму, як полымя згасае, калі канчаецца паліва, спыняецца кола перараджэнняў, калі знікаюць жаданні. "Мудрыя - вучыў Буда, затухаюць як лампады". Такім чынам, нірвана - гэта ўнутраны стан чалавека, які характарызуецца поўнай адсутнасцю жаданняў, свабодай, раўнавагай, адлучанасцю ад праблем жыцця, абсалютным спакоем.

Сэнс нірваны ў тым, што яна ставіць чалавека па той бок неабходнасці, і таму яна тоесная свабодзе. Аднак гэта негатыўная свабода, свабода ад жаданняў, пачуццяў, прыхільнасцяў. Этыка будызму мае песімістычны характар: усё жыццё - гэга зло і пакуты і, каб пазбавіцца ад пакут, трэба, фактычна, пазбавіцца ад жыцця. Але не шляхам самазабойства, бо гэта толькі пагоршыць карму і прывядзе да навага больш дрэннага існавання, а шяхам адмаўлення ад усяго, што прывязвае да гэтага свету, яго хваляванняў, радасцяў і пакут, каб дасягнуць абсалютнага спакою ў нірване.

4. КІРУНКІ У БУДЫЗМЕ

Этычныя і сацыяльныя палажэнні пропаведзі Буды аб роўнасці ўсіх людзей незалежна ад іх каставай прыналежнасці, цярпімасці, павазе да жыцця, неабходнасці сумленных паводзін з'явіліся прыцягальнымі для шырокіх колаў індыйскага грамадства. Што тычыцца практычнай рэалізацыі гэтых палажэнняў (васьмярычнага шляху дасягнення нірваны), то яна спачатку ажыццяўлялася толькі праз манаства. Чалавек, які ўступаў у манаскую суполку будыстаў, адмаўляўся ад усякай маёмасці, галіў галаву, пераапранаўся ў простае адзенне жоўтага колеру, які лічыўся колерам ніжэйшых, "нячыстых" каст. Манахі вялі лад жыцця вандроўных аскетаў, жылі міласцінай, есці маглі адзін раз у суткі, толькі ў першай палове дня, прычым ежа павінна была быць вегетарыянскай. На перыяд дажджоў манахі збіраліся невялікімі суполкамі (сангхамі) у якім-небудзь адасобленым месцы. Так узніклі манастыры, якія паступова ператварыліся ў цэнтры будызму і па сутнасці, адзіную форму яго арганізацыі. Спачатку існавалі толькі мужчынскія манастыры, потым з'явіліся і жаночыя.

Аднак не ўсе тыя, хто прыняў пропаведзь Буды, маглі прысвяціць сябе манаству, таму паступова сфаміраваўся інстытут свецкіх пры хільнікаў будызму. Яны павінны былі прытрымлівацца будыйскай маралі і падтрымліваць манахаў матэрыяльна.

У выніку распаўсюджвання будызму сярод міран, а таксама разыходжанняў па пытанню магчымасці дасягнення для іх нірваны на мяжы І-П стст. н.э. будызм падзяліўся на два накірункі: хінаяну і махаяну.

Хінаяна (малая калясніца, малы шлях) лічыць, што нірваны чалавек дасягае індывідуальна і дзякуючы выключна асабістым намаганням. Дасягцуць яе могуць толькі манахі, мэта ж міранаў - паляпшэнне сваёй кармы і дапамога сангсе. Рэлігійным ідэалам з'яўляецца архат (санскр. ''дастойны'') - чалавек, які цалкам выконваў манаскія абеты і дасягнуў нірваны. Своеасаблівасцю хінаяны з'яўляецца тое, што ў ёй не прызнаецца рэальнае існаванне багоў, таму яе часам называюць атэістычнай рэлігіяй. Месца бога займае закон кармы, у адпаведнасці з якім кожны атрымлівае тое, што ён заслужыў сваімі мінулымі дзеяннямі.Буда ў хінаяне таксама не лічыцца богам, гэта звычайны чалавек, настаўнік мудрасці, які знайшоў шлях да выратавання і ўказаў яго людзям. Таму ўсе малітвы і іншыя формы культу маюць сэнс толькі як мемарыяльныя акты, мэта якіх - шанаванне памяці настаўніка і ўспаміны аб ім як аб прыкладзе для прыхільнікаў. Хінаяну таксама .называюць паўднёвым будызмам. Яна распаўсюджана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як Шры-Ланка, Бірма, Тайланд, Лаос, Камбоджа, часткова ў Індыі, Бангладеш, В'етнаме, Малайзіі, Непале.

Махаяна (вялікая калясніца, вялікі шлях) сцвярджае, што нірваны могуць дасягнуць усе людзі, якія кіруюцца вучэннем Буды, а не толькі манахі. Лічыцца, што існуе бесконцая колькасць буд. Кожны з іх, у тым ліку і Сіддхартха Гаутама Шакьямуні, з'яўляецца ўвасабленнем адвечнага звышнатуральнага сусветнага прынцыпу. Асаблівае месца ў махаяне эаймае канцэпцыя бодхісатвы (санскр. "істота, якая імкнецца да прасвятлення"). Гэта людзі, якія дасягнулі нірваны, але не разарвалі цалкам сувязь са светам, бо ў іх засталося адно жаданне: садзейнічаць выратаванню іншых жывых істот. Бодхісатвам прыпісваюцца завышнатуральныя якасці, лічылася, што жывуць яны не толькі на зямлі, але і ў іншых светах, колькасць якіх бясконцая. Галоўнымі якасцямі бодхісатвы з'яўляецца прамудрасць, г.зн. здольнасць спасцігаць сапраўдную рэчаіснасць, а таксама вялікае спачуванне, якое праяўляецца ў здольнасці выратоўваць розныя тылы жывых істот. Спачатку бодхісавам называўся любы веруючы, які імкнуўся да выканання такой альтруістычнай місіі. Пазней гэта слова стала ўжывацца ў дачыненні пераважна да вялікіх святых, надзеленых звышнатуральнай сілай, якія па моцы пераўзыходзяць багоў ведызму. У далейшым яны зрабіліся папулярнымі аб'ектамі шанавання і надзей для мільёнаў веруючых. Культ бодхісатваў з'яўляецца настолькі важным для махаяны, што яе часта нават называюць бодхісатваянай – калясніцай бодхісатваў.

Дзякуючы таму, што ў махаяне лічыцца магчымым дасягненне нірваны не толькі для манахаў, але і для ўсіх веруючых, яна ахапіла значна больш шырокае кола людзей, чым хінаяна. У працэсе распаўсюджвання за межамі Індыі махаяна.праявіла выключную гібкасць у прыстасаванні да новых умоў, характару іншых культур і цывілізацый, што і дазволіла будызму зрабіцца сусветнай рэлігіяй.

Махаяну таксама называюць паўночным будызмам, яна распаўсюджана ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Азіі, такіх як Кітай, Манголія, Карэя, Японія.

Доўгі час у навуцы існавала меркаванне, што хінаяна амаль дакладна перадае вучэнне ранняга будызму, а махаяна э'яўляецца вынікам больш позняга развіцця. Аднак сучасныя даследаванні паказалі, што з аднаго боку, абодва гэтыя вучэнні адрозніваюцца ад першапачатковага будызму і сфарміраваліся ў выніку яго доўгай эвалюцыі, а з другога, што яны абодва развіваюць тыя тэндэнцыі, якія існавалі ўжо ў раннім будызме. Трэба адзначыць, што самі назвы ''хінаяна" і "махаяна" ўзніклі ў выніку палемікі паміж гэтымі кірункамі. Прыхільнікі хінаяны называлі свой кірунак тхеравадай ("вучэннем старцаў") і прэтэндавалі на перадачу аўтэнтычнага першапачатковага будызму. Хінаянай жа гэты накірунак назвалі прыхільнікі махаяны: ёсць малая калясніца, якая выратоўвае нямногіх, і ёсць вялікая калясніца, на якой могуць выратавацца ўсе.

У другой палове І-га тыс. н.э. у межах махаяны фарміруецца новы кірунак, які атрымаў назву ваджраяна (алмазная калясніца). Узнікла яна ў Індыі і потым распаўюдзілася ў Непал, Тыбет, Кітай, Японію. Вядома пра ваджраяну мала, бо яна з'яўляецца тайным вучэннем, прызначаным для нямногіх. Нірвана тут дасягаецца пры дапамозе магічных абрадаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя сродкі:

- мантра - малітва-заклінанне, якая паўтараецца без перапынку.

Лічыцца, што яе сіла выходзіць далёка за межы Сусвету і забяспечвае яго дабратворную энергетыку. Мантру можна напісаць на паперы і пакласці ў спецыяльную "малітоўную калясніцу" (апошняя ўяўляе сабой цыліндр на восі), якую потым круцяць. Лічыцца, што колькі разоў павярнулася "малітоўная калясніца", столькі разоў сказана мантра

- мудра - сімвалічны жэст. У ваджраяне маецца цэлы набор спецыяльных рухаў, праз якія выяўляецца імкненне асобы зліцца з Абсалютам. Апроч таго, у ваджраяне прысутнічае моцны эратычны элемент. Лічыцца, што ў час узаемадзеяння паміж мужчинам і жанчынай вызваляецца дабратворная энергія Сусвету. Трэба адзначыць, што гэтае ўзаемадзеянне зводзіцца, як правіла, да сумесных фізічных практыкаванняў і толькі на вышэйшым узроўні мае форму сексуальных кантактаў.

- мандала - "кола медытацыі". Уяўляла сабой круг, упісаны ў квадрат, які ў сваю чаргу таксама ўпісаны ў круг. Мандала ў ваджраяне - гэта мадэль Сусвету. У яе цэнтры знаходзіцца Абсалют, з якім веруючы зліваецца ў працэсе сузірання мандалы.

У пантэоне ваджраяны побач з бясконцай колькасцю буд і бодхісатв ёсць яшчэ адзін від звышнатуральных істот - ідамы (“бог, які звязаны абетам”). Асноўнае іх прызначэнне - быць ахоўнікамі людзей. У прынцыпе, ідамам можа зрабіцца любы буда, бодхісатва альбо архат; веруючы выбірае яго сваім апекуном, калі пачынае ўзыходжанне па шляху Буды. Ідам – гэта боства мандалы і аб'ект медытацыі, сузіранне і зліццё з ім веруючага вядзе да прасвятлення. Ідамы падзяляцца па полу (мужчынскія і жаночыя), а таксама па эмацыянальнаму стану (спакойны, гняўлівы і спакойна-гняўлівы), як правіла, яны маюць шмат рук, ног і твараў.

Вельмі папулярнай у міфалогіі ваджраяны з'яўляецца легенда аб краіне Шамбала. Лічыцца, што яна знаходзіцца на поўнач ад Індыі. У ёй не бывае хвароб, неўраджаяў, стыхійных бедстваў. Яе жыхары - моцныя, прыгожыя людзі, якія жывуць да глыбокай старасці. Яны не проста будысты, а праніклі ў самыя глыбіны патаемных ведаў. Шлях у Шамбалу могуць знайсці толькі тыя, хто авалодаў гэтымі ведамі настолькі ж глыбока, як і яе жыхары і пераадолеў у сабе пачуццёвую прывязанасць да жыцця. Усе астатнія могуць прайсці побач і не заўважыць яе. У сувязі з уяўленнямі аб тым, што ў Шамбале існуць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі будыйскага шляху, і што адзін толькі прыход у Шамбалу выключае магчымасць далейшых неспрыяльных перараджэнняў, распаўсюджваюцца малітвы аб нараджэнні ў ей і "даведнікі" аб спосабах яе дасягнення. Змест апошніх паказвае, што шлях да Шамбалы ляжыць не столькі ў знешнім, колькі ва унутраным свеце, і зараз сярод адукаваных прыхільнікаў ваджраяны існуе ўяўленне аб Шамбале як аб унутранай рэчаіснасці - асаблівым стане псіхікі, якое дасягаецца ў працэсе самаўдасканальвання.