Смекни!
smekni.com

Пратэнстанцтва в Беларусі (стр. 5 из 6)

На тэрыторыі Беларусі баптызм з'яўляецца ў канцы XIX ст. Афіцыйная праваслаўная царква разглядала яго як шкодную секту і баптыстаў праследавалі. Паляпшацца іх становішча пачало пасля ўказу аб верацярпімасці 1905 г. Савецкія ўлады таксама спачатку не асабліва праследавалі секты, бо лічылі іх пацярпелымі ад царызму. Таму ў 20х гг. назіраецца рост і актывізацыя іх дзейнасці. На пачатак 30х гг. колькасць пратэстанцкіх сект дасягнула 89, але ў гэты час яны ўжо знаходзяцца на нелегальным становішчы. У 1937 г. у БССР усе цэрквы баптыстаў былі зачыненыя, а многія веруючыя апынуліся ў лагерах. У 1942 г. з мэтай устанаўлення кантроля за дзейнасцю баптысцкіх суполак улады дазволілі ім легалізаваць сваю дзейнасць, і баптысты ў 1944 г. аб'ядналіся з блізкімі ім па веравучэнні евангельскімі хрысціянамі. Быў створаны Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў на чале з Усесаюзным Саветам евангельскіх хрысціянбаптыстаў. У 1945 г. да яго далучылася частка хрысціян веры евангельскай (пяцідзесятнікаў), а у 1963 г. – брацкія менаніты. У 1960 г. у гэтай аргантзацыі адбыуся раскол. Непасрэднай падставай для яго паслужылі разасланыя Усесаюзным Саветам у мясцовыя суполкі "Інструктыўны ліст старэйшым прэсвітэрам" і новае "Палажэнне аб абшчынах ЕХБ", згодна з якімі рэлігійная дзейнасць суполак рэзка абмяжоўвалася і яны падпарадкоўваліся жорсткаму кантролю ўлад. Частка веруючых, у асноўным гэта былі евангельскія хрысціяне, асудзіла такую палітыку кіраўніцтва і выступіла з ініцыятывай склікання Усесаюзнага з'езда, каб абмеркаваць становішча. Тыя суполкі, якія іх падтрымалі, сталі называцца "ініцыятыўнікі" альбо "незарэпстраваныя "баптысты", і жорстка праследаваліся ўладамі. Яны стварылі Саюз цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Такім чынам, з пачатку 60х гг. на тэрыторыі Савецкага Саюза існавалі дзве паралельныя структуры: Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў і Савет цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Гэтае ж становішча захоўваецца і зараз. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі дзейнічала 233 суполкі Евангельскіх хрысціянбаптыстаў і 31 суполка Савета цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў.

Секта пяцідзесятнікаў узнікла ў пачатку XX ст. у ЗША. Яе назва паходзіць ад апісанай у Новым Запавеце падзеі, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаў сышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць размаўляць на іншых мовах, лячыць хворых і рабіць прароцтва. Сучаснае пяцідзесятніцтва, хаця ў яго і былі папярэднікі ў XIX ст. датуе сваё паходжанне з 7 гадзін вечара 31 снежня 1900 г. Перад гэтым пастар г.Топеко, штат Канзас, Чарльз Пархэм старанна вывучаў з групай сваіх студэнтаў Новы Запавет з мэтай разгадаць тайну сілы хрысціянства апостальскіх часоў. Студэнты нарэшце вырашылі, што гэта тайна змяшчаецца ў размаўленні на розных мовах, якое, як яны лічылі, заўсёды суправаджае прыняцце Святога Духа. Натхнёныя гэтай ідэяй, яны вырашылі маліцца, пакуль не атрымаюць хрышчэння Святым Духам і як знак яго размаўленне на іншых мовах. 31 снежня 1900 г. яны маліліся ўвесь дзень без усякага выніку, пакуль адна маладая дзяўчына не сказала, што не хапае "ўскладання рук", Пархэм усклаў ёй на галаву рукі, і яна адразу ж пачала размаўляць на "невядомай мове". Гэта атрымала назву "хрышчэнне Святым Духам". За наступныя дні было некалькі такіх хрышчэнняў, у тым ліку і самога Пархэма, і ўсе яны суправаджаліся гаварэннем на іншых мовах (гласалаліяй). Вельмі хутка рух пяцідзесятніцтва распаўсюдзіўся ў Амерыцы і выйшаў за яе межы. Зараз у свеце налічваецца больш за 50 мільёнаў пяцідзесятнікаў.

Пяцідзесятнікі тыпова пратэстанцкая секта. Усе тыя рысы, якія мы назвалі, кажучы аб баптыстах, ёсць і ў пяцідзесятнікаў. Яны прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне ў якасці абрадаў, якія сведчаць аб веры. Хрысцяць дарослых у адкрытых вадаёмах альбо басейнах. Хрышчэнне разглядаецца як свядомы акт, і таму яму папярэднічае перыяд падрыхтоўкі не менш года. Перад хрышчэннем чалавек каецца ў грахах. Абрад хлебапераламлення адбываецца ў пяцідзесятнікаў у першую нядзелю кожнага месяца як успамін аб Тайнай Вячэры. Раней хлебапераламленне суправаджалася абрадам мыцця ног, бо згодна з Бібліяй, Хрыстос на Тайнай Вячэры мыў ногі сваім вучням, каб паказаць любоў да іх. Пяцідзесятнікі мылі ногі адзін аднаму: мужчыны – мужчынам, жанчыны – жанчынам. Зараз гэты абрад сустракаецца толькі ў некаторых суполках.

Спецыфічным абрадам пяцідзесятнікаў з'яўляецца хрышчэнне Святым Духам, асноўным знакам якога лічыцца размаўленне на іншых мовах. Адбываецца яно парознаму. Звычайна чалавек, якога збіраюцца хрысціць Святым Духам, некалькі дзён пасціць, потым у час набажэнства ён разам з суполкай моліцца, просячы аб сыходжанні Святога Духа. Атмасфера пры гэтым эмацыянальна напружаная, што наогул характэрна для богаслужэнняў пяцідзесятнікаў, чалавек хоча пачаць размаўляць на іншых мовах., і даволі хутка ён пачынае выкрыкваць незразумелыя гуказлучэнні. Гэта з'яўляецца для іншых членаў суполкі знакам, што адбылося хрышчэнне Святым Духам. Загаварыць на іншых мовах можа і той чалавек, якога ў дадзены момант не хрысцяць, альбо гэта можа адбыцца дома, у працэсе індывідуальнай малітвы.

Самі пяцідзесятнікі згаджаюцца з тым, што іх "іншыя мовы" не зразумелыя нікому: ні таму, хто размаўляе, ні тым, хто слухае. Але яны сцвярджаюць, што размова адбываецца не з людзьмі, а з Богам, які гэтыя мовы разумее.

Лічыцца, што хрышчэнне Святым Духам адбываецца аднойчы, але дар размаўляць на іншых мовах застаецца, і чалавек можа ў далейшым ім карыстацца. Спасылаючыся на Біблію, пяцідзесятнікі называюць 9 дароў Святога Духа: слова мудрасці, слова ведаў, веру, дар лячэння, стварэння цудаў, прароцтва, адрознення духаў, розных моў, тлумачэння моў. У некаторых пяцідзесятніцкіх сектах ёсць людзі, якія тлумачаць мовы. Распаўсюджана практыка лячэння хворых пры дапамозе Святога Духа. Зрэдку гэта дае станоўчы эфект, як вынік псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння. Распаўсюджаны сярод пяцідзесятнікаў і дар прароцтваў. Прарокі і прарочыцы ёсць у многіх суполках. Займаюцца яны не прадказаннем будучага, а паведамленнем пра волю Бога.

У малітоўных дамах пяцідзесятнікаў няма ікон, крыжоў алтара, аргана і іншых прадметаў хрысціянскага культу.

Пяцідзесятнікі не з'яўляюцца адзінымі ў арганізацыйным плане і падзяляюцца на шэраг накірункаў, найбольш вялікімі з якіх з'яўляюцца хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ), хрысціяне евангельскай веры (ХЕВ) і евангельскія хрысціяне ў духу апостальскім.

На тэрыторыі Беларусі пераважна распаўсюджаны хрысціяне веры евангельскай. З'явіліся яны тут у 20я гг. Асноўная колькасць іх суполак існавала ў Заходняй Беларусі. У 1945 г. у СССР частка хрысціян веры евангельскай з мэтай легалізацыі сваёй дзейнасці ўвайшла ў склад Саюза евангельскіх хрысціянбаптыстаў, бо ўлады суполкі пяцідзесятнікаў не рэгістравалі. Пры гэтым яны павінны былі адмовіцца ад гласалаліі, абраду амавення ног, прароцтваў і экстатычнай культавай практыкі. Такія ўмовы не задавальнялі пяцідзесятнікаў, і ўжо з 1947 г. яны пачынаюць выходзіць з Саюза ЕХБ і існаваць у нелегальным становішчы.

Легалізацыя дзейнасці пяцідзесятнікаў у СССР адбылася у 1989 г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 414 суполак хрысціян веры евангельскай. Кіруе імі выбарны савет на чале з прэсвітэрам. Суполкі аб'ядноўваюцца ў акругі, якімі кіруюць епіскапы. Існуе Саюз хрысціян веры евангельскай Беларусі, які ўваходзіць у Сусветны Саюз Асамблей Бога.

Рух адвентыстаў узнік у сярэдзіне XIX ст. у ЗША. Яго назва паходзіць ад лац. adventus – прыход, прышэсце. Адвентысты чакаюць хуткага Другога прыходу Ісуса Хрыста. Заснавальнікам гэтага руху э'яўляецца былы баптыст Уільям Мілер (І782І849). Не маючы тэалагічнай адукацыі, ён старанна вывучаў Бтблію і на падставе яе адвольнага тлумачэння прыйшоў да высновы, што 21 сакавіка 1843 г. адбудзецца Другое прышэсце Ісуса Хрыста. Уражаны гэтым сваім адкрыццём, Мілер у 1831 г. пачаў прапаведаваць, і ў яго назбіралася прыкладна 150200 тыс. прыхільнікаў. Вясной 1843 г. яны кідалі працу, прадавалі маёмасць і ў белых адзеннях чакалі Другога прышэсця Ісуса Хрыста. Калі чаканай падзеі не адбылося, Мілер сказаў, што ён памыліўся ў сваіх падліках і Другое прышэсце Хрыста будзе паміж 21 сакавіка 1843 г. і 21 сакавіка 1844 г. Калі ж і гэтае прадказанне не спраўдзілася, давер да Мілера з боку яго паслядоўнікаў быў страчаны, і ён памёр забыты і адзінокі. Але рух адвентыстаў не знік, ён толькі распаўся прыкладна на 20 накірункаў, самым вялікім сярод якіх з'яўляюцца адвентысты сёмага дня. Называюцца яны так таму, што святкуюць не нядзелю, а суботу, якая, згодна з Бібліяй, з'яўляецца сёмым днём тыдня. У гэты дзень ім нельга рабіць ніякую працу. Узнікла секта ў 1863 г. і зараз налічвае каля 5 млн. прыхільнікаў. Яе заснавальніцай з'яўляецца Алена Уайт (І827І9І5), прароцтвы якой былі пакладзены ў аснову веравучэння адвентыстаў сёмага дня.

Апроч шанавання суботы, другой спецыфічнай рысай адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца так званая "Санітарная рэформа", падставай для якой паслужыла адно з прароцтваў Алены Уайт. Лічыцца, што аднойчы ёй з'явіўся анёл і перадаў загад Бога “сваім верным дзецям" весці здаровы лад жыцця. Не рэкамендуецца ўжываць у ежу свініну, тлушч, заечыну, некаторыя віды рыб, піць моцны чай, каву, какаву. Катэгарычна забаронены алкаголь, тытунь, наркотыкі. Кожны адвентыст павінен захаваць свае цела і душу "ва ўсёй цэласнасці без заганы” да Другога прышэсця Ісуса Хрыста. Вельмі вялікую ўвагу адвентысты сёмага дня надаюць прапагандзе здаровага ладу жыцця і дабрачыннай дзейнасці. На свае сродкі яны адчыняюць бальніцы, санаторыі, прадпрыемствы па вытворчасці здаровай ежы.

Адвентысты сёмага дня не адмовіліся ад ідэі аб хуткім Другім прышэсці Ісуса Хрыста, але не называюць яго канкрэтных тэрмінаў. Яны лічаць, што ў 1844 г. Хрыстос прыйшоў у "Нябесную святыню" і пачаў суд над праведнікамі, які завершыцца Яго Другім прышэсцем на зямлю. Адвентысты адмаўляюць пекла і рай, а таксама неўміручасць душы. Пасля смерці, па іх меркаванню, душа чалавека знаходзіцца ў асаблівым сне. У час Другога прышэсця Хрыста ўваскрэснуць праведнікі і разам з Хрыстом узнясуцца на неба, дзе будуць царстваваць тысячу гадоў. Пасля гэтага Хрыстос з праведнікамі спусціцца на Зямлю, і для Апошняга суда ўваскрэснуць грэшнікі. Яны разам з дэманамі будуць знішчаны агнём, а на ачышчанай і абноўленай Зямлі застануцца вечна жыць праведнікі. У якасці асноўных абрадаў адвентысты сёмага дня прызнаюць хрышчэнне дарослых і хлебапераламленне. Апошняе робіцца ў адну з субот кожнага квартала, яму папярэднічае абрад мыцця ног. Прызнаюцца таксама і іншыя абрады: пасвячэння ў прэсвітэры, сужэнства, алеяпамазання, пахавання, асвячэння памяшканняў і інш. У адвентыстаў сёмага дня ёсць дзесяціна – кожны веруючы павінен даваць дзесятую частку ад сваіх прыбыткаў, а ў каго ёсць жаданне – і больш. Справа гэта цалкам добраахвотная і прымусіць чалавека ніхто не можа.