Смекни!
smekni.com

Пратэнстанцтва в Беларусі (стр. 1 из 6)

Пратэнстанцтва в Беларусі

Змест

1. Узнікненне пратэнстанцтва

2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі

3. Веравучэнне і культ пратэстанцтва

4. Пратэстанцкія секты

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Узнікненне пратэнстанцтва

Пратэстанцтва з'яўляецца другім па колькасці кірункам у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 466 мільёнаў прыхільнікаў. Для яго характэрна высокая ступень раздробленасці, існуе каля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў.

Узнікла пратэстанцтва як вынік другога вялікага расколу ў хрысціянстве, які ў ХУІ ст. адбыўся ў каталіцкай царкве. Да ўзнікнення пратэстанцтва прывяло развіццё шырокага рэлігійнага, грамадскапалітычнага і сацыяльнакультурнага руху, які атрымаў назву Рэфармацыя (ад лац. reformatio пераўтварэнне, выпраўленне). Яна адбывалася пад лозунгам выпраўлення каталіцкай царквы, якое разумелася пераважна як пазбаўленне ад усяго залішняга і шкоднага, што было прынесена ў яе рымскім кіраўніцтвам у час сярэднявякоўя, і што не толькі не адпавядала евангельскім нормам, але і прама супярэчыла ім. Такім чынам, дзеячы Рэфармацыі заклікалі да вяртання да нормаў жыцця першапачатковага хрысціянства і барацьбы са злоўжываннямі ў царкве.

Узнікненне Рэфармацыі было выклікана многімі прычынамі. Еўрапейскае грамадства ў цэлым і каталіцкая царква як ягоная частка знаходзіліся на адным з пераломных этапаў свайго развіцця і патрабавалі змен. ІІалітычная рэчаіснасць таго часу характарызавалася наяўнасцю Свяшчэннай Рымскай імперыі – складанага дзяржаўнага ўтварэння, межы якога пастаянна мяняліся, а адносіны паміж імператарам і мясцовымі правіцелямі былі даволі неакрэсленымі. Адчувалася, што стары характар кіравання не адпавядае новым умовам. Дзяржавы, якія складалі імперыю, знаходзіліся ў працэсе дынамічнага развіцця. Іх правіцелі імкнуліся атрымаць як мага большую незалежнасць ад імператара, захаваўшы пры гэтым раўнавагу паміж уласнай уладай і ўладай мясцовых саслоўнапрадстаўнічых органаў.

Многія гарады ў гэты час ужо ператварыліся ў вялікія гандлёвыя і фінансавыя цэнтры, але іх палітычная вага заставалася нязначнай. Таму ўзмацняўся канфлікт паміж гарадамі і старымі феадальнымі структурамі кіраўніцтва, які, у рэшце рэшт, зайшоў у тупік. Дамінуючы ў палітыцы, князі і рыцары былі ў поўнай эканамічнай залежнасці ад бюргерства. Развіццё грашовага абароту вяло не толькі да адноснага абяднення старых пануючых слаёў грамадства, але і прымушала іх, у сваю чаргу, узмацняць ціск на сялян і гараджан, многія з якіх у выніку апыняліся ў абсалютна немагчымым стане.

У цэнтры еўрапейскага сацыяльнага жыцця таго часу знаходзілася каталіцкая царква. Яна была буйнейшым землеўладальнікам, кантралявала адукацыю, валодала ўласнай юрысдыкцыяй, зацвярджала прынцыпы, на якіх будаваліся кіраванне, арганізацыя грамадства, шлюб і сям'я. Такім чынам, яна выконвала ролю сацыяльнага інстытуту, які забяспечвае ідэалагічнае абгрунтаванне і санкцыю існуючаму парадку рэчаў.

Натуральна, што агульная незадаволенасць павінна была накіравацца на каталіцкую царкву. Многія з удзельнікаў грамадскіх працэсаў таго часу імкнуліся вырашыць праблемы за яе кошт. Бюргерства бачыла ў царкве апору феадальных улад і кансерватыўны інстытут наогул, які рэгламентаваў метады гаспадарання і перашкаджаў свабоднаму вырашэнню эканамічных задач. Князі і дваранства ўспрымалі яе як моцнага канкурэнта, маёмасць і правы якога яны не супраць былі б прысвоіць. Сяляне і бедныя гараджане былі незадаволены існуючым становішчам наогул і каталіцкай царквой у прыватнасці.

Былі і духоўныя прадумовы Рэфармацыі. Недахопы ў жыцці царквы, выпадкі амаральнасці і злоўжывання з боку духавенства выкрываліся і раней. Папярэднікамі Рэфармацыі з'яўляюцца прафесар Оксфардскага універсітэта Джон Уінкліф (І320І384) і прафесар Пражскага універсітэта Ян Гус (І369І4І5).

Уінкліф выступаў супраць грашовых пабораў рымскіх пап э Англіі, выказваў сумненні ў праве царквы адпускаць грахі і выдаваць індульгенцыі, настойваў на безумоўным прыарытэце Свяшчэннага ІІісання над Свяшчэнным Паданнем, адмаўляў ідэю, што ў працэсе таінства прычашчэння рэальна адбываецца пераўтварэнне хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. 3 падобнымі ідэямі выступаў і Ян Гус, які патрабаваў адмаўлення царквы ад яе багаццяў, куплі і продажу царкоўных пасад, забароны на гандаль індульгенцыямі, пераўтварэння дзейнасці царквы па вобразу першых хрысціянскіх суполак. За свае погляды Гус быў асуджаны царкоўным судом і спалены ў 1415 г.

Трэба адзначыць, што напярэдадні Рэфармацыі знешне каталіцкая царква была даволі жыццяздольнай і карысталася лаяльнасцю насельніцтва. У гарадах пастаянна выступалі прапаведнікі, дзякуючы вынаходніцтву кнігадрукавання,пашырыліся магчымасці для распаўсюджання духоўнай літаратуры. Вельмі папулярным было паломніцтва да святых месцаў, асабліва ў Рым. Аднак таксама стала відавочнай неадпаведнасць духоўнага ўзроўню царквы патрабаванням часу. Вышэйшае духавенства па свайму сацыяльнаму паходжанню належала да знаці і разглядала царкоўныя пасады як крыніцу багацця і ўлады. Апроч таго ў гэты час у кіраўніцтве каталіцкай царквы адбываецца маральны заняпад. Шмат у чым гэта звязана з вынікамі Адраджэння, калі сярод еўрапейскіх правячых колаў пачынае распаўсюджвацца антычная мараль, якая дапускала значна больш вольныя паводзіны, чым хрысціянская, і з пункту погляду апошняй была амаральнай. Маральная разбэшчанасць закранула і кіраўніцтва царквы. Як яскравы прыклад можна прывесці папу Аляксандра VІ (14921503), які адкрыта хваліўся сваімі палюбоўніцамі і меў ад іх 10 дзяцей. Асабліва дрэнную славу атрымаў ягоны сын Чэзарэ Борджыа, якому папа даў тытул кардынала. Ён валодаў каварным і неўтаймаваным норавам, асабіста забіваў сваіх ворагаў, рабіў у Рыме жахлівыя оргіі. Усё гэта выклікала абурэнне веруючых.

Пачынальнікам Рэфармацыі з'явіўся нямецкі прафесар тэалогіі манах Марцін Лютэр (1483 – 1546). Падставай для ягонага выступлення паслужыў гандаль індульгенцыямі. У 1517 г. каля горада Віттэнберга, дзе жыў Лютэр, гандляваў індульгенцыямі манахдамініканін Тэцэль, які актыўна рэкламаваў свой тавар і сцвярджаў, што індульгенцыя – найбольш надзейны пропуск у рай. Прыхаджане Лютэра, паверыўшы ў адпушчэчне грахоў праз індульгенцыі, пачалі прапускаць богаслужэнні.

Усё гэта прымусіла Лютэра, які быў глыбока веруючым чалавекам, задумацца аб сутнасці апраўдання грэшніка і хрысціянскай веры ў цэлым. Вынікі гэтых разважанняў у выглядзе 95 тэзісаў Лютэр абнародаваў 31 кастрычніка 1517 г. Яны былі палемічна завостраны супраць гандлю індульгенцыямі. Сэнс іх зводзіўся да сцвярджэння, што выключна праз глыбокае пакаянне і дзеянне міласці Божай чалавек атрымлівае сапраўдную веру, якая толькі і можа апраўдаць чалавека перад Богам. Што тычыцца добрых спраў (знешніх праяў набожнасці), да якіх адносіцца і набыццё індульгенцый, то яны пазбаўлены ўсякай каштоўнасці, калі не больш таго – шкодныя. Значэнне ўсяго знешняга боку культу і самой царквы, прызванай яго адпраўляць, тым самым ставілася пад пытанне.

Спачатку Лютэр не хацеў уносщь раскол у царкву, а толькі прапаноўваў абмеркаваць некаторыя пытанні, але паступова яго выказванні рабіліся ўсё больш радыкальнымі. Выступаючы на адным з публічных дыспутаў, ён заявіў, што падтрымлівае некаторыя з ідэй Гуса і лічыць, што ўлада папы і сабораў не можа распаўсюджвацца на душы хрысціян. У адказ на гэта папа Леў Х адлучыў Лютэра ад царквы і пракляў яго.Аднак ідэі Лютэра ўжо атрымалі шырокую падтрымку ў Германіі, перш за ўсё з боку князёў, абапіраючыся на якую, 10 студзеня 1520 г. ён публічна спаліў папскую булу аб сваім адлучэнні і выпусціў серыю рэзкіх артыкулаў, накіраваных супраць каталіцкай царквы, у якіх адверг панаванне царкоўнай іерархіі над свецкай уладай і прапанаваў падпарадкаваць царкву дзяржаве. Група нямецкіх князёў правяла ў сваіх уладаннях рэформы ў духу ідэй Лютэра. У 1526 г. Шпеерскі рейхстаг (сход), па патрабаванні лютэран, прыняў пастанову аб праве кожнага нямецкага князя выбіраць рэлігію для сябе і сваіх падданых. Аднак другі Шпеерскі рэйхстаг у 1529 г. адмяніў пад ціскам імператара гэтую пастанову. У адказ князілютэране заявілі пратэст. Менавіта з гэтай падзеяй звязана ўзнікненне тэрміна "пратэстанцтва", які сталі ўжываць для абазначэння кірункаў у хрысціянстве, звязаных па свайм паходжанні з Рэфармацыяй.

ІІасля дзвюх войнаў з католікамі, якіх узначальваў імператар, нямецкія князілютэране дабіліся прызнання права ўладкоўваць рэлігійнае жыццё ў сваіх землях. Па Аўгсбургскаму мірнаму дагавору, заключанаму ў 1555 г., каталіцтва і лютэранства абвяшчаліся аднолькава дапусцімымі. Іншыя канфесіі забараняліся.

Другі кірунак Рэфармацыі ў Германіі ўзначаліў Томас Мюнцэр (каля 14901525). Спачатку ён быў прыхільнікам і паслядоўнікам Лютэра. Аднак пазней ў веравучэнні і сацыяльнаэканамічных пытаннях Мюнцэр пераходзіць на больш радыкальныя пазіцыі. У яго поглядах пераважаюць містычныя матывы, ён выступае супраць царкоўнай іерархіі, рацыянальных тэалагічных сістэм "самаўпэўненых фарызееў, біскупаў і кніжнікаў" і супрацьпастаўляе ім непасрэдную "веру сэрца". Мюнцэр лічыў, што крыніцай ісціны для чалавека з'яўляецца Святы Дух, які дзейнічае ў душы. Ён прапаведаваў роўнасць паміж усімі людзьмі як дзецьмі адзінага Бога. З гэтага вынікала патрабаванне грамадзянскай роўнасці і знішчэння, прынамсі, найбольш значных кантрастаў у маёмасці. Мюнцэр выступіў з ідэяй сацыяльнай справядлівасці за ўраўняльнае альбо калектыўнае карыстанне зямлёй. Яго ідэалам з'яўлялася пабудова Царства Божага на Зямлі. Пад гэтым лозунгам адбылося паўстанне і пачалася Сялянская вайна ў Германіі (1524І525 гг.), якая скончылася паражэннем сялян і гібеллю Мюнцэра. Лютэр рэзка выступіў супраць паўстанцаў і заклікаў князёў да бязлітаснай расправы з імі.