Смекни!
smekni.com

Іслам (стр. 3 из 4)

3 верай аб прадвызначэнні цесна звязана ў ісламе вера ў пекла і рай. Апісваюцца яны даволі натуралістычна. Пекла – гэта месца, дзе вельмі горача і пастаянна адбываецца пяшчаная бура. Няверуючуя грэшнікі і дэманы гараць там у вечным агні: «Сапраўды, тых, якія не верылі ў Нашыя знаменні, Мы спалім у агніі! Усякі раз, як засмажыцца іх скура., Мы заменім ім іншай скурай, каб яны адчулі пакаранне. Сапраўды, Алах – вялікі, мудры!» (4, 59).

Мусульманскі рай – гэта месца, якое нагадвае аазіс. Там шмат вады, цяністыя гаі, вытанчаная ежа. У прыгожых адзеннях на шаўковых падушках ляжаць правераныя мусульмане і вакол кожнага з іх шмат гурый. Гурыі – гэта вечна маладыя і нявінныя прыгажуні мусульманскага раю, іх каханне – адна з галоўных узнагарод права – вернаму мусульманіну. Па іншых версіях, мусульманін трапляе ў рай разам са сваімі жонкамі, якія так сама робяцца вечна маладымі і нявіннымі.

Што прыгатавана чалавеку – пекла альбо рай – вырашыць Алах на Апошнім судзе. Ён будзе дапытваць кожнага з жывых і памерлых, а яны, голыя, з адной толькі кнігай у руках, дзе запісаны іх учынкі, будуць з жахам чакаць Ягонага рашэння. Заступніцтва Мухамеда перад Алахам можа не только змякчыць лёс грэшніка, але і дапамагчы яму атрымаць месца ў раі. Дарога ў рай праходзіць праз мост, тонкі, як волас, і восты, як меч. Сам чалавек прайсці праз яго не ў стане – яго павінен перавезці баран, асёл, верблюд, бык альбо конь, якога ў свой час чалавек ахвяраваў бедным у імя Алаха.

Асноўныя культавыя прадпісанні ісламу сфармуляваны ў выглядзе пяці «стаўпоў веры». Следаванне ім з'яўляецца найважнейшым абавязкам мусульманіна.

Першы са «стаўпоў» – шчырае вызнанне веры (па-арабску шахада – сведчанне). Яно зводзіцца да ўпэўненага вымаўлення ўголас асноўнага палажэння веравучэння: «Няма ніякага боства, апроч Алаха, і Мухамед – пасланнік Алаха».

Вымаўленне шахады абавязкова для кожнага мусульманіна. Актам далучэння да ісламу з'яўляецца вымаўленне шахады ў прысутнасці сведак.

Другі «стоўп» – малітва (па араб. – салат, па перс. – намаз). Мухамед прызначыў пяць абавязковых штодзённых малітваў: (на золку, апоўдні, у другой палове дня, на захадзе сонца, з надыходам ночы). Перад малітвай мусульманін абавязаны зрабіць амавенне: памыць твар і рукі да локцяў. Калі малітва адбываецца ў пустыні, дзе няма вады, можна сімвалічна пацерці рукі і твар пяском. Пасля амавення мусульманін без абутку становіцца на малітоўны дыванок тварам да Мекі і моліцца. Маліцца можна ў любым рытуальна чыстым месцы. Па пятніцах існуе калектыўная малітва ў мячэці, пры гэтым жанчыны моляцца асобна ад мужчын.

Трэці стоўп» – пост (араб. – саум) у месяцу рамадан На працягу 30 сутак гэтага месяца дарослыя мусульмане ў светлы час («калі чорную нітку можна адрозніць ад белай»), абавязаны устрымлівацца ад ежы, пітва, курэння, ужывання духоў, сексуальных адносін. З надыходам цемры забароны здымаюцца, але і ў гэты час трэба аддавацца набожным думкам і справам. Калі нехта не змог пасціцца з-за неспрыяльных абставін (хвароба, падарожжа, вайна, палон і г.д.), ён абавязаны потым папасціцца столькі дзён, колькі прапусціў. Тыя, каму пост можа зрабіць фізічную шкоду (дзеці, старыя, цяжарныя жанчыны і г.д.), вызваляюцца ад яго.

Глыбінны сэнс посту ў ісламе – удзячнасць. Чалавек асэнсоўвае сваю паслухмянасць і церпялівае служэнне Алаху, які яго накіроўвае і аб ім клапоціцца. Мухамед казаў, што з усіх абрадаў Алах найбольш любіць пост, бо ў гэты час людзі звяртаюцца да Яго.

Чацвёрты «стоўп» – абавязковая міласціна (араб. закят – ачышчэнне). Лічыцца, што міласціна ачышчае дущу ад грахоў, якія адбываюцца па прычыне чалавечага эгаізму, альбо пагоні за матэрыяльнымі дабротамі. Таксама міласціна «ачышчае» маёмасць, робіць яе праведнай. Мусульманін абавязаны дзяліцца сваім багаццем з беднымі, даўжнікамі, вязнямі, падарожнікамі і ўсімі, каму не пашанцавала, але хто таксама з'яўляецца членам суполкі веруючых. У Каране няма асаблівай заклапочанасці колькасцю міласціны. Галоўнае – шчырасць дапамогі. Паказны жэст цалкам абясцэньвае міласціну ў вачах Алаха. У шарыяце ж падрабязна абгаворваюцца сумы, якія мусульмане павінны адлічыць ад розных відаў сваей уласнасці, аднак сучасная практыка зводзіць іх да 2% у год ад аса6істара грашовага бюджэту.

Пяты «стоўп» – паломніцтва ў Меку (хаджж), якое хаця б раз у жыцці павінен зрабіць кожны мусульманін. Адбываецца яно ў дванаццаты месяц мусульманскага календара. Паломнікі робяць амавенне, стрыгуць валасы (мужчыны) і ногці, апранаюцца ў спецыяльнае белае адзенне. Ім забаронена гандляваць, праліваць кроў, стрыгчыся, галіцца, выкарыстоўваць пахучыя рэчывы, уступаць у сексуальныя адносіны. Потым яны сем разоў абыходзяць вакол Каабы, робяць іншыя рытуальныя дзеянні. Паломнік, які зрабіў хаджж, атрымлівае тытул хаджы і мае права насіць зялёную чалму.

Да іншых культавых устанаўленняў ісламу адносяцца:

– абразанне хлопчыкаў, якое звычайна робіцца на семы год жыцця. У некаторых мусульманскіх краінах (Егіпет, Судан, Йемен і інш.) абразаюць таксама і дзяўчынак, прыкладна ў чатырнаццаць год, але гэта хутчэй звычай, чым рэлігійны абрад;

– шлюб. Мужчына можа мець да чатырох жонак, але абавязаны ўтрымліваць іх і ставіцца аднолькава да кожнай;

– пахаванне. Адбываецца ў дзень смерці альбо на наступны дзень. Труп загортваюць у саван і звычайна без гроба кладуць альбо садзяць у магілу тварам да Мекі;

– ежавыя забароны (нельга ўжываць спіртное, есці мяса свінні, драпежных птушак, удушанае).

Абавязкам мусульманіна з'яўляецца джыхад (араб. намаганне, барацьба за веру). Ён падзяляецца на некалькі відаў: джыхад сэрца – барацьба са сваімі ўласнымі недахопамі; джыхад языка – дазвол добрага і забарона благога; джыхад мяча альбо газават (множны лік ад араб. газва – набег) – узброеная барацьба з «нявернымі». Пры вядзенні газавату забаронена забіваць старых, жанчын, дзяцей, няўзброеных свяшчэннаслужыцеляў любой рэлігіі. Воінам праціўніка можна аказаць літасць без якіх-небудзь абавязацельсваў з іх боку, насельніцтва і ўласнасць варожай краіны могуць быць атрыманы пераможцамі як здабыча.

Асноўнымі святамі ў ісламе з'яўляюцца:

Ураза-байрам – свята занчэння посту. Святкуецца ў першыя тры дні наступнага пасля рамадана месяца. У гэтае свята мусульманін абавязаны зрабіць духавенству паднашэнне ў грашовым альбо натуральным выглядзе, асноўная частка якога прызначаецца для бедных.

Курбан-байрам – дзень ахвярапрынашэнняў. Адзначаецца на семідзесяты дзень пасля заканчэння посту. У гэты дзень мусульманін абавязаны зарэзаць для бедных тую хатнюю жывёлу, на спіне якой ён потым уедзе ў рай.

Мірадж – свята ў гонар цудоўнага начнога падарожжа Мухамеда з Мекі ў Іерусалім, а таксама ўзнясенне да неба да прастолу Алаха, якое адбылося так хутка, што ложак Мухамеда быў яшчэ цёплым, а з выпадкова перакуленага сасуда для амавення не паспела праліцца вада.

Маўлюд – дзень нараджэння Мухамеда. Гэтае свята суправаджаецца чытаннем малітваў у мячэцях і дамах веруючых, частаваннем і паднашэннем духавенству.

Святочным днём у мусульман з'яўляецца пятніца. Гэта дзень адпачынку, веруючыя апранаюць святочнае адзенне, ходзяць у мячэць. Аднак працаваць не забаронена.

3. Кірункі ў ісламе

У ісламе існуюць два асноўныя кірункі: сунізм і шыізм. Узніклі яны ў другой палове VІІ ст. з-за разыходжанняў у вырашэнні пытання аб прынцыпах перадачы ўлады ад Мухамеда халіфам. Шыіты лічылі, што халіфам павінен быць толькі прамы нашчадак Мухамеда, суніты, што ім можа быць любы прававерны, якога выбірае мусульманская суполка (ума).

Узнікнуўшы ў выніку барацьбы за ўладу, сунізм і шыізм у далейшым для абгрунтавання сваіх пазіцый сфармулявалі некалькі палажэнняў рэлігійнага характару. Так, для сунітаў Мухамед – вялікі і ўнікальны прарок, праз якога ажыццявілася непасрэдная сувязь прававерных з Алахам. Няма нікога, хто хаця б у нейкай ступені мог замяніць Мухамеда, бо Каран з'яўляецца вышэйшай і завершанай праявай адкрыцця. Любы пераемнік Прарока можа быць толькі захавальнікам ягонай спадчыны. Ён робіцца халіфам у сілу асаблівай дамовы, якая заключаецца паміж ім і прадстаўнікамі мусульманскай суполкі. Згодна з ёй, халіф з'яўляецца кіраўніком мусульман і нясе адказнасць за тое, як яны выконваюць нормы шарыяту. Кожны з халіфаў павінен задавальняць наступным патрабаванням: мець рэпутацыю і званне знаўцы законаў ісламу вышэйшага рангу, паходзіць з племені курэйшытаў, да якога належаў Мухамед, быць справядлівым, мудрым, фізічна здаровым і клапаціцца аб сваіх падданых. Асабліва ў сунізме шануюцца першыя чатыры халіфы: Абу Бакр (632–634), Амар (634–644), Асман (644–656) і Алі (656–661).

У 1924 г. халіфат як наднацыянальны інстытут быў скасаваны. У сучасным суніцкім ісламе лічыцца, што калі шарыят выконваецца нацыянальнымі ўрадамі мусульманскіх дзяржаў, патрэбы ў халіфаце няма.

Само слова «сунізм» паходзіць ад назвы другой свяшчэннай кнігі ісламу – Суны. Паколькі лічыцца, што Мухамед непасрэдна зносіўся з Алахам, то і ягоныя ўласныя выказванні прызнаюцца боганатхнёнымі. Таму Суна ў гэтым накірунку ісламу разглядаецца як вынік звышнатуральнага адкрыцця, зборнік правілаў жыцця і паводзін. Зараз суніты складаюць прыкладна 90% ад колькасці ўсіх мусульман.

Шыіты (ад араб. шыа – групоўка, прыхільнікі) лічаць, што Мухамед з'яўляецца асобай, якая адзначана Алахам і надзелена асаблівым звышнатуральным дарам. Ён быў прызначаны не толькі кіраваць мусульманамі, але і перадаць гэты дар сваім нашчадкам. Мухамед завяршыў цыкл прароцтваў і ўжо немагчымы далейшыя боганатхнёныя адкрыцці. Шыіты лічаць, што Мухамед прызначыў сваімі пераемнікамі імамаў, якія, надзелены асаблівай духоўнасцю і бязгрэшнасцю, маюць права тлумачыць Каран. Першым імамам лічыцца Алі. Як стрыечны брат і зяць Мухамеда, ён быў не проста членам племені курэйшытаў, але «адным з людзей дома Прарока». Такія блізкія сямейныя адаосіны азначаюць для шыітаў вельмі шмат. Напрыклад, яны вераць, што Алі атрымаў у спадчыну ад Мухамеда асаблівыя духоўныя здольнасці, дзякуючы якім ён не памыляўся пры тлумачэнні Карана і кіраўніцтве мусульманскай суполкай. Алі ў вучэнні шыітаў быў з цягам часу надзелены не меншай, чым Мухамед святасцю, а ў некаторых сектах нават і большай. Лічыцца, што Алі перадаў гэтыя якасці сваім сынам Хасану і Хусейну, а яны – сваім нашчадкам. У барацьбе за ўладу шыіты арганізавалі загавор, у выніку якога халіф Асман быў забіты, а ягонае месца заняў Алі. Аднак праз некалькі гадоў Алі сам быў забіты прама ў мячэці, а ягонага сына Хусейна натуральна разадралі на часткі, бо ніхто не хацеў браць на сябе асабістую адказнасць за смерць унука Прарока. Шыіты абвясцілі Хусейна святым пакутнікам і кожны год адзначаюць дзень ягонай гібелі – Шахсей-вахсей. У гэты дэень адбываюцца ўрачыстыя працэсіі, удзельнікі якіх падвяргаюць сябе самабічаванню з мэтай узгадаць пакуты Хусейна і тым самым атрымаць у ягонай асобе свайго абаронцу. Пры гэтым яны выкрыкваюць: «Шах Хусейн! Вах, Хусейн!», што і дало назву гэтаму дню.