Смекни!
smekni.com

Іудаізм (стр. 3 из 3)

На тэрыторыі Беларусі будаваліся драўляныя і мураваныя сінагогі. Яны былі ў кожным мястэчку і па некалькі ў кожным горадзе. Апроч сінагог у многіх населеных пунктах існавалі невялікія малітоўныя дамы іудзеяу. 3 ХVI ст. на Беларусі вядома вышэйшыя іудзейскія навучальныя ўстановы – ешывы (ад старажытнаяўр. ''сядзенне, пасяджэнне''), у якіх рыхтавалі рабінаў. Ешывы былі асноўнымі цэнтрамі іудзейскай тэалагічнай думкі і інгэлектуальнай эліты яўрайства. Навучанне ў іх было бясплатным, утрымліваліся яны за кошт ахвераванняў яўрэйскіх суполак і прыватных асоб. Самай знакамітай з'яўляецца заснаваная ў 1802 г. Валожынская ешыва, якая была ўзорам для школ такога тыпу. У другой палове XIX ст. тут займалася каля 400 вучняў з Расійскай імперыі, Англіі, Аўстрыі, Германіі, Паўднёвай Амерыкі.

У другой палове ХVШ ст. сярод яўрэяў ВКЛ распаўсюджваецца хасідызм (ад стражытнаяўр. "набожны"). Узнік ён на Украіне ў сярэдзіне ХVШ ст. як рух, накіраваны супраць абрадавага фармалізму рабінаў. Заснавальнікам хасідызму з'яўляецца Ізраіль бен Еілізэр (1700-1760), празваны Баал Шэм Тов (Настаунік Добрага Імя), скарочана Бешт. Ягонае вучэнне было пабудавана на містыцызме Кабалы. Набожнасць абвяшчалася больш важнай, чым вучонасць. Асноўным шляхам узаемадзеяння з Богам Бешт лічыў шчырую малітву. Прыхільнікамі хасідызму з'яўляліся ў асноўным прадстаўнікі найбольш бедных слаёў яўрэйства, якія былі набожнымі, але не разумелі складанага вучэння рабінаў. Бешт карыстаўся сярод іх славай лекара і цудатворцы. Рух хасідызму вельмі хутка распаўсюдзіўся ў Рэчы Паспалітай. Кіравалі абшчынамі хасідаў цадзікі (прапаведнікі).

Артадаксальны іудаізм успрыняў хасідаў як небяспечную секту. У канцы ХVШ ст. віленскія рабіны абвясцілі хасідам праклён і прызвалі прававерных іудзеяў да іх бязлітаснага знішчэння.

Прымірэнне паміж хасідамі і артадаксальнымі іудзеямі адбышлося на Беларусі ў другой палове XIX ст., калі яны аб'ядналіся для барацьбы з рэфарматарскім іудаізмам, які пачаў тут распаўсюджвацца.

ХХ ст. з'явілася часам жорсткіх выпрабаванняў для іудаізму на Беларусі. Моцны ўдар па яму нанесла антырэлігійная палітыка Савецкай улады і генацыд яўрэяў у гады фашысцкай акупацыі. Калі ў пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі 704 сінагогі, дык у канцы 80-х засталася толькі адна. 3 канца 80-х гг. у сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў нашай краіне адбываецца адраджэнне рэлігійнага жыцця, якое закранула і іудаізм. У 1998г. створана Беларускае іудзейскае рэлігійнае аб'яднанне, дзейнічае духоўнае вучылішча ў Мінску, нядзельныя школы пры сінагогах, яўрэйскія дзіцячыя садкі і класы ў сярэдніх школах.

На 1-е студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 13 суполак артадаксальнага і 8 прагрэсіўнага (рэфарміраванага) іудаізму.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. Автор-сост. П.И. Костюкович. Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. 192с.