Іудаізм
ЗМЕСТ
1. Этапы гісторыі іудаізму
2. Веравучэнне і культ іудаізму
3. Іудаізм на Беларусі
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Этапыгісторыііудаізму
Іудаізм – нацыянальнаярэлігіяяўрэяў. Колькасцьягопрыхільнікаўскладаезараз 14 мільёнаўчалавек. БольшасцьіхжывеўІзраілеіЗША.
Іудаізмз'яўляеццасамайстаражытнаймонатэістычнайрэлігіяй. Ягофарміраваннепачынаеццаз XIIIст. дан.э., калікачавыяяўрэйскіяплямёнызаваёўваюцьтэрыторыюПалесціны (Ханаан). Дагэтагаяўрэібыліполітэістамі,іхвераваннііабрадыпрынцыпованеадрознівалісяадтых, якіхпрытрымлівалісяіншыянародыгэтагарэгіёну. Сяродяўрэяўбылішырокараспаўсюджаныфетышызм, анімізмімагія. Аднакіпасля XIIIст. дан.э. яўрэінеадразуробяццапаслядоўнымімонатэістамі,існуюцьшматлікіявыпадкіадступленняадкультуадзінагаБогаішанаваннебагоўтыхнародаў, сяродякіхяўрэіжылі. Канчаткова монатэізм усталёўваецца сярод яўрэяў у VІ ст. да н.э.
Тэрмін "іудаізм'' паходзіць ад назвы самага шматколькаснага з дванаццаці яўрэйскіх плямён – племені Іуды, якое ў XI ст. да н.э. зрабілася пануючым.
Даследчыкі вылучаюць у гісторыі іудаізму тры асноўныя этапы: біблейскі, талмудычны рабіністычны і рэфармісцкі.
Біблейскі этап ахоплівае час з XIII ст. да н.э. па 70 г. н.э. У гэты перыяд яўрэі мелі сваю дзяржаву на тэрыторыі Палесціны. Асноўную ролю ў іх рэлігійным і палітычным жыцці адыгрывае першая частка Бібліі, якую іудзеі называюць Танах (Запавет). Ён складаецца з 39 кніг і трох частак: "Закон'' (Тора), "Прарокі" (Набіім) і "Пісанні" (Кетубім). Напісаны Танах быў у ХІІІ-ІІ стст. да н.э. на тэрыторыі Палестыны і Вавілона на старажытнаяўрэйскай мове.
Анову Танаха складае палажэнне аб тым, што ёсць адзіны Бог Яхвэ, які ўсё стварыў, абраў яўрэяў і заключыў з імі запавет, згодна з якім, яўрэі абавязаны шанаваць Яхвэ як адзінага Бога і выконконваць Ягоныя запаведзі, а Яхвэ будзе падтрымліваць яўрэяў.
Трэба адрозніваць запавет, як ён разумеецца ў іудаізме, ад блізкіх яму паняццяў "завяшчанне" і "дагавор". У адрозненне ад завяшчання, запавет патрабуе і ад іншага боку (яўрэяў) актыўных дзеянняў, інакш ён скасоўваецца. У адрозненне ад дагавору, запавет з'яўляецца аднабаковым – ініцыятыва яго заключэння цалкам сыходзіць ад Яхвэ.
Першым чалавекам, з якім у яўным выглядзе быў заключаны запавет, і, адпаведна, першым яўрэем, лічыцца Аўраам. Згодна з Бібліяй, ён жыў у ХVІІІ ст. да н.э. у Уры Халдзейскім (Вавілоне), быў качэўнікам, чалавекам даволі багатым, але не меў дзяцей, ад чаго вельмі пакутваў. І аднойчы Аўрааму з'явіўся Бог і даў яму два абяцанні. Па-першае, Ён паабяцаў аддаць яму і ягоным нашчадкам Зямлю Ханаанскую (Палесціну), куды загадаў перасяліцца. Па-другое, Бог паабяцаў Аўрааму, што ад яго пойдзе шматлікі народ, які будзе дабраславёны: "І сказаў Гасподзь Аўрааму: пайдзі з зямлі тваёй... у зямлю, якую Я ўкажу табе. І Я ствару ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе... І дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя" (Быц.,12, 1-3) Згодна з Бібліяй, калі Аўрааму было сто гадоў, а ягонай жонцы Сары -дзевяноста , у іх нарадзіўся сын Ісак. Як знак гэтага запавету з Богам, Аўраам зрабіў сабе абразанне. І зараз кожнаму іудзейскаму хлопчыку на восьмы дзень жыцця робяць абразанне, каб указаць на ягоную прыналежнасць да богаабранага народа.
У далейшым, згодна з Бібліяй, у больш пашыраным і дэталёвым выглядзе запавет быў заключаны з Маісеем, які вывеў яўрэяў з егіпецкага палону, правёў праз Чырвонае мора і сорак гадоў вадзіў па пустыні, каб змянілася пакаленне і ў Зямлю Абяцаную не ўвайшлі тыя, хто нарадзіўся ў рабстве.
Матывы богаабранасці адыгралі вельмі значную ролю ў гісторыі яўрэйскага народа. Упэўненасць у сваей выключнасці і нязменнай падтрымцы Бога дазволіла яўрэям вытрымаць сур'ёзныя і шматлікія выпрабаванні. Палітычны лёс яўрэяў быў вельмі цяжкім. Тэрыторыя Палесціны знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў магутных дзяржаў, і яе ўвесь час заваёўвалі. Ужо ў Х ст, старажытнаяўрэйская дзяржава распалася на дзве часткі: Ізраіль і Іудзею. На тэрыторыі Іудзеі знаходзіўся Іерусалім са знакамітым Іерусалімскім храмам, які лічыўся домам Яхвэ.і з'яўляўся цэнтрам іудаізму. У 722 г. да н.э. Ізраіль быў заваяваны асірыйцамі, а ў 586 г. да н.э. Іудзею заваяваў вавілонскі цар Навухаданосар. Іерусалімскі храм быў разбураны, а мноства народу на чале са жрацамі вывелі ў Вавілон. Гэта была агульнапрынятая ваенная тактыка тых часоў: з заваяванай краіны выводзіліся найбольш таленавітыя рамеснікі, каб яны працавалі на заваёўнікаў, а таксама знаць, каб не было каму ўзняць паўстанне. Апынуўшыся ў Вавілоне, яўрэі былі пазбаўлены магчымасці наведваць Іерусалімскі храм і прыносіць там ахвяры Яхвэ. Таму тут узнікае іншая рэлігійная арганізацыя іудзеяў – сінагога (сход веруючых), дзе чыталі свяшчэнныя кнігі і спявалі псалмы (рэлігійныя гімны). Сінагогай сталі таксама называць будынак, у якім усе гэта адбывалася.
У 538 г. да н.э. Вавілон заваяваў персідскі цар Кір, які дазволіў яўрэям вярнуцца ў Іерусалім і адбудаваць там храм. У перыяд так званага Другога храма яўрэі паступова ператвараюцца ў адзіную рэлігійную суполку. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках жрацоў, першасвятар атрымлівае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Узмацняецца адасобленасць яўрэяў ад іншых народаў, згодна з прынятым у 444 г. да н.э. законам, ім забаранялася ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых народаў. Гэтым быў пакладзены пачатак этнічнай і рэлігійнай замкнутасці яўрэяў.
У 322 годзе да н.э. Палесціна была заваявана войскамі А.Македонскага, а ў 66 г. да н.э. трапляе пад уладу Рыма. Узмацняецца працэс рассялення яўрэяў па-эа межы Палесціны, які атрымаў назву дыяспара. Многія яўрэі, асабліва з вышэйшых слаёў, сталі прымаць грэчаскія эвычаі.
Усё гэта прывяло да крызісу ў іудаізме. У ім вылучыліся тры партыі альбо школы: садукеі, фарызеі і ясеі.
Садукеі (ад імя Цадока, заснавальніка жрэцкай дынастыі) належалі да вышэйшага жрэцтва Іерусалімскага храма, , знаці і багатага купецтва. Яны выступалі за строгае выкананне рэлігійнай традыцыі, а таксам ў абарону інтарэсаў вышэйшых слаёў грамадства. Асноўнай іх мэтай было стварэнне магутнай яўрэйскай дзяржавы.
Фарызеі ("аддзеленыя'') былі звязаны з сінагогамі, дзе яны займаліся тлумачэннем Торы і навучаннем веруючых. Яны імкнуліся да большага дэмакратызму ў рэлігійным жыцці, клапаціліся аб дабрабыце простага народа і выступалі за больш гібкае ўспрыманне традыцыі. Аднак асноўны націск яны рабілі на неабходнасць захавання вернасці духу Торы і імкнуліся паслядоўна і дэталева яе выконваць. Па гэтай прычыне ў далейшым слова "фарызей'' стала абазначаць чалавека, які дэманструе паказную набажнасць.
Ясеі ("сыны святла") уяўлялі сабой нешта накшталт манаскай суполкі, члены якой вялі аскетычнае жыццё і не прызнавалі знешняй абраднасці. Яны верылі ў замагільнае існаванне, дзе праведнікі атрымаюць узнагароду. У ясеяў існаваў культ нейкага "Настаўніка справядлівасці", які быў пакараны за веру.
Ва ўмовах рымскага прыгнёту і палітычнага заняпаду сярод іудзеяў узмацняюцца чаканні Месіі, якія існавалі ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў. Верылі, што Яхвэ карае яўрэяў за іх адступленне ад запавету, але Ён застаецца нязменным у сваей міласці да абранага Ім народа. Яхвэ пашле яўрэям Месію ("Памазаніка"), які вызваліць іх ад чужаземнага прыгнёту і дасць ім новы запавет. На працягу некалькіх стагоддзяў іудзеі марылі аб ''Дні Гасподнім", калі Бог праз Месію выратуе свой народ. Аднак яны па-рознаму ўяўлялі сабе вызваліцеля, які павінен быў прыйсці. Прарокі, якія прадказалі з'яўленне Месіі, пісалі аб ім як аб духоўным вызваліцелю і сцвярджалі, што ён не толькі дасць яўрэям новы запавет, які будзе запісаны ў іх сэрцах, але дабраахвотна прыме пакуты за грахі людзей. Большасць жа іўдзеяў уяўляла Месію як палітычнага вызваліцеля, які ўзначаліць паўстанне супраць іншаземцаў, пасля чаго яўрэі будуць панаваць над сваімі ворагамі, жыць у шчасці і багацці. Само слова "месія'' (па-старажытнаяўрэйску "машыах") перакладаецца як ''памазаннік". Чакалася, што ён будзе з роду цара Давіда. У старажытных яўрэяў цароў памазвалі на царства – лілі ім на галаву асаблівы алей як знак царскай годнасці. Адныя іудзеі ўяўлялі Месію як духоўнага цара, другія – як палітычнага.
У І ст. н. э. на грунце іудаізму ўзнікла хрьісціянства. Было абвешчана, што тым Месіяй, якога іудзеі чакаюць ужо некалькі стагоддзяў, з'яўляецца Ісус Хрыстос. Асноўная частка іудзеяў не прыняла Хрыста ў якасці Месіі і стала праследаваць хрысціян як шкодную секту. Галоўныя надзеі яўрэяў былі звязаны з палітычным вызваленнем ад рымскага прыгнёту. Былі ўзняты два паўстанні (у 66-73 і 132-135 гг.). Абодва яны пацярпелі паражэнне. У 70 г. рымляне разбурылі Іерусалімскі храм, а ў 133 – сам Іерусалім.
Талмудычна-рабінстычны этап доўжыўся з 70 г. па першую палову XIX ст. У іудаізме гэтага перыяду ў рэлігійнай форме знайшло сваё адлюстраванне жыццё яўрэяў ва ўмовах дыяспары. Вялікая колькасць яўрэяў жыла за межамі Палесціны і раней, але разбурэнне Іерусаліма і храма паклала канец існаванню старажытнаяўрэйскай дзяржавы, а разам з ёй і старажытнаму іудаізму. У дыяспары канчаткова фарміруецца новая рэлігійная арганізацыя іудзеяў – сінагога. Яна выконвала ролю рэлігійнага і грамадскага цэнтра. Кіруючая роля ў сінагогах належала рабінам ( ад. яўр. раббі – настаўнік). Гэта былі адукаваныя людзі, якія займаліся навучаннем, чытаннем і тлумачэннем Танаха, асабліва першай яго часткі – Торы, а таксама вырашэннем жыццёвых праблем яўрэяў на падставе палажэнняў апошняй.
Ва ўмовах страты дзяржавы і жыцця сярод іншых народаў яўрэі захавалі веру ў сваю богаабранасць і кожны свой крок імкнуліся суадносіць з тым рэлігійным законам, які даў ім Бог. Па гэтай прычыне ўзнікла патрэба ў дэталёвых кементарыях да Торы, каб ужыць яе нормы ў канкрэтных выпадках жыцця . Першыя такія каментарыі з'явіліся яшчэ ў ІV стагоддзі да н. э. Спачатку яны перадаваліся вусна, а потым пачалі запісвацца і атрымалі назву Мішна (''Паўтарэнне''). Крыху пазней быў створаны каментарый да Мішна – Гемара (''Поўнае тлумачэнне"). Аб'яднаныя Мішна і Гемара атрымалі назву Талмуд (''Вучэнне''). Існуе дзве ягоныя рэдакцыі: палесцінская (Ш ст. н.э.) і вавілонская (V ст. н.э.) Талмуд ўяўляе сабой велізарны зборнік рэлігійна-юрыдычных правіл, а таксама жыццевай мудрасці яўрэяў. У ім даецца надзвычай даталёвая рэгламентацыя паводзін. Ён становіцца асновай заканадаўства і маралі іудзеяў.