Хрысціянскі культ, як і веравучэнне ствараўся на пранягу некалькіх стагоддзяў. Яго аснову складаюць сем галоўных абрадаў – таінстваў. Такую назву яны атрымалі таму, што маюць для веруючых таямнічы, сакральны сэнс, у іх "пад бачным выглядам праяўляецца нябачная сіла Божая". Усяго іх сем:
Хрышчэнне – з чалавека здымаецца першародны грэх і ён далучаецца да хрысціянскай царквы. Абрад адбываецца ў выглядзе амавення і робіцца свяшчэннікам. Як правіла, хрысцяць дзяцей, тройчы акунаючы іх у ваду. 3 хрышчэннем дзіцяці таксама звязана наданне яму імя. Раней гэта было імя святога, якому прысвячаўся дзень, у які дзіця нарадзілася, зараз бацькі самі выбіраюць імя. Калі хрысціцца дарослы, дык з яго здымаецца не толькі першародны грэх, але і ўсе астатнія. Дарослых не акунаецць у ваду, а толькі абліваюць ім галаву.
Мірапамазанне – на чалавека спускаецца Дух Святы, каб дапамагчы захаваць душэўную чысціню ў хрышчэнні, узрастаць і ўзмацоўвацца ў жыцці духоўным.
Споведзь альбо пакаянне – ад імя Ісуса Хрыста свяшчэннік адпускае чалавеку грахі. Пад апошнімі разумеецца адступленне ад запаведзяў Бога. Трэба ўзгадаць свае грахі, адчуць за іх жаль, мець намер так больш не рабіць і сказаць аб сваіх грахах свяшчэнніку. Хрысціянская царква называе сем смяротных грахоў (лічьцца, што яны адразаюцъ чалавека ад Бога як крыніцы жыцця): ганарлівасць, сквапнасць, пралюбадзейства, зайздрасць, празмернасць у ежы і піцці, злоба, лянота. У раннім хрысціянстве пакаянне мела публічны характар. Чалавек казаў аб сваіх грахах усёй суполцы. 3 VІІ ст. пачынае пераважаць індывідуальная споведзь свяшчэнніку. Царква гарантуе тайну споведзі. Парушэнне апошняй з'яўляецца для свяшчэнніка цяжкім грахом.
Прычашчэнне альбо еўхарыстыя (удзячная ахвяра) – пад выглядам хлеба і віна веруючыя прымаюпь цела і кроў Ісуса Хрыста. Сэнс гэтага таінства ў далучэнні да выкупляльнай ахвяры Ісуса Хрыста. Згодна з Бібліяй, яно было ўстаноўлена самім Хрыстом на Тайнай Вячэры. Хрысціянская царква лічыць, што прычашчэнне мае вельмі вялікае значэнне для жыцця веруючых. Прычашчацца дарослы чалавек можа толькі пасля споведзі.
Сужэнства (вянчанне) – царкоўнае асвячэнне шлюбнага саюзу паміж мужчынам і жанчынай. Лічыцца, што іх аб'ядноўвае сам Бог, і таму разводы разглядаюцца царквой як вельмі непажаданыя: "што Бог злучыў, тое чалавек разлучыць не можа".
Алеяасвячэнне (намашчэнне хворых) – робіцца над хворымі з мэтай падтрымкі іх у веры, ачышчэння ад грахоў і аблягчэння пакут. У праваслаўнай царкве яно называецца таксама сабораваннем, бо яго павінен рабіць сабор з сямі свяшчэннікаў, але ў выпадку неабходнасці дазваляецца выконваць яго і аднаму свяшчэнніку, як, дарэчы, звычайна адбываецца. Таінства заключаецца ў тым, што свяшчэннік мажа лоб, шчокі, губы і грудзі хвораму асвечаным аліўкавым алеем з дабаўленнем некаторай колькасці чырвонага віна. Пры гэтым чытаюцца малітвы, у якіх свяшчэннік просіць Бога паслаць чалавеку выздараўленне.
Свяшчэнства – пасвячэнне ў свяшчэннікі. Сэнс яго ў тым, што чалавек атрымлівае дар духоўна кіравапь веруючымі, выконваць таінствы і богаслужэнні. Крыніцай гэтага дару лічыцца Ісус Хрыстос, які з'яўляецца Галавой хрысціянскай царквы і яе першасвятаром. Менавіта ён, згодна з Бібліяй, надзяліў дарам свяшчэннадзеяння апосталаў, і загадаў ім распаўсюджваць хрысціянства. Апосталы, ствараючы царкву, перадавалі свае паўнамоцтвы і дары духавенству, вылучыўшы ў ім тры ступені іерархіі, якія існуюць і зараз: епіскап, прэсвітэр і дыякан. Епіскап (грэч. episkopos --назіральнік, ахоўнік), згодна з веравучэннем хрысціянскай царквы, з'яўляецца непасрэдным пераемнікам апосталаў і валодае ўсёй паўнатой свяшчэнства. Ён лічыцца першым і галоўным здзяйсняльнікам богаслужэння, таму яно павінна адбывацца ў яго прысутнасці альбо з ягонага дабраславенства, інакш не прызнаецца сапраўдным. Толькі епіскап мае права пасвячаць у прэсвітэры і дыяканы. Епіскапы могупь займаць розныя месцы у царкоўнай іерархі: быць проста епіскапамі, архіепіскапамі, мітрапалітамі, экзархамі, кардыналамі, патрыярхамі, папамі, але ўсе яны роўныя ў сваім свяшчэнстве. Прэсвітэр (грэч. presbyteros – старэйшына) з'яўляецца свяшчэннаслужыцелем сярэдняй ступені іерархіі. Яго звычайна называюць свяшчэннікам. Прэсвітэр залежыць ад епіскапа, падпарадкоўваецца яму і ад яго атрымлівае права выконваць царкоўныя службы і таінствы, апроч тых, якія можа выконваць толькі епіскап. Зараз ад прэсвітэраў патрабуецца мець адпаведную адукацыю. Як правіла, перад тым, як зрабіцца прэсвітэрам чалавек павінен скончыць семінарыю. Дыякан (грэч. diakonos – служка) --свяшчэннаслужыцель ніжэйшай ступені царкоўнай іерархіі. Спачатку дыяканы адказвалі за арганізацыйна-гаспадарчую дзейнасць хрысціянскіх суполак. Дыякан не можа самастойна выконваць таінствы і богаслужэнні, а толькі дапамагае ў гэтым епіскапу і прэсвітэру.
Таінства свяшчэнства адбываецца на падставе абраду рукапалажэння альбо хіратоніі (грэч.cheirotonia – дзеянне моцай рук), у працэcе якога адбываецца ўскладанне рук на галаву чалавека, якога пасвячаюць. Лічыцца, што такім чынам яму перадаецца асаблівы дар Хрыста, неабходны для выканання далейшага служэння. У прэсвітэры і даяканы пасвячае епіскап, у епіскапы, як правіла, – сабор епіскапаў (не менш трох).
Трэба адзначыць, што ў праваслаўнай і каталіцкай царкве епіскапамі, прэсвітэрамі і дыяканамі могуць быць толькі мужчыны, у большасці пратэстанцкіх накірункаў – таксама і жанчыны.
Важнае месца ў хрысціянскім кульце займаюць малітвы – зряртанні веруючых да Бога з просьбамі, падзякамі альбо хваламі. Яны могуць быць мысленныя (так званая "ціхая малітва") альбо вусныя. Апошнія бываюць агульнымі (калі моляцца некалькі чалавек) і індывідуальнымі. Агульныя малітвы звычайна кажуцца веруючымі ў час набажэнства ў храме, індывідуальныя – дома. У хрысціянстве ёсць зацверджаныя тэксты малітваў, асноўнай іх крыніцай з'яўляецца Псалтыр і евангеллі. Галоўная хрысціянская малітва – "Ойча наш". Згодна з Бібліяй, яна была дадзена Хрыстом, таму яе называюць "Малітвай Гасподняй". Чалавек можа звяртацца да Бога і сваімі словамі, асабліва ў індывідуальнай малітве.
Хрысціянскае набажэнства ўяўляе сабой сукупнаспь урачыстых культавых абрадаў і дзеянняў (малітваў, паклонаў, запальванняў свечак, спеваў і інш.), мэтай якіх з'яўляюцца зносіны з Богам. Выконваецца набажэнства свяшчэннаслужыпелямі пры актыўным удзеле веруючых галоўным чынам у храме.
У праваслаўным і каталіцкім кульце ёсць таксама шанаванне крыжа і ікон. Крыж з'яўляецца сімвалам хрысціянскай веры. Ён стаіць на дахах храмаў, яго носяць на целе веруючыя, ён з'яўляецца часткай адзення свяшчэннаслужыцеляў. Крыж быў прыняты хрысціянскай царквой як сімвал выратавання – менавіта на крыжы, згодна з Бібліяй, прыняў пакутніцкую смерць за грахі людзей Ісус Хрыстос. Ікона (грэч. eikon – выява, вобраз) – гэта жывапісная альбо (радзей) рэльефная выява Троіцы, Ісуса Хрыста, Божай Маці, апосталаў, святых. Трэба падкрэсліць, што іконы маюць у хрысціянстве выключна знакавы характар – моляцца не дошкам, на якіх намаляваны Бог, а самому Богу, іконы служаць для нагадвання веруючым Ягонага аблічча. Некаторыя іконы называюцца цудатворнымі і асабліва шануюцца, бо лічыцца, што праз іх праявілася сіла божая. Гэта, напрыклад, іконы Маці Божай Вострабрамскай, Казанскай Божай Маці.
Важнае месца ў хрысціянскім кульце займаюць святы, якія прысвечаны найбольш значным з пункту погляду царквы падзеям. Самае вялікае свята – гэта Пасха, у гонар уваскрасення Ісуса Хрыста. Далей ідзе Раство Хрыстова, Раство Багародзіцы, Тройца альбо Пяцідзесятніца і іншыя. Святы падзяляюцца на нерухомыя, якія святкуюцца ў адны і тыя ж чыслы месяца і рухомыя, якія перамяшчаюцца па календару ў зялежнасці ад дня святкавання Пасхі.
У каталіцкім і праваслаўным кульце ёсць таксама пасты – перыяды, калі абмежавана ўжыванне ежы з мэтай цялеснага і духоўнага ачышчэння веруючых. Самы вялікі пост – перад Пасхай, ён цягнецца ў праваслаўі 7 тыдняў, у каталіцтве – 40 дзён.
4. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы
Згодна з хрысціянскім веравучэннем, заснавальнікам царквы і яе галавой з'яўляецца Ісус Хрыстос. Царква – "містычнае цела Хрыста". Яна адначасова з'яўляецца вынікам чалавечай дзейнасці, і як любы сацыяльны інстытут мае ў сабе рысы недасканаласці, але таксама – звышнатуральным стварэннем, маючым рысы святасці, вечнасці, неразбуральнасці, пасрэднікам паміж Богам і людзьмі, па-за межамі якога няма выратавання.
Хрысціянства называе дакладную дату і месца ўзнікнення царквы – 28 мая 30 г., Іерусалім, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаў сышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць прапаведаваць евангелле па ўсім свеце. Выконваючы дадзеную ім раней Хрыстом запаведзь: "Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа", апосталы пачалі ствараць у розных гарадах Рымскай імперыі хрыспіянскія суполкі. Спачатку хрысціянства распаўсюджвалася амаль выключна сярод яўрэяў. Першыя хрысціяне лічылі сябе найбольш паслядоўнымі іудзеямі, прыняўшымі даўгачаканага Месію. Аднак большасць іудзеяў успрынялі хрысціянства як шкодную секту і праследавалі яго. Таксама і сярод хрысціян з'яўляецца ўсё больш прадстаўнікоў іншых народаў Рымскай імперыі. Як ужо казалася, першым, хто актыўна стаў прапаведваць хрысціянства сярод неіудзеяў, з'яўляецца апостал Павел. Канчаткова хрысціянства аддзялілася ад іудаізму ў перыяд паўстання 66-73 гг.
Ствараючы хрысціянскія суполкі, апосталы ставіліна іх чале прэсвітэраў і епіскапаў. Спачатку функцыі апошніх былі аднолькавымі, але паступова на першы план выходзяць епіскапы, і ўжо з пачатку ІІ ст. менавіта ім належыць кіруючая роля ў хрысціянскай царкве.
У першых хрысціянскіх суполках епіскапы, прэсвітэры і дыяканы выбіраліся веруючымі. Дзеля таго, каб гэтая выбарная пасада атрымала аўтарытэт, існаваў абрад рукапалажэння, як перадача асаблівага дару свяшчэнства ад Хрыста праз апосталаў першым прэсвітэрам і епіскапам, і ад апошніх далей іх пераемнікам.