Смекни!
smekni.com

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (стр. 4 из 5)

1) высьвятлялася шкадлівасьць ачоліваньня праваслаўнай царквы праз мітр. Панцялеймана для беларускай нацыянальнай справы і жадалася неадкладнае аддаленьне яго ад кіраўніцтва царквой і пасяленьне на супачынак у Жыровіцкі манастыр;

2) кіраўніцтва царквой прапанавалася абняць яп. Філафею;

3) жадалася высьвячэньне новых япіскапаў: архімандрыта Апанаса, прат. Сеўбу і запрашэньне на Беларусь яп. Веніяміна;

4) дамагалася хутчэйшага апрацаваньня статуту і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Царквы.

Мэмарандум займеў скуткі. На пачатку лютага 1942 г. яп. Філафей быў запрошаны ў Гэнэральны Камісарыят, гдзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Насьветліўшы неадпаведкасьць мітрапаліта на становішчы кіраўніка Беларускай Царквы дзеля ягонага кірунку царкоўнай палітыкі ў мінулым і ў сучаснасьці (некаторыя моманты насьвятленьня пакрываліся з тэзамі мэмарандуму, пададзенага беларускім актывам), Юрда заявіў, што мітрапаліт будзе вывезены ў Жыровіцкі манастыр, а кіраўніцтва царквой павінен пе-раняць яп. Філафей. На гэта яп. Філафей адказаў, што ён ня можа бяз паўнамоцтва мітрапаліта кіраваць Менскай епархіяй і арганізаваць царкву; калі-б мітрапаліт быў вывезены з Менску, то яп. Філафей, ня хочучы паступаць некананічна, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці на Беларусі і выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз умешваньня ў справы кіраўніцтва царквой.

Яп. Філафей неадкладна перадаў мітрапаліту аб жаданьнях Юрды. На наступны дзень мітрапаліт з прат. Балаём наведаў Гэнэральны Камісарыят. Юрда катогарычна зажадаў ад мітрапаліта перадачы кіраўніцтва царквой яп. Філафею і высунуў іншыя дамаганьні, з якімі мітрапаліт пагадзіўся. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя яп. Філафея распараджэньне, у якім гаварылася: На падставе пажаданьня гэнэральнага камісара, выказанага мне Юрдай у прысутнасьці прат. Балая, даю загад:

1) пропаведзі і навука Закону Божага павінны адбывацца на беларускай мове;

2) забараняецца хрысьціць жыдоў;

3) пакідаю за сабою апрацаваньне статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

4) кіраўніцтва Менскай мітрапалітальнай епархіяй і ўсімі прыходамі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруе япіскап Вэнэдыкт, даручаю япіскапу Філафею.

У гэту пару прыехаў з Гэнэральнай Губэрні ў Менск архім. Апанас, запрошаны для архіпастырскай працы на Беларусі мітр. Панцялейманам і яп. Вэнэдыктам. Архім. Апанас і прыбыўшы з ім Б. Стрэльчык, сябра Беларускай Царкоўнай Рады ў Варшаве, запрапанавалі ўладыкам склікаць сабор япіскапаў, падзяліць Беларусь на епархіі, прызначыць епархіяльных архірэяў і прьгаяць нутраны статут Беларускай Царквы. Мітрапаліт не даваў згоды на скліканьне сабору япіскапаў, а з асабістых гутарак з мітрапалітам вынікала, што ён праектуе арганізаваць адну мітрапалітальную епархію для ўсяе тэрыторыі Беларусі, а іншыя япіскапы маюць быць толькі яго вікарыямі. Супроць такой канцэпцыі былі ўсе іншыя япіскапы, таму мітрапаліт астаточна згадзіўся на арганізацыю царквы згодна з існаваўшай на Беларусі традыцыяй. Апрацаваньне статуту царквы мітрапаліт даручыў архім. Апанасу і нарэшце згадзіўся на скліканьне сабору япіскапаў.

Дня 3-га сакавіка 1942 г. распачаліся паседжаньні сабору япіскапаў пры удзеле: мітр. Панцялейман — як старшыня, яп. Вэнэдыкт, прыбыўшы з Горадні і яп. Філафей — сябры і архім. Апанас — з дарадчым голасам. На пачатку сабор разважыў справу царквы ў Горадзеншчыне, аддазеленай немцамі ад Беларусі. Горадзеншчына, з яе 144 прыходамі, не магла зносіцца з царкоўным цэнтрам у Менску, дзеля забароны немцамі. Таму сабор стварыў самастойную епархію з Горадзеншчыны і Беласточчыны ў межах "Усходніх Прусаў, даў ей аўтаномнае становішча і прызначыў туды архірэям яп. Вэнэдыкта з тытулам япіскапа Беластоцкага і Горадзенскага, з сядзібай у Горадні.

Беларуская Берасьцейшчына, з горадам Берасьцям, была далучана немцамі да Дзяржаўнага Камісарыяту Украіны. Вольную кафэдру Берасьцейскага япіскапа сабор пастанавіў перадаць аднаму з япіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы. Справу выбару япіскапа для гэтай акругі сабор пакінуў для яп. Вэнэдыкта сумесна з духавенствам Берасьцейскай акругі. Духавенства выбрала япіскапам Іоана (Лаўрыненка), япіскапа Ковельскага, які прыняў тытул япііскапа Берасьцейскага і Кобрыньскага.

Наступна сабор япіскапаў падзяліў Беларусь на 5 епархіяў: Менскую — мітрапалітальную, Магілеўскую, Смаленскую, Віцебскую і Наваградзкую. Межы епархіяў пакрываліся з межамі нямецкіх адміністрацыйных акругаў. На епархіі былі прызначаныя япіскапы: на Менскую — мітрапаліт Панцялейман з тытулам: “Архіяпіскап Менскі і Мітрапаліт усяе Беларусі"; на Магілеўскую — яп. Філафей з тытулам: япіскап Магілеўскі і Мсьціслаўскі; на Віцебскую — архім. Апанас з тытулам япіскапа Віцебскага і Полацкага; на Смаленскую — прат. Сымон Сеўба з тытулам япіскапа Смаленскага і Бранскага; на Наваградзкую — яп. Веніямін з тытулам япіскапа Наваградзкага і Баранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да яп. Веніяміна, прабываючага ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з прозьбай аб ягоным хутчэйшым прыбыцьці. Да часу ягонага прыезду кіраўніцтва Наваградзкай епархіяй даручалася архім. Апанасу. Сабор пастанавіў, каб Жыровіцкі манастыр быў падпарадкаваны мітрапаліту Панцялейману з даданьнем да яго тытулу: сьвяшчэннархімандрыт Жыровіцкай Сьвята-Усьпенскай абіцелі.

Дня 8 сакавіка 1942 г. адбылася ўрачыстая хіратонія архім. Апанаса ў сан япіскапа Віцебскага, праз мітр. Панцялеймана, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея, пры ўдзеле прадстаўнікоў ад беларускіх устаноў і мноства народу. Падчас гэтай хіратоніі мітрапаліт узнагарадзіў тытулам архіяпіскапа ўладыку Вэнэдыкта. Такое нечаканае ўзвышэньне прорасейска настаўленага ўлад. Вэнэдыкта выклікала незадаваленьне япіскапаў беларусаў і беларускага актыву. Беларусы хацелі бачыць узвышаньне япіскапаў беларусаў. У той самы дзень вечарам група беларускага актыву зьвярнулася да мітрапаліта з прозьбай узнагарадзіць санам архіяпіскапа ўладыку Філафея. Мітрапаліт доўга не згаджаўся, матывуючы кароткім япіскапскім стажам уладыкі Філафея. Урэшце мітрапаліт згадзіўся ўзьвесьці ўл. Філафея ў сан архіяпіскапа ў наступную нядзелю.

Дня 9 сакавіка былі ўзноўленыя паседжаньні сабору япіскапаў. Быў прыняты нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы і падпісаны ўсімі іерархамі. Наступна сабор прыступіў да выкананьня статуту. Адбыліся выбары заступніка мітрапаліта з выбарам яп. Філафея, а не найстарэйшага па хіратоніі арх. Вэнэдыкта, а гэта таму, што горадзенскі ўладыка Вэнэдыкт ня мог мець нармальных зносінаў з Беларусяй. Далей сабор выбраў Сынод Беларускай Праваслаўнай Царквы, як выканаўчы орган сабору япіскапаў. Старшынёй сыноду стаў мітр. Панцялейман, а сябрамі: арх. Вэнэдыкт і яп. Філафей, а яп. Апанас — кандыдатам.

Наступна сабор заняўся бягучымі справамі і прыняў шэраг пастаноў па іх, як: 1) пастаноўлена неадкладна адчыніць кароткатэрміновыя пастырскія курсы ў Менску, Горадні і Жыровіцах, а з восені — адчыніць духоўныя сэмінары; 2) пастаноўлена апрацаваць праект матар'яльнага забясьпячэньня духавенства і падаць яго цывільным уладам.

Па сканчэньні сабору япіскапаў пачаліся паседжаньні сыноду, пад старшынствам мітрапаліта. Сынод пастанавіў стварыць пры сабе вучэбны камітэт пад старшынствам яп. Апанаса. Пры заканчэньні паседжаньняў сыноду мітрапаліт паведаміў, што ён быў змушаны Гэнэральным Камісарам Беларусі перадаць кіраўніцтва Менскай епархіяй яп. Філафею, што ён ужо і зрабіў, а сам будзе займацца агульнымі справамі мітраполіі. Па заканчэньні паседжаньняў арх. Вэнэдыкт выехаў у Горадню.

Дзейнасьць сабору япіскапаў і паседжаньні сыноду поўнасьцю памінулі справы беларусізацыі царкоўнага жыцьця і афармленьня аўтакефаліі царквы.

На настойлівыя дамаганьні беларускага актыву і япіскапаў Філафея і Апанаса, мітрапаліт нарэшце згадзіўся хіратанісаваць прат. С. Сеўбу ў сан япіскапа Смаленскага і Бранскага і вызначыў тэрмін на нядзелю 15 сакавіка. Кандыдат быў выкліканы ў Менск, пастрыжаны ў манаства з імям „Сьцяпан" і ўзведзены ў сан архімандрыта. Нямецкія ўлады і беларускія ўстановы былі паведамленыя афіцыйна аб хіратоніі. Нечакана на пярэдадні хіратоніі мітрапаліт паведаміў аб сваей хваробе, дзеля чаго хіратонія ня можа адбыцца, а ён пераносіць яе на 20 траўня ў Жыровіцы. Уладыкі Філафей і Апанас прасілі мітрапаліта дазволіць ім дваім высьвяціць архім. Сьцяпана, аднак мітрапаліт не згадзіўся і хіратонія не адбылася. У хваробу мітрапаліта ніхто не паверыў, лічучы яе “дыплёматычнай хваробай". Перанос хіратоніі ў далёкія ад настойлівага менскага праваслаўнага актыву Жыровіцы, меў так сама сваю вымову. Актыў уважаў апошні выпадак за акт тармажэньня згары разбудовы праваслаўнай царквы, як беларускай.

Беларускі актыў зараз-жа зьвярнуўся да мітрапаліта з мэмарандумам, у якім прасіў:

1) неадкладнай хіратоніі архім. Сеўбы;

2) запрашэньня на Беларусь для архіпастырскай працы яп. Веніяміна;

3) стварэньня сталай Мітрапалітальнай Управы з сьвятароў адданых беларусаў: М. Лапіцкага, Н. П., I. Кушнера і К. К.;

4) стварыць пры кожнай епархіі епархіяльную ўправу з сьвятароў ідэйных беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай, якіх мае рэкамэндаваць Мітрапалітальная Управа;

5) неадкладна замяніць усіх благачынных з вялікарасейскай ідэолёгіяй сьвятарамі беларусамі;

6) арганізаваць экзаменацыйную камісыю, для спраўджаньня падрыхтоўкі кандыдатаў у духоўны сан, з арх. Філафеям на чале, у складзе 2-х духоўных і 2-х сьвецкіх асобаў;