Смекни!
smekni.com

Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы (стр. 5 из 5)

Пасьля рэфэратаў арх. Філафей выступіў з прамовай, сьцьвярджаючы, што аўтакефальная Беларуская Праваслаўная Царква фактычна ўжо існуе, а цяпер належыць гэту фактычную аўтакефалію аформіць кананічна, прыняць аб ёй саборную пастанову і паведаміць аб гэтым усе іншыя праваслаўныя аўтакефальныя цэрквы.

У далейшым адбыліся дыскусыі па пытаньню прыйманьня аўтакефаліі. 3 прамовамі выступіў шэраг дэлегатаў. Па гэтаму пытаньню забіралі голас: прат. Я. Балай, прат. Гарбацэвіч, сьв. Н. П., сьв. М. Лапіцкі, судзьдзя А. Арэхва, камандзір ОД на ўсходзе Беларусі Д. Касмовіч, судзьдзя П. Сьвірыд, старшыня павету Клецк Э. Ясюк і іншыя. Прат. Гарбацэвіч перасьцярагаў, каб пры пабудове царквы не папоўніць у посьпеху памылковых крокаў і выказваўся за разбудову Праваслаўнай Царквы. Судзьдзя Арэхва выказваўся за здэцыдаванае вырашэньне справы Беларускай Царквы ў сучаснасьці, як самастойнай, аўтакефальнай.

Па дыскусыях арх. Філафей паставіў на галасаваньне прапанову аб арганізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, як аўтакефальнай. За гэту прапанову галасавалі ўсе прысутныя дэлегаты пры некалькіх (трох) устрымаўшыхся.

Наступна атрымаў слова для прывітаньня ад беларусоў каталікоў Язэп Найдзюк. Ён асьведчыў, што хаця беларускі народ падзелены веравызнаньнямі, аднак ён становіць адну супольнасьць і разам ідзець да аднэй мэты – дабра для ўсяго беларускага народу. На заканчэньне ён пажадаў плённых посьпехаў для працаў Сабору на карысьць для Праваслаўнай Царквы.

Пасьля Сабор прыступіў да разгляду праекту статуту аўтакефальнай Праваслаўнай Беларускай Царквы. Статут быў чытаны па артыкулах, дыскутаваны і паддаваны пад галасаваньне. Праект статуту быў прыняты, з папраўкамі да некаторых яго артыкулаў.

Сабор прыняў пастанову, каб статут і ўсе акты Сабору падпісалі япіскапы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Наступна Сабор выбраў дэлегацыю ў гэнэральны камісарыят па справе дазволу навучаць рэлігію ў публічных школах, і па пытаньню ўрэгуляваньня маемаснай стараны Праваслаўнай Царквы пасьля бальшавіцкіх рабункаў царквы. Гэнэральны камісар не прыняў дэлегацыі і зьвярнуў пададзены яму мэмарандум, сказаўшы вусна, што Сабор ня можа закранаць спраў, парушаных у мэмарандуме.

Наступна Сабор разважыў прыгатаваны праект і прыняў тэкст ліста да Канстантынопальскага патрыярха, у якім даваўся гістарычны нарыс Беларускай Праваслаўнай Царквы з адзначэньнем пэрыодаў, калі яна існавала як самастойная царква; далей апісвалася сучаснае палажэньне Праваслаўнай Царквы на Беларусі і выражалася прозьба аб прыняцьці яе у лік Сёстраў – аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў і – аб выданьні ей ТОМОСУ на самастойнае існаваньне.

Наступна былі прынятыя Саборам тэксты лістоў да іншых аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў з прозьбай аб прызнаньні аўтакефаліі Беларускай Царквы і прыняцьце яе, як Сястры, ў малітаўнае сужыцьцё.

Перад заканчэньнем нарадаў Сабор прыняў пастанову, якой даручыў Сабору Япіскапаў Беларускай Царквы давесьці справу аўтакефаліі Беларускай Царквы да завяршэньня.

Паседжаньні Сабору закончыліся малітвай і Сабор быў зачынены 2-га верасьня 1942 г.

Належыць адзначыць, што Сабор вельмі паважна аднёсься да сваіх заданняў і выказаў глыбокія клопаты аб Праваслаўнай Цар-кве, як царкве беларускага народу. Усе дэлегаты прамаўлялі на Саборы багатай літаратурнай беларускай мовай, за выняткам аднаго старэйшага сьвятара, які прамаўляў парасейску.

Зараз па заканчэньні Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору распачалося паседжаньне Сабору Япіскапаў. Япіскапы, аднак, не знайшлі сябе кампэтэнтнымі падпісаць прынятыя Ўсебеларускім Царкоўным Саборам лісты да аўтакефальных цэркваў у справе прызнаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Япіскапы ўважалі, што толькі мітрапаліт, як галава царквы, можа падпісаць такія асноўныя дакуманты. Але, мітрапаліту гэтыя дакуманты кя былі прадстаўленыя для подпісу. Такім чынам, ізноў затрымалася афармляньне аўтакефаліі.

Архірэі беларусы, узгадаваныя ў атмасфэры расейскага царкоўнага асяродзьдзя, не маглі быць кіраўнікамі рашучай беларускай дзейнасьці на царкоўнай ніве. Пакладаныя на іх надзеі аказаліся памылковымі. Шуканьні за новымі канцэпцыямі ў справе царкоўнага кіраўніцтва, робленыя беларускім актывам, не давалі выразных пазытыўных вынікаў. У такіх абставінах паварот мітр. Панцялеймана да кіраўніцтва царквой на Беларусі, выдаваўся памысьнейшым за існуючае палажэньне. Мітр. Панцялейман адзначаўся просталінейнасьцяй, шчырасьцяй і адкрытасьцяй як у сваіх поглядах, так і ў паступаваньні, а гэта зьяўлялася добрым фундамантам да выразных дачыненьняў. У сувязі з гэтым, шэраг асоб з актыву распачаў урабляць сярод нямецкай адміністрацыі думку для павароту мітрапаліта ў Менск для кіраўніцтва Беларускай Царквой.

усебеларускі царкоўны сабор


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

2. Довгялло Д.Н. – К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

3. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.