Смекни!
smekni.com

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору (стр. 5 из 7)

5) прадстаўляньня ў той самы аддзел сьпіскаў кандыдатаў на сьвятароў і дыяканаў за два тыдні да іх высьвячэньня.

У адказ на гэтыя дамаганьні сабор япіскапаў пастанавіў наступнае: “Сьвятая Праваслаўная Беларуская Царква, стаўшая з восені 1941 г. на шлях самастойнага і незалежнага ад іншай замежнай царквы існаваньня і кіраваньня, хоць фармальна яшчэ няпрызнаная іншымі Праваслаўнымі Аўтакефальнымі Цэрквамі аўтакефальнай, паводля самой істоты сваей дзейнасьці ня можа быць іншай, як нацыянальнай Царквой Беларускага Народу і дзеля гэтага павінна ўзгадоўваць беларускае праваслаўнае грамадзянства ў нацыянальным духу, прымаючы пад увагу гістарычнае мінулае нашага Беларускага Народу, яго шматгадовую сувязь з аднаго боку з Масквою, а з другога – Польшчаю, якія спрычыніліся ў значнай меры да дэнацыяналізацыі нашага народу, Сабор Япіскапаў Праваслаўнае Беларускае Царквы знаходзіць, што нацыянальнае адраджэньне беларускага народу зьяўляецца справай вельмі важнай і патрабуючай шматгадовай і энэргічнай працы ўсіх здаровых нацыянальных сілаў беларускага грамадзянства. Праваслаўны Япіскапат Беларускай Цар-квы лічыць сваім сьвяшчэнным абавязкам засьведчыць, што нармальнае нацыянальнае адраджэньне нашага Беларускага Народу і будучая шчасьлівая яго доля магчымы ў тым выпадку, калі ў аснову будаўніцтва нацыянальнага беларускага жыцьця будуць паложаныя здаровыя і моцныя падваліны, якімі зьяўляюцца перадусім рэлігія і рэлігійнае ўзгадаваньне. Праваслаўная Царква на Беларусі, якая зьяўляецца рэлігійнай і маральнай узгадавальніцай чатырох пятых усяго Беларускага Народу, ня можа і не "мае права адмаў-ляцца ад сваей нацыянальнай рэлігійнай працы і япіскапы яе даложуць усіх стараньняў, каб гэта работа была плоднай і карыснай для жыцьця і шчасьця Беларускага Народу.

Калі ўмовы цяперашняга ваеннага часу не дазваляюць разгарнуцца шырокай і ўсебаковай дзейнасьці Праваслаўнай Царквы і выявіць вялікія посьпехі сваей працы ў нацыянальным напрамку, дык гэта не азначае, што Праваслаўная Беларуская Царква адмаўляецца ад удзелу ў працы над адраджэньнем Беларускага Народу і яго самастойнага нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Праваслаўная Беларуская Царква робіць усё тое, што Яна можа і пгто магчыма ў цяперашні цяжкі ваенны час. Вялікім дасягненьнем апошняга часу для Праваслаўнай Беларускай Царквы зьяўляецца павялічэньне ліку Яе найбольш адказнымі і дастойнымі прадстаўнікамі ў асобах новаўступіўшых у Яе лона япіскапаў, жадаючых паслужыць нашаму шматпакутнаму Беларускаму Народу ўсімі сіламі і здольнасьцямі.

Сабор Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы сваю царкоўную ахвярную працу над адраджэньнем Беларускага Народу і яго дзяржаўнага будаўніцтва разумее ня іначай, як у добрым супрацоўніцтве з нацыянальнай Беларускай Дзяржаўнай Уладай і пры наяўнасьці існуючага цяпер аддзяленьня Царквы ад Дзяржавы, і было-б вельмі сумным і шкадлівым для справы адраджэньня нашага Беларускага Народу і Беларускай Дзяржаўнасьці, калі-б адносіны гэтыя зьмяніліся на варожыя. Маючы гэта на ўвазе, Праваслаўны Беларускі Япіскапат заўсёды з прыемнасьцю гатоў прымаць да ведама ўсе добрыя і карысныя жаданьні і рады сьвецкае нацыянальнае беларускае ўлады, скіраваныя для дабра і карысьці Праваслаўнай Беларускай Царквы, спадзяючыся, што і БЦР і ўсе падлягаючыя ей урадавыя асобы і ўстановы з такою-ж увагаю і даверам будуць адносіцца да пажаданьняў і просьбаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і Яе прадстаўнікоў і ўстановаў.

Сабор Япіскапаў Праваслаўнай Беларускай Царквы, як ахоўнік чысьціні Праваслаўнай веры і маралі, а так сама, як абаронца праваслаўных усяленскіх канонаў Царквы Хрыстовай, ня можа адмовіцца ад таго, што творыць аснову кананічнага ўстраеньня ўсякай Праваслаўнай Хрысьціянскай Царквы, у тым ліку і Царквы Беларускай. 3 гэтага пункту гледжаньня Ён ня можа прызнаць справядлівым і карысным, а гэта значыць і дапушчальным, каб сьвецкая ўлада ўмешвалася ў чыста нутраныя справы Царквы і імкнулася прысабечыць кананічныя прэрагатывы і кампэтэнцыі Сабору Япіскапаў, або Сьвяшч. Сыноду, або паасобнага япіскапа, ці нават сьвятара – настаяцеля, якія інстытуцыі і асобы, згодна з дадзенай праз іх прысягай, ня маюць права адмовіцца ад прысвоеных іхняй кампэтэнцыі правоў.

Ніякія распараджэньні, або загады Беларускай Цэнтральнай Рады, якія супярэчуць істотным правілам кіраўніцтва Праваслаўнымі Цэрквамі, ні адна царкоўная ўстанова і ні адзін адказны царкоўны прадстаўнік ня маюць права выконываць.

Разглядаючы па парадку пытаньні, пастаўленыя на пачатку гэтай пастановы пад рубрыкамі: 1, 2, 3, 4, 5 Сабор Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы адначасова вітае пажаданьне Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, пададзенае ў § 4 і 5 гэтае пастановы, дык Сабор лічыць гэтыя пажаданьні цэнтральнай сьвецкай беларускай улады, прадстаўленыя ў форме просьбы сп. Прэзыдэнта БЦР, немагчымымі для ажыцьцяўленьня, як ня згодныя з аснаўнымі канонамі Усяленскае Праваслаўнае Царквы і парушаючымі істотныя прэрогатывы царкоўнае ўлады, няўхільнай кансэквэнцыяй якіх будзе поўная дэзарганізацыя царкоўнага епархіяльнага кірауніцтва і агранічэньне кананічнай улады епархіяльнага япіскапа, адзінай адказнай асобы па кіраўніцтву сваей епархіяй.

На падставе вышэйпададзенага пастанавілі:

1) 3 вялікім задаваленьнем прывітаць існаваньне Беларускай Цэнтральнай Рады, як нацыянальнае ўлады беларускага народу. Пажадаць ей посьпехаў у яе дзейнасьці для дабра беларускага народу.

2) Заклікаць усё духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы да энэргічнай і супольнай пастырскай працы, скіраванай да падняцьця як рэлігійна-маральнага, так і нацыянальнага ўзроўню праваслаўных слаёў Беларускай Царквы.

3) Забавязаць усё духавенства Праваслаўнай Беларускай Царквы ў пропаведзі, у школах і ўзаемаадносінах з прыхаджанамі карыстацца выключна беларускай мовай.

4) Забавязаць усіх сьвяшчэнна- і царкоўна-служыцяляў авалодаць у магчыма кароткім часе беларускаю народнаю моваю.

5) Для падрыхтоўкі нацыянальна-сьведамага маладога духавенства забавязаць прэасьвяшчэнных Епар-хіяльных Япіскапаў парупіцца аб хутчэйшым адчыненьні Праваслаўных духоўных школаў.

6) Даручыць Блажэньнейшаму Мітрапаліту Панцялейману, як першаіерарху Беларускай Царквы, і ўсім епархіяльным япіскапам, першаму ў Менску пры мітраполіі, а апошнім у сваіх епархіях, парупіцца аб наладжваньні выдавецтва духоўна-друкаваных пэрыядычных часапісаў, календароў і рэлігійна-маральнай літаратуры на беларускай мове.

7) Даручыць Сьвяшч. Сыноду прысьпешыць выданьне падручнікаў Закону Божага на беларускай мове.

8) Што датычыць прозьбы сп. Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў справе назначэньняў, перамяшчэньняў, звальненьняў і рукапалажэньняў сьвяшчэннаслужыцеляў, дык выкананьне яе ў прапанаванай форме без вялікай для царквы шкоды лічыць немагчымым, па вышэйпададзеным матывам.

9) Копіі гэтай пастановы прадставіць сп. Прэзыдэнту Беларускай Цэнтральнай Рады і ўсім прэасьвяшчэнным сябрам Сабору Япіскапаў Сьв. Праваслаўнай Беларускай Царквы.

Сабор япіскапаў разглядаў яшчэ іншыя справы і прыняў па іх пастановы, як ніжэй:

1) “3 увагі на вялікія клопаты масьцітага Першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліта Панцялеймана, у справе арганізацыі гэтай Царквы і ацаніўшы яго працу і глыбокае сьмірэньне пры ўстанаўленьні мірнай атмасфэры жыцьця гэтай Царквы, з пачуцьцём сардэчнай удзячнасьці іменаваць яго – мітрапаліта Панцялеймана – тытулам “Яго Блажэнства", праднасіць перад ім крыж і насіць яму дзьве панагіі".

2) ,,Даручыць усім Епархіяльным Япіскапам апрацаваць зборнік пропаведзяў на беларускай мове на ўсе нядзельныя і сьвяточныя дні, выдаць яго і разаслаць духавенству епархіі".

3) „Упаўнаважыць Сьвяшч. Сынод парупіцца аб неадкладным апрацаваньні асобных праўных формаў, рэгулюючых дзейнасьць духоўных багаслоўскіх школаў, і аб найхутчэйшым адчыненьні іх па магчымасьці ўва ўсіх епархіях, згодна з апініямі Сьвяшч. Сабору Япіскапаў. Адначасна забавязаць Сьвяшч. Сьгаод унесьці ў праграму багаслоўскіх школаў пажаданьне Сабору Япіскапаў, каб усе вучні гэтых школаў што дня прысутнічалі на раньнім багаслужэньні і прымалі ўдзел у чытаньні і сьпеве падчас гэтых багаслужэньняў".

4) Даручыць Блажэньнейшаму мітрапаліту Панцялейману зьвярнуцца ад імя Сьвяшч. Сабору Япіскапаў да гэнэральнага камісара Беларусі з прозьбаю аб увядзеньні ў наступным 1944-45 школьным годзе навукі Закону Божага ўва ўсіх школах Беларусі ў мэтах узгадаваньня маладога пакаленьня ў здаровым маральным духу. .. Памінаць на вялікай і сугубай екценіях Беларусь у наступны спосаб: ,,О стране нашей Беларусской, о предержашіх властех ея..." і г. д., аб чым паведаміць усіх прэасьвяшчэнных уладыкаў. 5) „Зацьвердзіць і падпісаць статут Беларускай Праваслаўнай Царквы, зьмяніўшы некаторыя параграфы яго".

Сабор япіскапаў выбраў у новы склад сыноду: арх. Магілеўскага Філафея, яп. Віцебскага Апанаса і яп. Гомельскага Грыгора: заступнікамі былі выбраныя: ял. Смаленскі Сьцяпан і арх. Палескі Іоан.

У далейшым, 15-га траўня, сабор япіскапаў разважаў паведамленьне Прэзыдэнта БЦР аб далучэньні да Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі Палесься. Пагэтай справе было пастаноўлена:

,,а) Уключыць акругі Палесься – Пінскую, Палескую і Берасьцейскую ў склад Беларускай Мітраполіі;

б) запрапанаваць Мітрапаліту Палескаму і Пінскаму Аляксандру, разам з духавенствам і прыходамі, ім узглаўлянымі, а так сама вікарнаму япіскапу Палеска-Пінскай епархіі – Георгію, увайсьці ў кананічнае падпарадкаваньне Блажэньнейшага Мітрапаліта Панцялеймана і ўсяго Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы". У выкананьне гэтай пастановы быў высланы ліст да мітр. Аляксандра, які адпісаў 15 траўня, што:

а) пастанова Сабору Беларускіх Япіскапаў прынята ім да ведама і выкананьня;