Смекни!
smekni.com

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору (стр. 6 из 7)

б) ім будзе прадстаўлена згода мітр. Варшаўскага Дзяніса на пераход яго, і япіскапа Берасьцейскага Георгія, у юрысдыкцыю Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы:

в) мітр. Аляксандра просіць захаваць за ім права праднашэньня Сьв. Крыжа падчас багаслужэньняў на тэрыторыі яго епархіі, што дадзена яму Саборам Япіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Царквы, як старшыні гэтага Сабору.

Сабор Беларускіх Япіскапаў разважаў ліст мітр. Аляксандра і пастанавіў наступнае:

“1) Прыняць Высокапрэасьвяшчэньнейшага Мітрапаліта Аляксандра ў склад Сабору (Япіскапаў) Беларускай Праваслаўнай Царквы па прадстаўленьні ім звальняючай граматы ад свайго Кірыярха мітрапаліта Дзяніса, таксама дэклярацыі аб кананічным падпарадкаваньні Блажэньнейшаму Мітрапаліту Панцялейману і Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

2) Адносна просьбы Мітрапаліта Аляксандра аб захаваньні за ім права праднашэньня сьв. Крыжа падчас багаслужэньня на тэрыторыі яго епархіі, дадзенага яму Саборам Япіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, як старшыні гэтага Сабору, – зажадаць адмовіцца ад ураду старшыні Сабору Япіскапаў Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і – (ад) кананічнай сувязі з япіскапамі гэтай Царквы.

3) Палескія епархіі, узглаўляныя мітрапалітам Аляксандрам і архіяп. Іоанам, лічыць падзеленымі між імі згодна з вырашэньнем Арбітражнай Камісыі, запісаным у пратаколе ад 14-га траўня 1944 г., пайменна: мітрапаліту Аляксандру пакінуць тую тэрыторыю, у якую ўваходзяць гарады: Пінск, Столін, Кобрынь, Сарны з іх гэбітамі, іменавацца мітрапаліту Аляксандру епархіяльным архірэям Пінскім і Палескім. Архіяп. Іоану – гор. Берасьце з яго гэбітамі, гарады: Камень-Кашырскі, Ковель і Любомль з іх гэбітамі (акругамі) і іменавацца архіяпіскапам Берасьцейскім і Ковельскім. Аднак, падзел епархіі і найменаваньне епархіяльных Архірэяў уваходзяць у сілу па канчатковым уваходзе ў склад Сабору Япіскапаў Беларускай Праваславнай Царквы мітрапаліта Аляксандра і япіскапа Георгія.

4) Па атрыманьні ад япіскапа Георгія звальняючай граматы ад мітрапаліта Дзяніса і дэклярацыі аб кананічным падпарад-каваньні Мітрапаліту Панцялейману лічыць япіскапа Георгія прынятым у склад Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, прычым прысвоіць яму, як вікарнаму япіскапу Палеска-Пінскай епархіі, тытул: „Япіскап Кобрыньскі".

5) Прасіць Блажэньнейшага Мітрапаліта Панцялеймана зьвярнуцца з брацкім лістом да гэтых Архірэяў Палесься, каб духавенства, якое было ў іх падпарадкаваньні, але пасьля падзелу стаўшае ў іншай епархіі, не адчувала ніякіх рэпрэсыяў з боку сваіх новых архірэяў і, каб усе, быўшыя да гэтага часу кары ў адносінах да сьвятароў, прызнаваўшых сваім другога япіскапа, былі зьнятыя".

Мітрапаліт Аляксандра ня прыслаў у Беларускую Мітраполію граматы аб звальненьні ад мітр. Дзяніса да эвакуацыі беларускага япіскапату з Беларусі, якая наступіла за месяц па гэтым апошнім саборы япіскапаў на беларускай зямлі.

Дня 27 чэрвеня 1944 г. у Менску адбыўся агульнанацыянальны зьезд – Другі Ўсебеларускі Кангрэс, з мэтай вырашэньня лёсу Беларусі ў вытварыўшайся цяжкай сытуацыі. Кангрэс уневажніў усе папярэднія пастановы акупантаў адносна падзелу імі Беларусі; сьцьвердзіў, што беларускі народ не прызнае накінутай бальшавіцкай Москвой формы БССР за сваю дзяржаву, таму галасы урадаў: СССР, БССР, як і польскага эміграцыйнага ўраду адносна Бэларусі –.зьяўляюцца няважнымі; пацьвердзіў пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з 25 сакавіка 1918 г., абвяшчаючую дзяржаўную незалежнасьць Беларусі; выбраў Беларускую Цэнтральную Раду, як адзінага законнага прадстаўніка ў сучаснасьці ад беларускага народу і ягонага краю.

Ад духавенства Беларускай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на кангрэсе прымалі ўдзел прадстаўнікі з Менску і паасобных акругаў, а між імі: арх. Філафей – заступнік мітрапаліта ўсяе Беларусі, прат. М. Лапіцкі, прат. Я. Балай, сьв. У. Г. і інш. Арх. Філафей выступіў з прамовай да кангрэсу, у якой прывітаў дэлегатаў; адначасна ён сьцьвердзіў аб арганізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы шляхам царкоўнага сабору, прывітаў Беларускую Цэнтральную Раду, як найвьшіэйшую беларускую ўладу, і зьвярнуў увагу на неабходнасьць адбудовы рэлігійна-маральнага характару народу ў супроцьстаўленьні бальшавізму.

На агульную колькасьць 1039 дэлегатаў кангрэсу розных веравызнаньняў праваслаўныя станавілі лічбу 903 асобы.

Беларуская аўтакефальная Праваслаўная Царква ў палове 1944 г. складалася з 9-цёх епархіяў, пайменна: Менска-Віленская, Наваградзка-Баранавіцкая, Берасьцейска-Палеская, Смаленска-Бранская Віцебска-Полацкая, Магілеўска-Мсьціслаўская, Гомельска-Мазырска-я і Беластоцка-Горадзенская; апошняя з аўтаномнай залежнасьцяй дзеля аддзяленьня яе ад Беларусі немцамі і далучэньня да Ўсходніх Прусаў. На ўсе епархіі, за выняткам Наваградзка-Баранавіцкай, былі прызначаныя япіскапы. Аднак, арх. Магілеўскі Філафей кіраваў Менскай епархіяй і прабываў у Менску, як заступнік мітрапаліта. Яп. Віцебскі Апанас, часова кіраваў Наваградзкай епархіяй.

Адбудова царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусі пасоўвалася вельмі паволі. Духавенства тут было вельмі мала і яно прабывала па гарадох. Сельскія прыходы амаль зусім ня мелі духавенства. Арх. Філафей і яп. Сьцяпан высьвячалі духаўнікоў для ўсходу Беларусі, аднак гэтыя сьвятары ня мелі багаслоўскай падрыхтоўкі і не маглі належна праводзіць місыянэрскай працы сярод пасавецкага насельніцтва. Сярод кандыдатаў на духаўнікоў трапляліся асобы бяз нутранога ідэйнага пакліканьня для душпастырскай працы, якія кіраваліся толькі матар'яльнымі і вузка эгаістычнымі мэтамі.

3 нацыянальнага боку, гэта былі людзі пераважна зьвязаныя з расейскай царквой на Беларусі і таму абыякавыя, ці нават варожыя да нацыянальнай беларускай справы. Зразумела, што такія духаўнікі не маглі належна служыць ані рэлігійным, ані нацыянальным патрэбам беларускага народу.

Для падрыхтоўкі кандыдатаў у духоўны стан у 1942 г. былі арганізаваныя пастырскія курсы ў Менску і Наваградку. Гэта былі каротка-тэрміновыя курсы з вельмі скарочанай праграмай навучаньня.

Яны не маглі належна падрыхтаваць кандыдатаў у цяжкіх існуючых абставінах і мелі пераходны характар, запаўняючы толькі часткова вялікую патрэбу ў святарах.

У 1944 г. школьны адддзел Б. Ц. Р.( разам з мітрапалітальнай управай, праводзіў падрыхтоўку адчыненьня духоўнай сэмінарыі ў Менску. Рэктарам сэмінарыі быў прызначаны арх. Філафей, а інспэктарам – сьв. Лапіцкі.

Адзін яп. Сьцяпан ня мог спраўляцца з вялізнымі патрэбамі ў царкоўнай галіне Ўсходняй Беларусі. У абставінах амаль адсутнасьці сталага епархіяльнага кіраўніцтва і кантролю, мясцовыя сьвятары і сьвецкія ўлады карысталі з вялікай свабоды у царкоўных справах. Пры паветавых, гарадзкіх і акруговых управах існавалі аддзелы рэлігійных спраў, кіраўнікі якіх спаўнялі ролю царкоўнага кіраўніцтва і выяўлялі яе нават над сьвятарамі. У некаторых мясцох гэтыя кіраўнікі рабілі шмат дабра для царквы, а ў іншых -- шкодзілі і затрымлівалі поступ царкоўна-прыходзкага жыцьця. Гэта залежыла ад асабістага настаўленьня кіраўніка да царквы. Такія самыя аддзелы існавалі пры адміністрацыі і ў Заходняй Беларусі, пад кіраўніцтвам цывільнай улады; аднак, тут царкоўнае жыцьце было арганізавана і рэлігійныя аддзелы ў яго ня ўмешваліся.

Беларусы каталікі ў Другую Сусьветную Вайну стараліся беларусізаваць каталіцкае царкоўнае жыцьцё. Аднак захады беларусоў спатыкалі вялізныя перашкоды нутранога і вонкавага характару. Да нутраных перашкодаў належылі: поўнае апанаваньне кіраўніцтва каталіцкай царквой на Беларусі праз шавіністых палякоў. Ачоліваючы арцыбіскуп Яблжыкоўскі ў Вільні і амаль усе ксяндзы на парафіях, па даўнейшаму праводзілі праз касьцёлы польскую нацыяналістычную палітыку і супроцьставіліся беларусізацыі парафіяльнага жыцьця. Нямецкія ўлады выкрывалі сувязь польскага каталіцкага духавенства з польскім партызанскім рухам і часта расстрэлівалі ксяндзоў на Заходняй Беларусі.

Арцыбіскуп Яблжыкоўскі камандыраваў цэлыя групы ксяндзоў палякоў на Усходнюю Беларусь улетку ў 1941 г. Яны энэргічна адбудоўвалі парафіяльнае жыцьцё, касьцёлы і стваралі польскія парафіі. Нямецкая палітыка была варожай адбудове каталіцтва наагул на Усходняй Беларусі, а польскасьці, як нацыянальнай плыні. Прыбыўшыя на ўсход палякі ксяндзы атрымалі ад немцаў загад спыніць тут сваю дзейнасьць і выехаць адгэтуль туды, скуль яны прыбылі. Аднак, ксяндзы не падпарадкаваліся і працавалі далей на парафіях. Усе яны былі арыштаваныя нямецкімі ўладамі і расстраляныя. Такі самы лёс спатыкаў наступныя групы палякоў ксяндзоў, камандыраваных на Ўсходнюю Беларусь. Аднак, праз увесь час, аж да 1944 г., ксяндзы палякі былі камандыраваныя на Усходнюю Беларусь.

Шэраг ксяндзоў палякоў, з парафіяў прылягаючых да былой Савецкай Беларусі, выяжджалі на ўсход у суседнія вёскі і мястэчкі, для часовай місыянэрскай працы, як ксёндз з Івянца і інш. Аднак, нямецкія ўлады загадвалі ім спыніць гэту дзейнасьць.

Летам у 1941 г. на Усходнюю Беларусь прыбылі ксяндзы беларусы: Малец, Глякоўскі, Татарыновіч, а пазьней В. Гадлеўскі. Яны праводзілі дзейнасьць ў Менску і суседніх мястэчках, адбудоўваючы касьцёлы, адабраныя ад вернікаў бальшавікамі, і арганізавалі парафіяльнае жыцьцё у беларускім духу. Аднак, у 1942 г. былі арыштаваныя ксяндзы Малец і Глякоўскі і лёс іх застаўся няведамы, хаця паводля некаторых вестак яны мелі быць расстраляныя праз СД. Кс. Вінцук Гадлеўскі абслугоўваў прыход у Менску, займаючы адначасна высокае становішча Галоўнага Школьнага Інспэктара Беларусі. Кс. Гадлеўскі праводзіў асьветную і рэлігійную дзейнасьць у нацыянальным беларускім напрамку. Аднак, у сьнежні 1942 г. ён быў арыштаваны ў сваім памешканьні ў Менску праз СД. I. Касяк наведаў аддзел палітыкі Гэнэральнага Камісарыяту ў Менску з запы-таньнем аб прычынах арышту і аб лёсе кс. Гадлеўскага. Кіраўнік аддзелу адказаў, што кс. Гадлеўскі знаходзіцца ў Рызе, гдзе ён прыдзелены да працы, пры якой ён будзе карысьнейшым, чым у Менску. Іншыя інфармацыі прынесьлі вестку аб расстрэле кс. Гадлеўскага праз СД у Менску.