Менск застаўся без каталіцкага духавенства. Часова адпраўляў багаслужэньні ў Менскіх касьцёлах літоўскі вайсковы ксёндз Ігнатовічас, які абслутоўваў літоўскія баталіёны, стацыянаваныя на Меншчыне.
Іезуіты каталікі ўсходняга абраду разгортвалі сваю дзейнасьць у гэтым часе на Заходняй Беларусі. У красавіку 1942 г. настаяцель іх місыйнага асяродзьдзя ў Альбэртыне, каля Слоніма, кс. А. Неманцэвіч, атрымаў з Рыму адумысловыя паўнамоцтвы ў гэтым напрамку і тытул папскага экзарха для каталікоў усходняга абраду на Беларусі. Па сваіх захадах перад нямецкімі ўладамі кс. Неманцэвіч атрымаў легалізацыю свайго становішча для ўсей Беларусі, хаця тут ў тую пару зусім ня было каталікоў ўсходняга абраду. Кс. Неманцэвіч праводзіў сваю дзейнасьць цяпер як беларус, хаця за папярэдняга польскага панаваньня на Беларусі ён дзеіў інакш. Кс. Неманцэвіч праводзіў думку, што нацыянальнай беларускай рэлігіяй павінна быць вуніяцтва, бо нібы так было ў мінулым; праваслаўе было экспозытурай расейцаў, а каталіцтва – выкарыстоўвалі палякі. Беларусы каталікі падтрымлівалі і дапамагалі кс. Неманцэвічу. У Баранавічах падобную дзейнасьць разгортваў а. Л. Гарошка.
У жніўні 1942 г. кс. Неманцэвіч быў арыштаваны праз СД і вывезены ў Менск, гдзе быў расстраляны. Пасьля гэтага з Альбэртыну выехалі ў Львоў усе каталіцкія манахі, супрацоўнікі кс. Неманцэвіча. Так была спыненая дзейнасьць іезуіцкай місыі ўсходняга абраду ў Альбэртыне, заснаваная тут у 1924 г. для наварачваньня праваслаўных у вунію.
Падчас нямецкай акупацыі стараліся разгарнуць сваю дзейнасьць баптыстыя. Некалькі групаў іх існавала на Слонімшчыне, дзе працаваў беларускі прэсьвіцер Даніла Ясько, на Вялейшчыне і іншых акругах. Яны перакідалі сваю дзейнасьць на Ўсходнюю Беларусь. Шырэйшую дзейнасьць разгортаваў прэсьвіцер Дзекуць-Малей. Баптыстыя праводзілі сваю працу на беларускай мове, выдавалі беларускія малітаўнікі.
У канцы чэрвеня 1944 г. савецкія арміі распачалі моцнае наступленьне на Беларусь, прарвалі нямецкі фронт паміж Віцебскам і Воршай і пашлі на захад. Новая савецкая акупацыя нясла на Беларусь палітыку вынішчаньня тэррорам усяго арганізаванага нацыянальнага беларускага жыцьця. Вялікае мноства народу, сялян, мяшчан і інтэлігэнцыі пакідалі родную зямлю перад пагрозай вынішчэньня бальшавікамі. Усе іерархі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мноства сьвятароў і царкоўных дзеячоў – выехалі на захад, у Нямеччыну.
окупантамправаслаўныцарква
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Довгялло Д.Н. – К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.
4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.