Смекни!
smekni.com

Судовы лад Вяликага княства Литоускага (стр. 5 из 7)

Напрыклад у 17 ст. у Капылі і Несвіжы іх было 4, у Гародні 11, у Мінску і Барасці –12. Пасяджэнне суда магло адбывацца пры ўмове, што прысутнічае не менш як палова лаўнікаў. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамаздянскія справы (забойствы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш.). У склазде другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Гэты суд разглядаў мелкія справы, а таксама тякучыя пытанні кіравання.

Судовыя рашэнні, кіруючыся законамі ВКЛ і мяркаваннямі лаўнікаў ды радцаў, выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўнічы, а рашэнні апошняга ў гаспадарскі суд (з 1581 г. – у Галоўны суд). За выкананне судовых функцый войт і астанія члены суда мелі немалы прыбытак. Так у 1688-89 гг войт Нясвіжа атрымаў за гэта 400 злотых за год. У Гародні і Берасці па запісах ў магістрацкіх кнігах назіраецца выразны падзел войтайска-хаўнічага і бурмісцерска-радзецкага судоў, якія засядалі паасобку і толькі ў некаторых выпадках маглі засядаць разам.

У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў і войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўнічым і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт. Так у грамаце 1390 г. на магдэбургскае права Берасцю ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда – войт[20]. У грамаце 1498 г. Полацку гаворыцца: “Тот войт справедливости сказаныя бурмистров и радец моцне вчинити может, але бурмистры и радцы без войта або без ленвойта ни одного сказаныя вделати не мают”[21]. Войтаўскі суд мог дзейнічаць як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў гарадах, якія яшчэ не атрымалі гэтае права. Каралева Бона ў 1551 г. запатрабавала, каб ў вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі стараста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і двума-трыма прысяжнікамі[22]. У 16 ст. былі прызначаны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Волеж, Магілеў і інш. гарадах ВКЛ, якія не мелі магдэбургскага права.

Пры разглядзе спраў войтаўскія, воўтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага[23].

У некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах, так напрыклад у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска-лаўніцкія дзейнічалі прыкладна з 14 ст. і былі скасаваны пасля далучэння да Расійскай Імперыі.

Такім чынам “стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбраны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых асоб маглі падавацца у земскія і градскія суды, а апеляціі на іх пастановы ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і паглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII – XVIII ст. ст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда.

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса”[24].

5. Яшчэ адной асаблівасцю судовага ладу ў ВКЛ было існаванне так званага спецыяльнага кантуровага суда.

Кантуровы суд быў часовым надзвычайным судом у Рэчы Паспалітай для разгляду тэрміновых спраў у часы безкаралеўя. Яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на ВКЛ. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю работу (акрамя гродскіх). Упершыню кантуровы суд быў створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта ІІ у 1572 г. Новы кароль, Стэфан Баторый, прызнаў кантуровы суд і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці у 1586 г., малапольская шляхта выбрала кантуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакцыйны сойм, пастановай ад 29 студзеня 1587 г. Ён дазволіў выбраць кантуровыя суды, не вызначыўшы колькасць суддзяў, ва ўсіх ваяводствах, у тым ліку і ў ВКЛ. У часы наступных безкаралеўяў кантуровыя суды выбіраліся на перадканвакцыйных сойміках шляхтай, якая аб’ядноўвалася ў канфедэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або павятовы стараста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморны, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала не менш як 5 асоб з яго складу. Пасяджэнні павінны былі адбывацца раз ў 6 тыдняў на 3 тыдні кожнае, што не заўсёды вытрымлівалася. Разглядаліся ў кантуровым судзе розныя справы: справы аб нарушэнні грамадскага спакою, крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, напад на маёнткі, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасць (у дачыненні да шляхты астатнія справы разглядаў гродскі суд), а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў. Пастановы кантуровага суда прымаліся боольшасцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасля спынення яго дзейнасці, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі. Незакончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды. Сойм 1768 г. скасаваў практыку ўтварэння кантуровых судоў.

6. Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу ў Статутах 1566, 1588 г. г. былі адлюстраваны і тыповыя феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягваў дзейнічаць старажытны копны суд.

Копныя суды ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Копны суд (ад капа – грамада) з’яўляўся судом сельскай і гарадской грамады. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі – копныя мужы і копныя старцы. Гэта, як правіла, сяляне-домаўласнікі. Колькасць суддзяў на капе не была пастаянная. Часцей за ўсе на капу збіралася 10 – 20 копных мужоў і старцаў, але іх магло быць і значна больш. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага права. Копнае права не прытрімлівалася саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў некаторых актах копных судоў шляхціц, баярын і просты сяляніні выступаюць як раўнапраўныя суб’екты працэсу. Збіраліся на палу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разамз тым пераймалі і засвойвалі копныя звычаі і права.

У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі ісцамі і зацікаўлены былі ў хуткім выяўленні і пакаранні злачынцы. Падсуднасць спраў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. “Ён мог разглядаць разглядаць справы аб забойствах, калецтвах і пабоях”[25], але ў асноўным гэта былі грамадскія справы, межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, прычыненне шкоды, патравы, чараўніцтва і інш.

Судаводства мела две формы: звычайную і гвалтоўную.

Звычайна капы збіраліся па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны, якія найчасцей прымяркоўваліся да рэлігійных свят. Дзейнічаў копны суд на акрэсленай тэрыторыі ў радыусе прыкладна 2 – 3 мілі (15 – 20 км). Звычайная капа збіралася на пастанным месцы – на капавішчы, дзе насыпалась ўзвышша, насцілалася зямля, рабіліся лавы.

Для копнага судаводства было характэрна спалучэнне дзейнасці следчага і судовага органаў. Так, калі было зроблена злачынства (забойства, падпал, напад), адразу збіралася гвалтоўная капа. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны крычаў (“падымаў гвалт”), і ўсе дарослыя хто чуў, павінны былі бегчы да месца здарэння, дзе і адбываўся копны суд. Усе былі суддзямі і мелі роўныя галасы ў прыняцці пастановы. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы, ці схавацца, уся капа разам ішла па “гарачаму следу” і ў выпадку затрымання вінаватага ў межах воласці выносіла прыгавор, магла пакараць нават смерцю. Здаралася, што злачынец уцякаў у суседнюю воласць. Тады капа спынялася на мяжы, накіроўвала пасланцаў да суседзяў і здавала ім “гарачы след”. З гэтага моманту ўсе страты і павязка ўскладалася на воласць, куды збег злачынец. Суддзі ў сваю чаргу мелі права гнаць “гарачы след” далей за межы сваёй тэрыторыі і такім чынам пазбавіцца ад неабходнасці выплаты страт. Следчыя дзеянні маглі праводзіцца і на звычайнай капе, якая збіралася, каб выявіць і асудзіць злачынцу, да капе, якая збіралася, выявіць і асудзіць злачынцу, да трох разоў. Трэцяя, або прысяжная, капа праводзілі сваё следства пад прысягай усіх копных мужоў, якія павінны былі прысягнуць, што ім нічога неведама аб злачынцы.

Тэрмін разбора справы на капе быў канчатковым (завітым) і мог быць адкладзены толькі па пералічаным у Статуце 4 уважлівым прычынам: “по причине мора или вального сейма, или выполнения какой великокняжеской службы, или болезни”[26]. Неяўка боку ці яе суддзёў без якой-небудзь з названых прычын не спыняла рашэнне справы капой, якая разглядала спрэчку па доказам, якія прадставіў прыбыўшы бок.