Смекни!
smekni.com

Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя (стр. 2 из 2)

З прапановай стварыць граматыку беларускай мовы звярнуўся Я. Купала ад iмя Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi да Тарашкевiча яшчэ ў 1913 г., калi той быў студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўнiверсiтэта. Да напiсання граматыкi, паводле слоў самога Тарашкевiча, заахвочвай яго акадэмiк А.А. Шахматаў. Ён жа i кiраваў працай Тарашкевiча над граматыкай. Значную дапамогу аказаў яму i акадэмiк Я.Ф. Карскi. Сваiм натхнiцелем у працы Тарашкевiч называў яшчэ нямецкага прафесара-славiста Р. Абiхта, якi крыху раней, але таксама ў 1918 г., выдаў на беларускай мове невялiчкую брашуру «Просты спосаб стацца ў кароткi час граматным». Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, - усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць. У сваёй працы Тарашкевiч выйшаў за мяжы ўласна граматыкi-марфалогii i сiнтаксысу (як гэта было прынята ў тагачаснай лiнгвiстыцы). Яго праца складаецца з наступных раздзелаў: 1. Гукi; 2. Часцiны мовы; 3. Падзел слова; 4. Правапiс; 5. Сказ. Такiм чынам, апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Гэта хоць i сцiслы, але поўны падручнiк беларускай мовы. Правiлы ў iх сфармуляваны дакладна,даходлiва, iлюструюцца прыкладамi. Для iх замацавання даюцца заданнi з тэкстам, узятымi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору. Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных - марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спцеыфiку беларускай мовы. Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення. Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.

У 1991 г. выдавецтва «Народная асвета» узнавiла 5-е(1929) выданне граматыкi факсiмiльным спосабам.


Заключэнне

Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларускай мовы і літаратуры, навукі і культуры беларуская мова ў канцы 1920-х – пачатку 30-х гадоў дасягнула высокага ўзроўню развіцця. У канцы 30-х працэс беларусізацыі стаў запавольвацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер выкарыстання. Нягледзячы на гэта, беларуская літаратурная мова развівалася, назапашвалася яе літаратурная і навуковая спадчына.

Такім чынам, ў перадваенны час Інстытутам мовы і літаратуры АН БССР быў сабраны найбагацейшы дыялекталагічны матэрыял, які, на жаль, беззваротна загінуў у полымі Вялікай Айчыннай вайны.

Лiтаратура:

Б.I.Сачанка, “Беларуская мова”

Падручнік “Беларуская мова”, Мінск, 1999

Беларуская Энцыклапедыя.

Л. М. Шакун, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”