Смекни!
smekni.com

Великое княжество Литовское (стр. 3 из 4)

Свідрыгайла аказаўся вельмі непрыдатным вялікім князем у адносінах да палякаў і Ягайлы. Адначасова з прызначэннем яго вялікім князем польскія гарнізоны занялі Падольскую зямлю і палякі запатрабавалі ўступкі Валыні. Пры першым паведамленні пра заняцце палякамі Камянца Свідрыгайла прыйшоў у лютасць, арыштаваў караля Ягайлу, які знаходзіўся ў Вільні і адпусціў яго толькі тады, калі былі аддадзены распараджэнні пра вяртанне Падолля. Гэты рэзкі ўчынак паказаў роўным чынам і настойлівасць і бестактоўнасць новага вялікага князя; для палякаў стала ясным, што ад яго нельга чакаць ніякіх уступак. Свідрыгайла неадкладна сабраў вялікае войска, якое блішчэла шлемамі многіх удзельных князёў. адправіўся на Валынь і прымусіў Ягайлу зняць аблогу Луцка.

Усім гэтым Свідрыгайла моцна раздражняў палякаў і. акрамя таго, сваёй унутранай палітыкай ен узбройваў супраць сябе значную частку літоўцаў. Сярод апошніх знайшліся змоўшчыкі, якія на чале з князем Сямёнам Гальшанскім і братам Вітаўта ўдзельным князем старадубскім Жыгімонтам Кейстутавічам напалі ў горадзе Ашмяны на Свідрыгайлу, захапілі ў палон яго сям'ю і абвясцілі ад імя Ягайлы вялікім князем літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча. Усё гэта было зроблена з дапамогай і па ўказцы палякаў.

Свідрыгайла паспеў схавацца ў Полацку. 3 гэтага моманту (1432 г.) на працягу двух гадоў Літоўска-Руская дзяржава знаходзілася ў міжусобнай барацьбе. Рускія ўдзельныя князі і буйное баярства сталі на бок Свідрыгайлы. Жмудзь і Падляшша пераважна з дробным служылым людам узняліся за

Жыгімонта. Хоць ва баку Свідрыгайлы была значная колькасная перавага, але ён рабіў ваенныя памылкі і таму прайграваў бітву за бітвай, пакуль, нарэшце, бітва пад Вількамірам не дала праціўніку такой перавагі, што Полацк. Віцебск і Смаленск прызналі Жыгімонта, а Свідрыгайла ўцёк у Кіеў і тут замацаваўся ў Кіеўскай і Валынскай абласцях. На самай справе ў гэтай бітве Свідрыгайла і яго прыхільнікі пацярпелі страшнае паражэнне. Было забіта 13 рускіх князёў і каля 40 тыс. воінаў. У палон трапілі 42 князі, 1500 баяр і нямецкіх баронаў, якія прыйшлі з лівонскім магістрам давамагаць Свідрыгайлу. Стварылася даволі няпэўнае становішча, якое існавала да 1440 г., калі ў Вільні быў зноў зроблены дзяржаўны пераварот; схлалася змова [на чале] з валынскімі князямі Чартарыжскімі, вынікам якой была смерць Жыгімонта. Акалічнасць гэту выкарыстала літоўская партыя і абвясціла вялікім князем малодшага брата польскага караля Уладзіслава II (Ягайлы) — Казіміра. 3 прычыны малалецтва

апошняга ад яго імя.стаў кіраваць літоўскі князь Ян Гаштольд. .

6. Аб'яднаўчая палітыка Казіміра Ягайлавіча. Так усталяваўся трывалы дзяржаўны парадак у Літоўска-Рускай дзяржаве. Пасля асвятлення знешняга боку гэтага смутнага перыяду ў гісторыі дзяржавы для нашай мэты важна звярнуць увагу і на ўнутраны бок тых жа падзей.

Вышэй было сказана, што Свідрыгайлу падтрымлівалі пераважна рускія вобласці. У іх былі свае нацыянальна-палітычныя мэты ў данным выпадку. Але ў гэтай барацьбе выліліся вонкі не толькі цесна звязаныя з рэлігійнымі нацыянальныя адрозненні, якія існавалі ў дзяржаве, але і адрозненні на глебе сацыяльна-эканамічнай. У войсках Свідрыгайлы былі не толькі рускія, але галоўным чыйам рускія ўдзельныя і служылыя князі, а таксама і буйное баярства, якіх было шмат у рускіх абласцях. Гэта баярства здавён засядала ў радзе, т. зн. думе ўдзельных князе ў, прывыкла кіраваць абласцямі пры сваіх князях. Побач з рускімі князямі і баярамі ў радах свідрыгайлавай арміі выступала і буйное радавітае літоўскае баярства. Прычына, што аб'ядноўвала арыстакратычныя элементы абедзвюх народнасцей, заключалася ў палітыцы Жыгімонта Кейстутавіча. Апошні засвоіў сабе палітыку Вітаўта, але стаў праводзіць яе больш рэзка і далей. Вітаўт змагаўся з удзельнымі князямі, акружаючы сябе амаль выключна чыста літбўскім элементам. Але ўжо пры ім рада зямянства папоўнілася ваборам з асяроддзя ніжэйшых класаў насельніцтва. Жыгімонт Кейстутавіч пайшоў далей у тым жа кірунку. Старажытны летапісец расказвае, што Жыгімонт вылучаўся крайняй жорсткасцю ў адносінах да

ўсяго шляхецтва, князеў і баярства ўсіх зямель як рускіх, так і літоўскіх, пгго Жыгімонт нават задумваў знішчыць усіх высакародных, праліць іх кроў і на іх месца падвяць «род халопскі». г. зн. сялянскі. Вось тая прычына, якая з'яднала арыстакратычныя элементы разнародных абласцей. Свідрыгайла не здолеў адстаяць інтарэсы знаці. Вось таму арыстакратычныя элементы,што ўвайшлі ў змову супраць Жыгімонта і забілі яго, не звярнуліся цяпер да Свідрыгайлы, а спыніліся на новым кандыдаце — Казіміру Ягайлавічу. Яго выбранне ўмацоўвала ўплыў арыстакратыі пераважна літоўскага паходжання.

Абставіны, што суправаджалі ўзвядзевне на прастол Казіміра, з вялікай сілай адлюстроўвалі сацыяльную барацьбу. У Смаленску «чорныя людзі», г. зн. віжэйшы клас, паўсталі супраць княжацкага намесніка Андрэя Саковіча, прагналі яго і пазбівалі многіх баяр; узнялася супраць новага гаспадара дэмакратычная Жмудзь; узнялося і Падляшша, якое выказалася за сына Жыгімонта — Міхаіла.

Новы ўрад ва ўсіх гэтых выпадках дзейнічаў вельмі тактоўна: ён пайшоў на кампрамісы. Казімір пацвердзіў абласцям устаўныя земскія граматы, дадзеныя яшчэ Вітаўтам, чым задаволіў як знакамітае «паспольства» гарадоў так і ніжэйшыя іх элементы. Становішча ўдзельных князёў на першым часе не было парушана, і нават некаторым былі вернуты ўдзёлы, адабраныя Жыгімонтам (напр., князю Алельку Уладзіміравічу вернуты яго Кіеўскі ўдзел). У рэлігійных адносінах новы ўрад быў абыякавы. Гэтыя дзеянні ўрада сведчылі пра яго імкненне ўтрымаць «даўніну» з яе дэцэнтралізацыяй. Але за гэтымі першымі крокамі ўрад выявіў імкненне пайсці насустрач новым патрабаванням жыцця, якія нараджаліся. Апошнія выяўляліся ў тым сэнсе, шго замест былой абласной раздробленасці перавагу набыралі цэнтралізатарскія элементы. Барацьба паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам паказала, штр княжацкія і баярскія элементы розных абласцей могуць згуртавацца так, як і дэмакратычныя элементы: на месцы баярства або дробнага зямянства Полацкай, Смаленскай, Валынскай і інш. абласцей выступала баярства або зямянства літоўска - рускае. Урад Казіміра. які накіроўваўся літоўцамі з аб'яднаўчымі памкнённямі, вельмі добра разумеў значэнне для дзяржавы гэтых аб'яднаўчых элементаў і зрабіў важныя крокі ў адпаведным кірунку. Так, у 1457 г. Казімірам была выдадзена дарчая грамата дваранству. У адрозненне ад грамат пачатку 15 ст. гэтая грамата замацавала пэўныя правы і за шляхецтвам усёй дзяржавы без адрознення абласцей, рэлігіі і нацыянальнасці; правы, пацверджаныя граматай, датычылі прадстаўнікоў духавенства.

князёў, зямян і нават мяшчан. Гэты дзяржаўны акт такім чынам разумеў і ўзнімаў шляхецтва.

Такім чынам, урад Казіміра. пачаўшы з кампрамісу, перайшоў потым да аб'яднаўчай палітыкі. Гэта палітыка непазбежна прыніжала ўдзельных князёў і буйное баярства і ўзвышала ў прававых адносінах радавое шляхецгва. Усім гэтым разбураўся як удзелыіы лад, так і вечавая самабытнасць] абласцей. Казімір нават зрабіў спробу актыўнай барацьбы з удзеламі, знішчыў у 1471 г. Кіеўскае княства, адабранае ім у слуцкага князя Сямёна Алелькавіча, і паслаў туды свайго намесніка'Гэты акт быў сустрэты ў асяроддзі рускай арыстакратыі варожа, у сувязі з чым узнікла змова супраць гаспадара, якая склалася ў 1482 г. і мела на мэце пасадзіць на прастол Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Змоўшчыкі паплаціліся сваімі галовамі. Але сам факт змовы цікавы як адна з пры чын арыстакратычнай рэакцыі на нацыянадьнай аснове Няўдалая змова выражала сабою імкненне князйў. Імкненні гэтыя гатовы былі ў поўнай меры быць ажыодёўленымі з пе раменай вялікага князя, каб прадаставіць уплыў менавіта гэтаму элементу.

7. Рускія князі і мяцеж Глінскага. Калі памёр Казімір, групы князёў Алелькавічаў, Гальшанскіх, Мсціслаўскіх і інш. на чале з кяязем Міхаілам Львовічам Глінскім выбралі на прастол другога сына Казіміра — Аляксандра. У Польшчы ж было вырашана выбраць старэйшага яго брата Альбрэхта. Прыхільнікі Польшчы павінны былі маўчаць на выбарах, таму што многія з вяльможных выбаршчыкаў з'явіліся з кантынгентамі войск у некалькі соцень чалавек (1492 г.).

Тэндэнцыі арыстакратыі, што выбірала Аляксандра. вынікаюць з той канстытуцыйнай хартыі, якую выдаў гэты вялікі князь. Гэта канстытуцыя, гарантуючы маёнткі і маёмасныя правы шляхце, давала радавітаму сенату вельмі важныя правы па кіраванні дзяржавай.