1. Найстаражытнейшыя звесткі пра побыт літоўцаў.
Нягледзячы на суседства з Руссю, літоўскае племя вельмі позна становіцца вядома рускім летапісам. Праўда, яшчэ Св. Уладзімір хадзіў ваяваць на ятвягаў, але летапісец паведамляе пра гэта вельмі сціпла. Толькі к канцу 12 ст. найменне літоўцаў часцей сустракаецца ў нашых летапісах. У пачатку 12 ст. літоўцы часам рабілі набегі на землі суседняга Полацкага княства. У той жа час галіцка-валынскія князі ў выніку шэрага паходаў у ятвяжскую зямлю пакарылі ятвягаў і імя іх у хуткім часе знікла. Толькі каля сярэдзіны 13 ст. сярод літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да ўтварэння дзяржавы. Доўгі час літоўскае племя жыве ў даволі першабытных умовах побыту. Яно падзялялася на некалькі асобных плямён; прусы, уласна літва (у б. Віленскай губ.), жмудзь (у б. Ковенскай губ.), летгала (латышы), корсь (куроны ў Курляндыі) і, нарэшце, ятвягі. Усе гэтыя плямёны жылі ва ўмовах радавога ладу, маючы шматлікіх радавых старэйшын. Наш летапіс і старажытныя літоўскія хронікі называюць гэтых старэйшын князямі, налічваюць часам многія дзесяткі іх. Гэтыя князі карысталіся павагай літоўцаў і астатняе насельніцтва было ў іх падначаленні.
Ні гандлем, ні рамёствамі літоўцы не займаліся і нават не мелі паселішчаў гарадскога тыпу. Яны жылі ў лясах, у бедных хацінах, займаліся земляробствам або бортніцтвам. Культурнае развіццё іх было вельмі невысокае. Звесткі пра рэлігію літоўцаў захаваліся ў больш позніх пісьменнікаў. Гэтыя ,звесткі надаюць літоўскай рэлігіі характар стройна выпрацаваных рэлігійных уяўленняў .Але ў гэтых звестках ёсць нямала домыслаў болып позняга характару. Літоўская рэлігія вызначалася такой жа прымітыўнасцю, як і ўвесь побыт Літвы. Яны верылі ў Перкуна, бога грому і маланкі. Наогул яны пакланяліся сілам прыроды. Яны шанавалі вужоў і насякомых, любілі варажбу, пакланяліся духам прыроды. Літоўцы мелі жрацоў, але расказы болып позніх пісьменнікаў пра значэнне жрэцкага элемента Літвы з'яўляюцца болыпай часткай выдуманымі.
2. Міндоўг і ўтварэвве дзяржавы. Каля сярэдзіны 13 ст.
ў асяроддзі літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да аб'яднання. Цяжка вытлумачыць прычыну гэтага імкнення, але штуршком яму паслужылі, відаць, ваенныя абставіны. У паходах на Полацк або з полацкімі князямі літоўцы павінны былі навучыцца аб'ядноўваць свае дробныя атрады пад кіраўніцтвам аднаго з князькоў. Для таго, каб адбівацца ад нападаў галіцкіх князёў, ім даводзілася выкарыстоўваць такія самыя сродкі. У самым пачатку 13 ст. на Балтыйскім узбярэжжы з'яўляюцца два нямецкія ордэны крыжакоў. Адзін пасяліўся па запрашэнні мазавецкага князя сярод прусаў, другі — Лівонскі, ордэн — замацаваўся каля вусця Зах. Дзвіны. Абодва ордэны атрымалі благаславенне ад папы сілай зброі распаўсюджваць хрысціянства. Гэта прадракала пакаранне і няволю для літоўцаў. Прусы былі вельмі хутка заняволены. Лівонскі ордэн замацаваўся сярод латышоў, скараючы іх і пагражаючы Літве і Жмудзі.
Усе гэтыя абставіны навялі на думку аднаго з вельмі прадпрымальных князькоў Міндоўга пачаць справу стварэння дзяржавы для барацьбы з ворагамі. Магчыма, у яго былі папярэднікі. Літоўскія летапісы змяшчаюць цэлы шэраг паданняў, але ўсе гэтыя апавяданні не маюць характару верагоднасці. Міндоўгу давялося вытрымаць вельмі моцную барацьбу, прычым ён паказаў сябе дасведчаным палітыкам. Мы бачым яго на чале ўласна Літвы, з горадам Кернаў. Ён захоплівае суседнія рускія землі і нават сваю сталіцу пераносіць у Наўгародак (цяпер Навагрудак). Ён наогул імкнуўся падмацаваць сябе сіламі рускага насельніцтва. У Полацку к гэтаму часу спынілася мясцовая дынастыя і на полацкім стале мы ўжо бачым пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Міндоўгу было цяжка справіцца з галіцкімі князямі, якія нават стварылі супраць Міндоўга моцную кааліцыю, аб'яднаўшы з сабой Лівонскі ордэн і падняўшы супраць Міндоўга Таўцівіла. Тады Міндоўг увайшоў у зносіны з Лівонскім магістрам, прыняў хрышчэнне і нават быў каранаваны папскім прадстаўніком як кароль літоўскі. Галіцыйская кааліцыя разбілася. Акрамя таго, ён увайшоў у сувязь з галіцкімі князямі пры пасрэдніцтве свайго сына Войшалка. Апошні быў князем у Слоніме і Ваўкавыску. Дзякуючы ўплыву Войшалка, адбыўся мір з галіцкімі князямі. Сам Войшалк, хрышчаны паводле праваслаўнага абраду, пайшоў у манастыр.
Такім чынам, Міндоўг у моцнай ступені апіраўся на падтрымку ордэна. Ён нават падараваў ордэну частку сваіх зямель, у тым ліку і Жмудзь. хоць жмудзіны і не пусцілі да сябе рыцараў. З'яўленне немцаў на літоўскіх землях стала выклікаць незадавальненне. Пачаліся паўстанні, на чале якіх стаў Міндоўг, ператварыўшыся зноў у дбайнага язычніка. Аднак узвышэнне і палітыка Міндоўга выклікалі супраць яго змову яго ж родзічаў. У 1263 г. ен быў забіты разам з двума сваімі сынамі —князямі Транятай і Доўмантам. Пасля смерці Міндоўга пачаліся смуты ў асяроддзі яго родзічаў і ўзаемнае іх знішчэнне. Сын Міндоўга Войшалк, якога падтрымлівалі рускія гарады, княжыў некаторы час і жорстка расправіўся з ворагамі бацькі, але потым зноў пайшоў у манастыр. Княжанне Міндоўга заклала асновы дзяржавы, складзенай з Літвы і суседніх рускіх абласцей. Палітыка Міндоўга ўжо намячала шляхі наступнай палітыкі літоўскай дынастыі. Міндоўг вагаўся ў выбары паміж крыжакамі і каталіцтвам з іх заходняй культурай і паміж рускімі абласцямі зіх усходняй культурай. Нешматлікае літоўскае племя, прычым мала культурнае, у гэтым выбары значэння ае мела. У канчатковым выніку Міндоўг, не бёз уплыву свайго сына Войшалка, на першы план вылучыў сувязі з беларускімі землямі, гэта вызначыла далейшую палітыку наступных князёў.
3. Гедзімін I Альгерд. Княжанне такіх выдатных асоб, як Гедзімін (памёр у 1341.) і Альгерд (памёр у 1377), бліскуча выканала задачу, пастаўленую Міндоўгам. Яны канчаткова аб'ядналі пад сваёй уладай усе літоўскія плямены, змацавалі з новай дзяржавай Жмудзь, нарэшце, пашырылі сваю ўладу на ўсе заходнярускія землі. Полацк з 1307 г. канчаткова перайшоў ва ўладу папярэдніка Гедзіміна — Віценя; некаторы час тут яшчэ сядзелі падручныя князі ў якасці правіцеляў (апошнім быў князь Андрэй, старэйшы сын Альгерда, які удзельнічаў у Кулікоўскай бітве). Мінскія князі перайшлі ва ўладу Літвы ў першыя гады 14 ст.; прыблізна ў той самы час упала самастойнае значэнне і турава-пінскіх княстваў. Альгерд ажаніўся яшчэ пры жыцці свайго бацькі Гедзіміна з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава Васілевіча і такім шляхам атрымаў права на гэта княства. Альгерд умацаваў свой уплыў і ў Смаленску. хоць канчатковае падпарадкаванне апошняга належыць ужо Вітаўту. Княствы, якія былі па-за межамі гэтай тэрыторыі, г. зн. Валынь, Кіеў і Чарнігава-Северскія землі, таксама падпарадкоўваліся і далучаліся да Літоўска-Рускай дзяржавы пры Альгердзе.
Альгерд і Гедзімін з'яўляюцца сапраўднымі заснавальнікамі Літоўска-Рускай дзяржавы. Яны паклалі пачатак той сувязі, якая стала аб'ядноўваць Літву і беларускія вобласці. Далучэнне беларускіх зямель не было прымусовым. Гэта было далучэнне са згоды насельніцтва з прычыны відавочнай палітычнай выгады такога саюзу. Гедзімін; здаецца, першы стаў называць сябе князем не толькі літоўскім, але і рускім і нават сталіцу з літоўскіх Трокаў перанёс у новапабудаваны горад на беларускай тэрыторыі — Вільню. Ужо Гедзімін стараўся надаць трывалую спайку новай дзяржаве. Ён імкнуўся да развіцця прамысловасці і гандлю. Альгерд у сваёй дзейнасці апіраўся галоўным чынам на рускі элемент, і рускія землі занялі ва ўрадавай сістэме Літоўска-Рускай дзяржавы дамінуючае становішча.
Калі Літва падпарадкавала сабе беларускія княствы, то на яе баку была ваенная сіла. Але літоўцы і суседнія беларускія княствы былі добра знаёмыя адзін з адным у выніку папярэдніх зносін. Адносіны гэтыя былі больш мірнага характару, чым варожага. Таму рускае насельніцтва ахвотна падпарадкоўвалася ўладзе літоўскіх князёў, якія бралі пад сваю ахову ад моцных суседзяў і спынялі міжусобную барацьбу. Да таго ж у абедзвюх заходнярускіх землях рускі княжацкі род спыніўся (Полацкая зямля), іншыя ж (Турава-Пінская вобласць, северскія княствы) так раздрабіліся, што ўладальныя князі ператварыліся ў простых вотчыннікаў, памешчыкаў; княствы іх страцілі характар дзяржавы, ператварыліся ў маёнткі, часам вельмі дробныя. У выніку літоўцы з'явіліся неяк заваёўнікі, а як элемент, што ўносіў пэўны трывалы правапарадак у народнае жыццё. Само аб'яднанне Літвы і Русі з'яўлялася вынікам не заваявання, але добраахвотнага падпарадкавання беларускіх абласцей Літве. Літоўскія князі не ўносілі нічога новага ў жыццё рускіх абласцей. Сярод агромністай большасці літоўскіх язычнікаў было ўжо нямала і праваслаўных. Рэлігійная цярпімасць была асновай палітыкі літоўскіх князёў. Малакультурныя літоўцы хутка падпарадкаваліся беларускаму ўплыву. Наглядным доказам таму служыць ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных актах таго часу. 3 гэтага факта ясна, што беларуская мова была ў той час мовай вышэйшых класаў у самой Літве. Сапраўды, нават і вялікія князі не толькі былі пісьменныя на гэтай мове, але і карысталіся ёй у дамашнім ужытку. Удзельныя князі Гедзімінавічы, якія атрымалі ўдзелы ў рускіх абласцях, прымалі праваслаўе, жаніліся з рускімі і многія з літоўскіх князёў былі гарачымі прыхільнікамі праваслаўнай веры. Нават сярод вялікіх князёў праваслаўе пачало зацвярджацца: Альгерд прыняў яго і двойчы быў жанаты з рускімі князёўнамі (віцебскай Марыяй і цвярской Юліянай), Вітаўт, цесць вялікага князя маскоўскага, таксама быў праваслаўным да пераходу ў каталіцтва; сцвярджаюць, што і зацяты потым праваднік каталіцызму Ягайла ў маладосці вызнаваў тую ж веру і меў у хрышчэнні імя Якава.
4. Велікаквяжанне Вітаўта. Іншае становішча склалася, калі велікакняжацкі прастол заняў сын Альгерда Ягайла. Ён быў сынам цвярской князёўны Юліяны і, відаць, у маладосці вызнаваў праваслаўе. Аднак з прычыны часткова самалюбства, часткова гіалітычных меркаванняў Ягайла прыняў прапанову польскіх паноў ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і ўскласці на сябе карону Пястаў. Палякі, аднак, ставілі вельмі важныя ўмовы: прыняцце Ягайлам каталіцтва і хрышчэнне паводле каталіцкага абраду ўсіх ягайлавых падданых. Ягайла хрысціўся, хрысціў язычніцкую Літву і Жмудзь. За Ягайлам пайшлі ўслед шматлікія князі Гедзімінавічы, многія з якіх пры гэтым здрадзілі праваслаўю. Пра ўвядзенне каталіцызму ў рускіх абласцях не магло ісці і размовы. Але з пранікненнем каталіцызму для праваслаўнай рэлігіі ўзнікла сур'ёзная небяспека. За рэлігійным пытаннем само сабой паўстала пытанне аб пераважным значэнні польскай нацыянальнасці. Нарэшце, акт уніі з Польшчай 1386 г. пагражаў небяспекай і самому самастойнаму існаванню Літоўска-Рускай дзяржавы. Аднак Ягайла сустрэў рашучы адпор свайго дваюраднага брата Вітаўта. Бацька Ягайлы быў вялікім князем Літвы і Русі. Але суправіцелем яго быў малодшы брат Кейстут.Браты жылі вельмі дружна і падзялілі паміж сабой кіраванне такім чынам, што Альгерд кіраваў рускімі абласцямі, а Кейстут, перакананы язычнік, кіраваў літоўскімі землямі, дзе ен карыстаўся павагай. Пасля смерці Альгерда пачаўся кароткі перыяд сувравіцельства Ягайлы і Кейстута. Але пляменнік не мог прымірыцца з суправіцельствам уплывовага Кейстута. Пачалася барацьба, у якой састарэлы Кейстут быў пазбаўлены жыцця Ягайлам. Месца Кейстута заняў яго сын Вітаўт. Але паміж дваюраднымі братамі пачалася шматгадовая барацьба; пакуль, нарэшце, Вітаўт не прымусіў Ягайлу прызнаць сябе вялікім князем літоўскім (1395) і прынёс прысягу Ягайлу, як каралю польскаму. Такім чынам. з фармальнага боку Літоўска-Руская дзяржава апынулася ў васальнай залежнасці ад Польшчы. Зрэшты, гэта васальная залежнасць была ў хуткім часе (1401 г.) замейена актам уніі паміж Літвой і Польшчай.