І на гэты раз Польшча адмовілася ад прапановы, таму што была звязана дамовамі як з Германіяй, так і з СССР. У такіх абставінах польскае кіраўніцтва бачыла толькі адзін выхад – пайсці на заключэнне дамоў з заходнімі дзяржвамі і атрымаць ад іх гарантыі, якія можна было выкарыстоўваць ў якасці стрымліваючых супраць праяўлення агрэсіі да яе тэрыторыі.
Адказваючы на савецкія прапановы, пасол Польшы ў Маскве Гжыбоўскі ў размове з Молатавым 11 мая 1939 заявіў: “Польшча не лічыць магчымым заключэнне пакта аб узаемадапамозе з СССР у сэнсе практычнай непагчымасці аказання дапамогі Савецкаму Саюзу з боку Польшчы, а міжтым Польчша зыходзіць з таго прынцыпа, што пакт магчыма заключаць талькі на ўмовах узаемнасці”.[10] Польшча, звязаная абавязкамі, не магла паставіць пад пагрозу сваю цэласнасць і суверынітэт. Аднак польскія вайсковыя і дыпламатычныя чыноўнікі не разлічылі рэальных магчымасцяў Францыі і Англіі ў выпадку пачатку вайны. Англія, на той час, не мела рэальных вайсковых магчымасцей прыйсці на дапамогу Польшчы, Францыя мела неэфектыўную армію (падцвердзілася ў першыя тыдні вайны на немяцка-французскай мяжы). Таксама Польшча не магла меркаваць аб тым, што гэтым краінам было выгодна каб вайсковыя дзеянні пачаліся не на іх межах, ці каля іх, а недзе далёка на ўсходзе. Такім чынам польскае кіраўніцтва паступіла неабдумана ўступаўшы ў саюз з краінамі меўшымі аўтарытэт, але не меўшымі дастаткова сіл для дапамогі, а немцы, наадварот, добра пралічілі сітуацыю і зразумелі, што вайсковая дапамога Польшчы з боку Англіі і Францыі будзе неэфектыўнай.
Абстаноўка ў самой Польшчы таксама была даволі складанай. Былі розныя палітычныя сілы, якія па рознаму ставіліся да вырашэння знешнепалітычных праблем. Адныя адзначалі сур’ёзную пагрозу з боку Германіі, іншыя выступалі за супрацоўніцтва з ёй супраць СССР. Напрыклад, віцэ-дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Польшчы 18 кастрычніка 1938 г. у размове з саветнікам пасольства Германі Р. Шэлія адзначыў: “Пытанне аб Карпацкай Русі мае для нас вырвшаючае значэнне…Калі Карпацкая Русь атайдзе да Венгрыі, то Польша будзе згодна затым выступіць на баку Германіі ў паходзе на Савецкую Расію”.[11] У запісі размовы ад 26 студзеня 1939 між міністрам замежных спраў Польшчы Ю.Бекам і Рыбентропам па пытанню “Аб палітыцы ў адносінах да Савецкага Саюза” адзначаецца, што Рыбентроп “зноў прапанаваў супрацоўніцтва между Германіяй і Польшчай у гэтай вобласці…Бек не скрвыаў, што Польша прэтэндуе на Савецкую Украіну і на выхад да Чырвонага мора”.[12]
Рыхтуючыся да развязвання вайны Германія павінна была адэкватна ацаніць супернікаў, зрабіць выбар дзе і калі распачынаць ванныя дзеянні. Адным з сур’ёзных сапернікаў падавалася Францыя, адак зараз распачаць дзеянні супраць яе замінала Польшча. Гэты тэсіс падцьварджаецца зваротам А.Гітлера да вермахта ад 22 жніўня 1939 г.: “ Для мяне было зразумела, што канфлікт з Польшчай рана ці позна наступіць. Такое рашэнне я прыняў ешчэ ўвесну, хаця меркаваў, што спачатку “пайду” на Захад, а толькі пасля на Усход…Але нельга не звяртаць увагі на небяспечную сітуацыю. Выступаючы са зброяй супраць заходніх краін, я меркаваў усталяваць магчымае супрацоўніцтва з Польшчай…Зараз мне стала зразумела, што Польша выступіць супраць нас са зброяй у выпадку нашага канфлікта з Захадам…”[13] Рыхтуючыся да вайны з Польшчай Гітлер безумоўна ведаў, што яе саюзнікі яшчэ не падрыхтаваны да вайны з Германіяй. Таму спачатку быў распрацаваны план нападу на Польшу, а затым на заходнія дзяржавы. Алеж узнікала пытанне як будзе паводзіць сябе ў такіх абставінах СССР, асабліва калі вермахт дойдзе да яго межаў. Зараз у 1939 годзе, Германія засцерагалася ўзброеннага сутыкнення з СССР, бо ў вайсковыых адносінах яна была не дастаткова моцнай. Тым больш пасля ваенных дзеянняў у Польшчы і пагрозы з боку краін Захада нямецкая армія рэальна не змагла б супрацстаяць Чырвонай Арміі. У сувязі з гэтым у пачатку 1939 года германскае кіраўніцтва прапанавала Савецкаму Саюзу заключыць гандлёвую дамову. Але зараз савецкае кіраўніцтва лічыла немагчымым пачынаць перамовы аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з-за напружанасці ў адносінах між СССР і Германіяй, апошняя стала шукаць магчымасці іх паляпшэння. Таксама гэта было звязана з актывізацыяй знешнепалітычнай дзейнасці Англіі і Францыі. У красавіку 1939 г. пачаліся англа-французска-савецкія перамовы аб уваходжанні СССР у кааліцыю з заходнімі дзяржавамі, што вызвала натуральную занепакоеннасць Германіі. Але ўжо 17 красавіка 1939 г. МЗС Германіі арымаў наступнае пасланне савецкага пасла А.Меркалава: “Савецкая палітыка заўсёды была прамалінейнай… Савецкая Расія ніколі не скарыстае разнагалоссі Германні з заходнімі краінамі, і не жадае іх абвастрэння. У Расіі няма прычын, каб яна не магла знаходзіцца з Германіяй у нармальных адносінах. Пачынаючы з нармалізацыі, гэтыя адносіны з кожным разам маглі б паляпшацца.”[14] А праз два дні савекі бок прадаставіў пісьмовыя ўмовы дагавора аб узаемадапамозе Англіі і Францыі. Безумоўна Гітлеру зараз рабілася зразумела, што СССР вядзе складаную гульню на два фронты.
Між тым сітуацыя ў Еўропе ўскладнялася: Польша яшчэ раз адкрыта заявіла, што не саступіць Германіі Гданьск і Памор’е, германскія дыпламаты пачалі адкрыта пагражаць Польшчы. З аднага боку актывізаваліся кантакты паміж савецкімі і нямецкімі дыплматамі аб дасягненні палітычнага паразумення між Масквой і Берлінам. З другога боку СССР дэклараваў падтрымку полскай пазіцыі на конт Гданьска і Паморскіх земляў. Далей 27 мая 1939 г. публікуецца праект саюэа СССР і заходніх краін супраць Польшчы, дзе адным з пунктаў з’яўляецца неадкладная дапамога СССР з боку Англіі і Францыі ў выпадку вайсковага канфлікта з Германіяй.
Занепакояны такой сітуацыяй германскі бок пачынае больш актыўна звяртацца з прапановамі да СССР з мэтай высвятліць яго сапраўдную пазіцыю. Напрыклад міністр замежных спраў германіі Рыбентроп у прыватнай размове з савецкім пасслом у Берліне СССР Астахавым прапанаваў: “У Прыбалтыцы можа хапіць месца для нас і для вас. Рускія інтарэсы ў дадзеным регіёне не будуць сутыкацца з намі. Што датычцца Польшчы…, то ў выпадку правакацый з яе боку мы ўправімся з ёю за тыдзень…Мы зможам прыйсці да дамоўленнасці з Расіяй у адносінах да Польшы.[15] Пася такіх прапаноў можна паставіць пад сумненне вартасць перамоў між СССР Англіяй і Францыяй, якія пачаліся 12 жніўня. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Большасць даследчыкаў лічыць, што жнівеньскія перамовы не далі вынікаў з-за неправамоцнасці англійскіх і французскіх вайсковых місій на конт заключэння ваеннай дамовы ці канвенцыі, а таксама адмовы Польшчы на пропуск савецкіх войск праз яе тэрыторыю. ( хоць і вядома, што ў жніўні 1939 польскае кіраўніцтва мела даставерныя дадзеныя аб рыхтаваўшымся нападзе на Польшчу з Боку Германіі). Ёсць іншае меркаванне, 12 жніўня, ў дзень пачатку перамоў з Англіяй і Францыяй Молатаў, праз Астахава даў згоду абмеркаваць “польскае пытанне” і савецка-нямецкія дамовы. Такім чынам, СССР вёў вельмі складаную гульню на два франты, перамовы з Захадам былі афіцыйныя, а з Германіяй тайныя. Факт англа-французска-савецкіх перамоў выкарыстоўваўся як сродак уздзеяння на Германію для адстойвання сваіх пазіцый на перамовах, да таго ж перамовы з саюзнікамі маглі з’яўляцца выдатным варыянтам, калі Германія раптам адмовілася б ад супрацоўніцтва з Саюзам. Такая пазіцыя СССР была вельмі ўдалай: пры дасягненні дамоўленасцей з Германіяй СССР мог спыніць прерамовы с Захадам спасылаючыся на адмову ў выкарыстанні Румыніі і Польшчы ў якасці плацдарма для аказання дапамогі саюзнікам і нанясення ўдару па Германні, а калі германа-савецкія дамоўленасці не дасягнуты – уступаць у кааліцыю з саюзнікамі.
Пачынаючы з 12 жніўня германскі бок працягваў актывізаваць свае намаганні. 14 жніўня Рыбентроп адаслаў у Шуленбургу ў Маскву спецыяльную інструкцыю, дзе казалася, што Германія дасць згоду на прапановы СССР. Савецкае кіраўніцтва зразумела, што Германія гатова ісці на збліжэнне. Але Молатаў жадаў атрымаць папярэднюю згоду на надпісанне пакта аб ненападзе. Таму перамовы з Захадам былі працягнуты да 21 жніўня. 15 жніўня пасол Шуленберг паведаміў Молатаву аб гатоўнасці Рыбентропа на афіцыйны візіт у СССР. 17 жніўня ім былі перададзены наступныя прапановы міністра замежшых спраў Германіі: Рыбентроп прапаноўваў заключэнне пакта аб ненападзе срокам на 25 гадоў, перадаў абяцанні паўплываць на Японію з мэтай змены яе пазіцыі ў адносінах да СССР. Молатаў адказаў прапановай падпісаць гандлёвую дамову, а затым пакт аб ненападзе. У выніку 19 жніўня 1939 г. была заключана савецка-германская гандлёвая дамова. Яна прадугледжавала пастаўку у Гераманію сыравіны, узамен на атрыманне СССР крэдыта на закупку абсталявання для прамысловасці. Разам з тэкстам дамовы Савецкі Саюз перадаў Германіі праект пакта аб ненападзенні. Таксама савецкім бокам была выстаўленая спецыяльная ўмова: “Пакт быдзе дзейсны толькі ў тым выпадку, калі ў дадатак да яго будзе падпісаны спецыяльны пратакол, які будзе адлюстроўваць нашыя інтарэсы ў той ці іншай галіне знешняй палітыкі і які стане спецыяльнай часткай пакта”.[16]
Такім чынам СССР сам з’явіўся ініцыятарам сакрэтнага дадатковага пратаколу да дагавора аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Менавіта гэты пратакол вызначыў лёс Польшчы зараз і іншых старан пазней. Аднак нельга пагацца з тым тэзісам, што менавіта СССР з’віўся галоўным віноўнікам таго, што зарылася з Польшчай 1 верасня 1939 г. Адказнасць трэба ўскласці на ўсе тыя бакі што не знайшлі магчымасцяў, ці не захацелі перапыніць будучы ход падзей на перамовах Францыі, Англіі, Польшчы, СССР і інш. краін. Толькі Германію можна безапеляцыйна назваць ініцыятарам усіх тых няшчасцяў, якія ахапілі сусвет 1 верасня 1939 г.