Гераманскае кіраўніцтва 20 жніўня зноў (зараз гэта А. Гітлер зрабіў асабістым зваротам да І.Сталіна) паставіла пытанне аб часе прыезду ў Маскву Рыбентропа, 21 быў атрыманы станоўчы адказ з датай 23 жніўня.[17] У такіх знешненпалітычных абставінах Англія і Францыя схілі Польшчу даць згоду на вядзенне польска-савецкіх перамоў на конт аказання дапамогі СССР у выпадку нападзення на яе Германіі. Але зараз было ўжо позна. Савецкае кіраўніцтва зрабіла канчатковы выбар.
23 жніўня а 12 гадзіне міністр замежных спраў Германіі Іахім фон Рыбентроп прыбыў у Маскву. Перамовы завершыліся ўначы 24 жніўня, іх вынікам стала падпісанне “Договора о ненападении между Германией и Советским Союзом»[18], вядомага зараз як “Пакт Молатава–Рыбентропа”. Таксама тады быў падпісаны сакрэтны датковы пратакол, які меў асаблівае значэнне для лёсу і еўрапейскіх краін і асабліва Польшчы. На конт Польшчы ў гэтым дакуменце адзначалася: ”…2. У выпадку тэрытарыяльна-палітычнай перабудовы абласцей, якія ўваходзяць у склад Польскай дзяржавы, мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нарэва, віслы і Сана. Пытанне, ці з’яўляецца ў абаюдных інтарэсах пажаданым захоўванне самастойнасці Польскай дзяржавы і якімі будуць межы гэтай дзяржавы, можа быць канчаткова высветлена толькі ў рэчышчы далейшага палітычнага развіцця.”[19]
Трэба адзначыць, што ўжо само існаванне такога дакумента, як пакт аб ненападзе паміж дзяржавамі, што не маюць агульнай мяжы з’ўляўся нонсенсам у дыпламатычнай практыцы і павінны быў выклікаць насцярожанасцт польскіх правячых колаў. Было натуральна зразумела, што калі мяжы няма, а пакт існуе, падпісаўшыя яго дзяржавы, гэтую мяжу збіраюцца ўсталяваць. Так і адбылося. Ужо 24 жніўня ядбылося паседжанне польскага ўрада на якім выпрацоўваліся адносіны да пакта Молатаў–Рыбентроп. Была распачата частковая мабілізацыя войска, актывізаваліся перамовы польскага ўрада з Англіяй на конт вайсковага саюза. Польскі ўрад быў упэўнены, што Велікабрытанія золее спыніць нямецкі напад па Польшчу. У сваю чаргу англійскія, а з імі і польскія дыпламаты памылкова адводзілі СССР ролю назіральніка ў польска-германскам канфлікце. Яны меркавалі што падпісанне пакта 23 жніўня мае пад сабой жаданне сутыкнуць Германію з Англіяй і Францыяй, а затым, аслабленым вайной праціўнікам, навязаць сваю палітыку. Акрамя таго, англійскія прапановы па ўрэгулявянню сітуацыі былі прынятыя афіцыйнай Варшавай, чым сарвалі сарвалі правядзенне поўнай мабілізацыі польскай арміі.
25 жніўня ў Лондане быў падпісаны польска-брытанскі дагавор аб саюзе. 28 жніўня між Молатавым і германскім паслом Шуленбургам было дадаткова падпісана тлумачэнне да “сакрэтнага дадатковага пратаколу”, дзе ўдакладнялася, што “мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Піса, Нарэва, Вісла, Сана.”[20]. 31 жніўня 1939 года на паседжанні ВС СССР пакт “Молатаў–Рыбентроп” быў ратыфікаваны, а 1 верасня ў 4.45 раніцы вермахт пачаў уступленне на тэрыторыю Польшчы, тым самым распачаўшы ІІ-ю сусветную вайну.
З самага пачатку вайны нямецкая дыпламатыя ўсяляк падштурхоўвала Савецкі Саюз выканаць свае абавязкі і выступіць супраць Польшчы з усходу каб ускласці развязванне вайны і на Саюз (размовы Шуленбурга з Молатавым 3, 9 верасня). Але І. Сталін, ствараючы бачнасць нейтралітэту да таго, што робіцца ля граніц яго дзяржавы ўсяляк адцягваў выступленне Чырвонай Арміі. Заключыўшы дагавор аб ненападзе з Германіяй ён разлічваў, што ў выніку нямецка-польскае вайны Англія і Францыя, якія мелі дагаворы з Польшчай, будуць уцягнуты ў вайну супраць Германіі, такім чынам вайна зяцягнецца, што будзе накарысць СССР. Сапраўды праз тры дні 3 верасня, згодна з прынятымі раней абавазкамі, Англія і Францыя абвесцілі вайну Германіі. Аднак сваечасовай эфектыўнай дапамогі польскай арміі яны не аказалі. А падзеі на польскім фронце, негледзячы на мужнае супраціўленне палякаў, развіваліся вельмі імкліва і трагічна для польскага боку. Дарэчы, да сенешняга часу сярод польскіх гісторыкаў пераважае меркаванне аб рэальных магчымасцях польскай арміі супрацьстаяць нямецкаму нападу, каб ей не перашкодзіў “удар у спіну” нанесены Чырвонай Арміяй, але на нашу думку гэта не адпявядае рэчаіснаці. Тая абстаноўка, што склалася на польска-германскім фронце да сярэдзіны верасня 1939 не пакідала шансаў на хоць якія паспяховыя абарончыя дзеянні. Пасля двух першых тыдняў вайны германа-польскі фронт ўжо распаўся і толькі асобныя часткі і групоўкі польскай арміі ізалявана працягвалі весці баявыя дзеянні. Германская армія аперуючы вялікімі танкавымі і матарызаванымі часткамі, заняла галоўныя прамысловыя цэнтры і 16 верасня замкнула кальцо акружэння польскіх войск на ўсход ад Варшавы. Нямецкія войскі выйшлі на лінію Львоў – Уладзімір-Валынскі – Брэст – Беласток. Асноўныя ваенныя сілы Польшчы паля гэтай кампаніі фактычна былі разгромлены.
З другога боку нельга пагадзіцца з меркаванем распаўсюджаным ў савецкай гістарыяграфіі, аб тым, што савецкая ваенная акцыя не планавалася і была вызваная толькі склаўшымся становішчам. 9 верасня на настойлівыя прапановы Шуленбурга распачаць вайсковыя Молатаў заверыў, што вось вось “пачнем” і што савецкія войскі чакаюць пакуль падзе Варшава. 10 верасня ён заявіў паслу, што “савецкі ўрад выкарыстоўвае прасоўванне нямецкіх войск, каб упэўніцца, што Польшча распалася і што СССР неабходна прыйсці на дапамогу ўкраінцам і беларусам”[21]. Дарэчы гэты тэзіс быў зразумелым для народаі адмяжоўваў СССР ад бачання яго агрэсарам. У сродках массавай інфармацыі была распчата кампанія з мэтай зняць з сябе адказнасць за вайсковыя дзеянні і высвятліць рэакцыю замежжа на плануемую акцыю. Яскравым прыкладам яе можа служыць публікацыя “О внутренних причинах военного поражения Польши”.[22] 10 верася перыядычны друк паведамляў аб спыненні звальння ў запас з Чырвонай Арміі, аб правядзенні частковага прызыву рэзервістаў, паколькі германа-польская вайна прымае пагражаючы характар і патрабуе захадаў па абароне краіны.”[23] 11 верасня быў аддадзены загад аб утварэнні на базе вайсковых акруг Беларускага і Украінскага франтоў. З 11 верасня забаранялася публікацыя дадзеных аб грузавых перавозках і пакажчыках прамысловасці, прымаліся спецыяльныя меры ахове прымысловых і іншых важных аб’ектаў.
Вайсковыя дзеянні Чырвоная Армія не пачынала. А ўціск на савецкае кіраўніцтва ўзмацняўся: Масква атрымала дэпешу, дзе заяўлялася, што калі Расія не пачне наступ на ўсходзе Германія ваенныя дзеянні спыніць і створыць на захопленых землях буферныя дзяржавы (польскўю, украінскую, беларускую). Аднак паляпшэнне знешнепалітычнай сітуацыі на ўсходзе СССР (15 верасня заключана савецка-японскае перамір’е) і рашэнне саюзнікаў (12 верасня на нарадзе ў Авіле(Францыя))не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні з Германіяй змянілі пазіцыю савекага кіраўніцтва. Акрамя таго 13-14 верасня перадавыя намецкія часткі пераправіліся праз Буг і перайшлі “лінію Керзана”, уступаючы ў “савецкую сферу інтарэсаў”. 16 верасня ў 16.00. у частках Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на захад (аперацыя павінна была пачацца 17 верасня ў 5.00.). Вечарам тагож дня Молатаў сустрэўся з паслом Германіі Шуленбургам і заявіў, што 17-18 верасня Чырвоная Армія перайдзе савецка-польскую мяжу, каб абараніць народы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў сувязі з распадам Польшчы, дэзавуацыяй у сувязі з гэтым савецка-польскіх дамоўленасцяў і магчымасццю пагрозы беларускаму і украінскаму насельніцтву ўсходнепольскіх замель з боку трэціх дзяржаў.[24] Потым гэтыя аргументы стануць асновай ноты перададзенай польскаму паслу Гжыбоўскаму.[25] Далей, у дзве гадзіны 17 верасня асабіста Сталін вызваў да сябе Шуленбурга і ў прысутнасці Молатава і Варашылава заявіў, што а 6-й гадзіне раніцы пачнецца савецкі наступ, а затым запатрабаваў ад нямецкага боку прыказу германскім войскам не перасякаць мяжу па лініі Беласток–Брэст–Львоў. Таксама Шуленбург быў азнаёмлены з тэкстам ноты падрыхтаванай для пасла Польшчы Гжыбоўскага. Ноччу, а 3-й гадзіне Вацлаў Гжыбоўскі атрымае гэтую ноту, падпісаную Молатавым, ад намесніка міністра замежных спраў СССР Ул. Пацёмкіна. Полькі пасол, пакідаючы кабінет Пацёмкна, ноту не прыняў і яна была дастаўлена ў пасольства Польшчы кур’ерам. У 5.05 Гжыбоўскі перадае радыёграму польскаму ўраду ў Крамянец, дзе паведамляе аб савецкай агрэсіі. А ў гэты час войскі Беларускага і Украінскага франтоў ўжо пачалі пераход савецка-полькай мяжы, пачаўшы “вызвольны паход”. Такім чынам адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў адзінай савецкай дзяржаве.
Пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы адбыўся другі візіт германскага міністра замежных спраў у Маскву. Тады, 28 верасня 1939г., між Молатавым і Рыбентропам быў падпісаны Германа–савецкі дагавор аб дружбе і мяжы між СССР і Германіяй.[26] Тады ж былі падпісаны Даверчы пратакол і два сакрэтных дадатковых пратакола. Найбольш значным з іх быў адзін з сактэтных дадатковых пратаколаў, дзе мяжа вызначанная пратаколам ад 23 жніўня 1939г. мянялась такім чынам, што тэрыторыя Літоўскай дзяржавы трапляла ў сферу інтарэсаў СССР, а Люблінскае ваяводстваі частка Варшаўскага ваяводства адыходзіла да сферы інтарэсаў Германіі.[27] Дагавор утрымліваў карту, дзе вызначалася новая мяжа між Германіяй і СССР. Яна адразу была надрукаваная савецкіх газетах (гл. дадатак).
Напрыканцы гэтага раздзела будзе лагічным звярнуцца да пытання аб юрыдычным замацаванні заходніх межаў СССР. Калі ў жніўні 1942г. польскі эмігранцкі ўрад выкарыстаў у Іране польскія вайсковыя часткі, якія былі сфарміраваны ў СССР згодна з польска-савецкай дамовай ад 30 ліпеня 1941 г., а затым у 1943 г. стала адкрыта праводзіць антысавецкую палітыку, урад СССР 25 красавіка 1943 г. разарваў адносіны з урадам Польшчы.