Смекни!
smekni.com

Восточные славяне в Беларуси (стр. 2 из 2)

Крывічы пачалі фармавацца ў сярэдзіне І-га тысяча годдзя і на пачатку былі амаль выключна балцкім этнасам. Толькі з часам, з усё большым пранікненнем славян на Беларусь, яны ўсё больш набываюць рысаў славянскасці. Мабыць таму і летапісцы часам сумняваліся — ці адносіць крывічоў да народу славянскай мовы.

У матэрыяльнай і духоўнай культуры, па сваіх этнаграфічных асаблівасцях крывічы мала адрозніваліся ад суседніх славянскіх плямёнаў. Таму, каб вылучыць межы іх рассялення, вучоныя-археолагі асаблівую ўвагу звяртаюць на абрад пахавання і тыпы жаночых упрыгожванняў.

З самага пачатку крывічы сваіх памёрлых хавалі па абраду трупаспальвання пад кургановымінасыпамі. Найбольш тыповымі сярод курганоў былі валападобныя курганы — насыпы шырынёй 8-10 метраў і даўжынёйчасам больш як 100 метраў. Такія ‘доўгія курганы’ сустракаюцца толькі на крывіцкай тэрыторыі.

Нярэдка насыпы былі ікруглыя. Пазней толькі так і выглядалі крывіцкія магілы. З распаўсюджаннем з канца Х-га стагоддзя хрысціярства, якое забараняла абрад крэмацыі, крывічы, як і ўсё тагачаснае славянскае насельніцтва Беларусі, адмовілася ад спальвання нябожчыкаў і перайшло да трупапалаження. Хоць па даўняму звычаю памерлым на той свет’ клалі рэчы і насыпалі над ім курган. У язычніцкіх магілах археолагі мала знаходзяць рэчаў — пераважна толькі гаршкі. Усё нішчыў агонь. У курганах жа з трупапакладаннемі знаходак больш — акрамя посуду можна знайсці бронзавыя і медныя ўпрыгоджванні, жалезныя рэчавы і гэтак далей. Пры гэтым, зразумела, ужаночых пахаваннях упрыгожванняў значна больш, там жа і сярпы або праселкі да верацён. У мужчынскіх — сякеры, наканечнікі коп’яў, часам і мячы.

Існуюць паданні, што ў курганах прыхавана золата і іншыя багацці. Таму скарбашукальнікі-марадзёры часта разрываюцьстрадаўнія могільнікі, знішчаюць іх. Аднак пад насыпамі знайшоў супакой у асноўным просты вясковы люд, нашы далёкія продкі — язычнікі і раннія хрысціяне. Рэчы, што пры касцяках, з’іржавелыя, акісленыя, не маюць грашовай каштоўнасці. А вось для спецыяліста-археолага яны важнейшая крыніца звестак пра матэрыяльную культуру старажытных беларусаў, пра іх вераванні і нават знешні воблік.

Той хто разбурае даўнія магілы, не толькі парушае Законы Рэспублікі Беларусь, нормы чалавечай маралі, але і робіць замах на нашу гістарычную памяць.

Большасць упрыгожванняю крывічанак падобныя на радзіміцкія і драгавіцкія, яны агульнаславянскага тыпу. Аднак ёсць і толькі крывіцкае аздабленне — вялікія бранзалетападобныя скроневыя кольцы з медзі, вельмі рэдка са срэбра, якімі упрыгожваўся галоўны ўбор. Такія знаходкі — быццам племянныя ‘пашпарты’. Менавіта па іх у асноўным і крывіцкія пахаванні, удакладняюць тэрыторыю рассялення гэтых плямёнаў.

Летапісец сведчыў, што тэрыторыі паміж Прыпяццю і Дзвіной займалі драгавічы — другое буйное аб’яднанне плямён на Беларусі. Археалагічныя раскопкі дазволілі больш дэталёва акрэсліць межы іх рассялення. Іх паселяшчы і могільнікі сустракаюцца паўднёвай Прыпяці, на ўсходзе даходзяць да Дняпра, на поўначы — ваколіц Заслаўя, Лагойска і Барысава, на захадзе — Брэсцкага Пабужжа. Папярэднікам і этнічным вытокам драгавічоў было стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці VІ-VІІІ стагоддзяў. Распаўсюджваючыся паўночней гэтай ракі драгавічы актыўна асімілявалі балтаў.

Драгавічы, займаючы ўрадлівыя землі Палесся, кантактуючы з больш паўднёвымі этнасамі, вылучаліся большым прадукцыйным земляробстве і рамястве, у раннім зараджэнні элементаў дзяржаўнасці, у наяўнасці даволі вялікай колькасці гарадоў — Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Клецк, Слуцк, Капыль, Рагачоў. На змешанай драгавіцка-крывіцкай тэрыторыі ўзніклі Менск, Лагойск, Барысаў.

Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне драгавічоў — Тураўскае княства. Аднак даволі хутка іх землі трапілі пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызваліліся толькі ў ХІІ стагоддзі.

Археолагамі вывучаліся пераважна могільнікі драгавічоў. Тутэйшае насельніцтва хавала памерлых пад круглымі кургановымі насыпамі па абраду трупаспалення. З канца Х-га стагоддзя нябожчыкаў ужо не спальвалі. Тыповым для драгавічан было пахаванне ў зрубных дамавінах з двухсхілым дахам, якія імітавалі чалавечае жытло.

Сярод пахавальнага інвентаруз драгавіцкіх могільнікаў найбольш характерныя скроневыя кольцы жаночага ўбору з вялікімі пацеркамі, аздобленымі прыпаянымі металічнымі шарыкамі. Гэта племянны ‘пашпарт’ драгавічоў.

Значна меншы саюз утваралі плямёны разімічаў, якія знаходзіліся на паўднёвым усходзе Беларусі — у асноўным на Пасожжы. Этнавызначальнымі для іх матэрыяльнай культуры былі жаночыя сяміпраменныя скроневыя колцы. Радзімецкая зямля была воддаль ад асноўных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы, таму не трапляла ў сферу дзяржаўных інтарэсаў Кіева або Полацка.

Уасноўным менавіта гэтыя тры плямёны адыгралі галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнагінезу. Гэта не супярэчыць новай канцэпцыі ўзнікнення беларускага этнагінезу аб якой гаворыць нам Піліпенка. Так па яго канцэпцыі ў фарміраванні этнагінезу адыгралі вялікую ролю змены этнічных вобразаў плямёнаў крывячоў, драгавічаў, радзімічаў.

Выкарастаная літаратура

Аснаўнай крыніцай інфармацыі баў галоўны архіў

БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ

Творчае аб’яднанне навукова-патулярных і асветніцкіх

праграм.