Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фалтастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай малеры- "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажьітнарускага прьікладнога мастадтва былі геральдьічныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косці з'яўляюпда шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне i Ваўкавыску.
Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гаворадь прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменньія абразкі з шэрага шыферу, знойдзеньія ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтьіх абразкоу вьіяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленьіх асоб, спосабу разьбы па каменю, вьіразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым,. што ў дадзеным вьшадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з прьізвычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.
Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прьілад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя метады: жалеза, броыза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасягнула вьісокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.
Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасішгі Полацкай, створаны мясцовьш майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. Яго асновай з'яўлялася кіпарысавае дрэва. Зверху і знізу дрэва заіфывалі залатыя пласціны (усяго 21), аздобяеныя каштоўньімі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і абразкамі, якія былі выка-ланьі ў тэхніцы перагародкавай эмалі. Па майстэрстве выканаяня твор Лазара Богшы не саступаў лепшым візантыйскім узорам, вьірабленым у.гэтай найтанчэйшай тэхніцы. Шасціканцовы крыж меў вышіню каля 52, см, пасярэдзіне ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзуіся рэліквіі. Яго бакі бьілі абкладзеыы срэбнымі з пазалотаю пласцінамі, выкананымі ў тэхнiцы ціснення. Крьіж бьіў абведзеньі шнурком перлаў.
Крыж Ефрасінні Полацкай з'яўляеода не толькі выдатньш творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і каштоўным помнікам ста-ражытнабеларускага пісьменства. Зробленыя на крыжы надшсы ўмоўна падзяляюць на дзве часткі. У першай частцы паведамляецца аб годзе стварэння святыш, кошце матэрыялаў і працы, у другой жа запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасіння.
Няпросты лёс напаткаў крыж Ефрасінні Полацкай, шмат разоу змяняў ён уладальнікаў і месцазнаходжанне. Ужо на мяжы XII -XIII стст. яго вывезлі з Поладка смаленскія князі, у XVI ст. крыж ненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскім саборы, які належаў уніятам. Пасля скасавання уыи ён бьіў вернуты ў Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёўскім краязнаўчьім музеі. У гадьі Вялікай Аи-чыннай вайны крыж знік, і яго месцазнаходжанне ыевядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам М.Кузьмічом бьіла зроблена дакладная копія гэтага крыжа.
Такім чьшам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX - XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскаи культуры. Яна заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім.