Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных на-родаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Полыпчы, а не ў іншым месцы. Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства..." (Дневннк Люб-лннского сейма 1569 г. СПб., 1869. С. 69 - 70).
Такім чынам, польская праграма уніі прадугледжвала інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу. Умовы былі ганебныя, і паводзіны палякаў таксама былі ганарлівыя і знева-жальныя. Спачатку яны прапанавалі дэпутатам ад ВКЛ падпісаць унію без абмеркавання. Але па патрабаванню сенатараў ВКЛ палякі былі вымушаны абвясціць тэкст уніі і хоць як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму уніі яны даказвалі, што інкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялікімі літоўскімі гаспадарамі Ягайлам і Вітаўтам і з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краін ад папярэдніх іх гайпадароў. Сваю праграму уніі сенатары і паслы ад ВКЛ таксама абгрунтоўвалі гістарычнымі дзяржаўнымі актамі, спа-сылаючыся на тыя ж прывілеі папярэдніх гаспадароў, што і палякі, у тым ліку Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта I, якія падкрэслівалі самастойнасць і незалежнасць Вялікага княства Літоўскага, а таксама на Літоўскі Статут 1566 г., ухвалены Жыгімонтам II Аўгустам.
Трэба заўважыць, дзеля гістарычнай праўды, што абодва бакі мелі падставу, спасылаючыся на папярэднія дзяржаўныя акты. Так, Гарадзельскі прывілей, па-першае, абвяшчаў інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу, па-другое — падкрэсліваў адасобленасць княства, захаванне ўлады і г. д. Вынікам дваістасці як Гарадзельскага, так і іншых прывілеяў была шматгадовая барацьба паміж саюзнымі дзяржавамі.
Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку лалякаў узаемапаразумення, 1 сакавіка 1569 г. ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэнне палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя Вялікаму княству Літоўскаму і яго шляхце;
2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Полыдчы; 3) схіліць на бок Полыпчы крымскіх татар, каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю неза-лежнасць і г. д.
Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення і паслядоўнай анексіі асобных частак Вялікага княства Літоўскага. 5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Полыпчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Полыпчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. Але валынскія паслы не ехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалі ў Люблін і прысягнулі на вернасць Полылчы князі Астрожскі, Чартарыйскі, Збаражскі і іншыя сенатары і паслы Валыні. Такім жа чынам былі далучаны да Польшчы Падолія (Брацлаўскае ваяводства) і Кіеўшчына.
Нельга не зазначыць, што з пункту гледжання заканадаўства Вялікага княства Літоўскага дзеянні Жыгімонта II Аўгуста былі не толькі гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкі з краю), але і незаконныя. Згодна з законамі Вялікага княства Літоўскага, гаспадар не меў права змяншаць тэры-торыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сейма. Больш таго, вялікі князь, уступаючы на трон, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Таму дзеянні Жыгімонта II Аўгуста па далучэнні часткі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы трэба разглядаць як здраду вялікага князя літоўскага сваёй Айчыне і свайму народу.
Праўда, палякі спрабавалі апраўдаць Жыгімонта II тым, што ён нібыта з'яўляецца спадчынным манархам і яго ўлада абсалютная і неабмежаваная, а таму вялікі князь можа распараджацца лёсам княства аднаасобна, без згоды рады і сейма. Літоўскія паслы напомнілі, што права спадчыны вялікія літоўскія князі даўно страцілі (сам Ягайла ад гэтага права адмовіўся).
У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Полылчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай групоўкі княства. Слачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі Вялікага княства Літоўскага. Але, згубіўшы надзею на яе зварот, паслы прыкладвалі намаганні захаваць хоць якія-небудзь атрыбуты дзяржаўнасці.
Пачаліся цяжкія, стамляльныя перагаворы. Урэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца на літасць караля. 28 чэрвеня }.569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, староста жмудскі. Ен прасіў караля зберагчы прывілеі Вялікага княства Літоўскага і не рабіць яму крыўды. "Прыносім Вам найніжэйшую просьбу: так правесці да канца гэту справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання і ганьбу нам і нашчадкам нашым, — казаў Хадкевіч. — Мы зараз даве-дзены да таго, што павінны з пакорнаю просьбай упасці да ног вашай светласці..." (Дневнік Люблінского сейма 1569.г. С.4 70—471).
Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія паслы і сенатары ад Літвы сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць.
1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію, а затым малітва ў касцёлах. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Полыпча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм -Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя — у Кра-каве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Полыпчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Полыпчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя гіасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай.
Люблінскі сейм захаваў недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. За-ключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, Люблінская унія - вынік шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялікім княствам Літоўскім (з 1385 г.) за інкарпарацыю алошняга ў Польскую Карону. Вялікую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгія і тактыка Ватыкана, накіраваная на пра-соўванне каталіцызму на Русь.
Люблінскі акт — гэта вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце, рэлігійнай барацьбы, пашырэння польскага ўплыву, здрады вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама грабяжу і гвалту шматгадовага "саюзніка" — Польскага каралеўства, аслаблення ў выніку войнаў з Крымскім ханствам і барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну.
Люблінская унія — гэта анексія і інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусі люблінскі акт — гэта пагроза поўнага акаталічвання і паланізацыі краю.
Спіс літаратуры
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г.Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;
9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;