Смекни!
smekni.com

Утварэнне Рэчы Паспалітай (стр. 1 из 2)

Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.

Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.

Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.

Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.

1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая — Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка". Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай.

Як здарылася, што без адзінага выстралу, без барацьбы знікла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна пераўтварылася ў польскую правінцыю? Менавіта так шмат гадоў у гістарычнай літаратуры раскрываліся падзеі 1569 г. у Любліне. Каб лепш зразумець гэту падзею, трэба ўспомніць гісторыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў. Упершыню спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу была зроблена Ягайлам у 1385 г. Згодна з Крэўскай уніяй, Ягайла згадзіўся за польскую карону далучыць ВКЛ да Польшчы (мабыць, у якасці вясельнага пасагу?) і абярнуць язычнікаў княства ў каталіцкую веру. Унія атрымала назву асабістай. Гэта была здрада гаспадара дзяржавы, і таму адразу ж "пагадненне" атрымала адпаведны адпор народа. Насельніцтва на чале з патрыётамі-князямі пачало барацьбу за неза-лежнасць, самастойнасць, тэрытарыяльную цэласнасць свайго гаспа-дарства. Барацьба цягнулася амаль два стагоддзі, набываючы розныя формы і метады. Не здолеўшы "праглынуць" ВКЛ адразу, палякі мусілі пільна прыгледзецца да перашкод на шляху зліцця дзвюх краін. Галоўнымі перашкодамі, як гэта хутка стала зразумела, былі наступныя.

Па-першае, краіны адрозніваліся грамадска-палітычным ладам. Польшча была канстытуцыйнай манархіяй на чале з выбарным каралём і заканадаўчым сеймам. Княства — спадчынная манархія, з амаль неабмежаванай уладай вялікага князя. У Польшчы існавала шляхецкая роўнасць, у Вялікім княстве Літоўскім гэтага не было.

Па-другое, Польшчу насялялі галоўным чынам заходнія славяне са сваёй мовай, нацыянальнай культурай і самасвядомасцю. Вялікае княства Літоўскае — поліэтнічная дзяржава, дзе мірна ўжываліся ўсходнія славяне з балтамі, яўрэямі, татарамі і інш.

Па-трэцяе, дзяржаўнай рэлігіяй Полыпчы была каталіцкая, у Вялікім княстве Літоўскім - праваслаўная, побач з якой мірна існавала язычніцтва. Гэтыя і іншыя неадпаведнасці стаялі на шляху з'яднання дзвюх дзяржаў і народаў.

Два стагоддзі паміж дзяржавамі, аб'яднанымі асабістай уніяй, ішла барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю саюзніка, з боку Вялікага княства Літоўскага — за незалежнасць.

У гэтай барацьбе на першым плане ў Польшчы заставалася задача замацаваць асабістую унію, а ў выпадках, калі яна перапынялася (1434 — 1447, 1492 - 1501), аднаўляць яе шляхам выбрання чарговага вялікага князя літоўскага на польскі прастол.

Захаванне асабістай уніі на працягу двух стагоддзяў дазваляла палякам аказваць свой уплыў на ўсе сферы дзяржаўнага і грамадска-палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, набліжаць іх да польскага ладу. Спадчынная манархія ў ВКЛ эвалюцыяніравала ў бок канстытуцыйнай, выбарнай. Дваранства атрымала палітычныя правы і такія органы дзяржаўнай улады, як сейм і паны-рада. З'явіліся такія, як у Польшчы, органы і пасады: гетман, ваявода, кашталян, магістрат, войт, маршалак і г.д.

Паступова пануючыя колы ВКЛ пераймаюць у палякаў і спосаб іх жыцця (традыцыі, звычаі, жыллё, адзенне і г.д.). Нейкая частка шляхты адмаўляецца ад свайго веравызнання і апалячваецца. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы амаль знікаюць удзельныя княствы і з'яўляюцца такія адзінкі тэрытарыяльнага падзелу, як ваяводствы (на Беларусі — Віцебскае, Мінскае і Мсціслаўскае), па-веты і воласці, што таксама збліжала дзве краіны.

Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае па свайму дзяржаўнаму і грамадска-палітычнаму ладу набліжалася да Польшчы. 1 хаця гэтыя працэсы былі яшчэ далёкія ад завяршэння, палякі мусілі спяшацца з інкарпарацыяй. Такая паспешлівасць былавыклікана шэрагам гістарычных умоў.

Па'першае, палякі баяліся, што са смерцю апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста асабістая унія, якая злучала дзве краіны, спыніцца канчаткова, таму што Жыгімонт II, хаця і быў яшчэ не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў.

Па-другое, у Вялікім княстве Літоўскім за дзвесце гадоў саюзных адносін склаўся пэўны пласт з дробнай шляхты, які падтрымліваў унію. Прыхільнікам уніі ў ВКЛ з'яўляўся 1 "прышлы" польскі эле-мент (каралеўскія служкі, беглыя польскія сяляне і інш.). Аб гатоўнасці гэтай часткі насельніцтва падтрымаць унію сведчыла кан-федэрацыя пад Віцебскам, скліканая ў 1562 г.

Па-трэцяе, дзяржаўны і палітычны лад Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся, што было станоўчай умовай зліцця гэтых краін.

Па-чацвёртае, склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку — Швецыя, а Курляндыя і Земгалія, стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. ВКЛ не менш, чым Расія, было зацікаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далу-чэння Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Беларусі. У 1562 г. рускія войскі ўжо стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусі - Полацк, пасля захопу якой навісла пагроза над сталіцай дзяржавы - Вільняй. Польскія феадалы выкарысталі гэтыя абставіны, каб пад сцягам уніі канчаткова падпа-радкаваць сабе Вялікае княства Літоўскае. У 1563 г. на Варшаўскім сейме палякі склалі дэкларацыю аб з'яднанні Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай і прапанавалі літоўскім прадстаўнікам на сейме падпісаць яе і прыкласці пячатку княства. Але апошнія адмовіліся і пакінулі сейм. На наступным сейме ў 1564 г. палякі дамагліся ад Жыгімонта II Аўгуста, каб ён адмовіўся ад сваіх спадчынных правоў на княства на карысць Полыпчы, г. зн. падараваў палякам Вялікае княства Літоўскае. Адначасова быў распаўсюджаны "рэцэс" (сеймавая паста-нова), нібыта на Варшаўскім сейме адбылося "зліццё двух народаў, польскага і літоўскага, у адзін народ, адно цела, а таму і ўстанаўліваецца аднаму целу адна галава - адзін гаспадар і адна рада". Але магнаты княства выступілі насуперак волі караля і свайго вялікага князя, і апошні вымушаны' быў адступіць. У выніку чарговай хвалі інкарпаратарскіх намаганняў Полыпчы княства апынулася ў склада-ным знешнепалітычным становішчы. 3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лівонскую спадчыну, з другога — Польскае каралеўства аб'явіла, што жадае заключыць унію без вайны, мірна, шляхам сейма-вай пастановы захапіць і далучыць да сваёй тэрыторыі ўсё княства цалкам. Каб абараніць свае межы з захаду, урад княства зрабіў спробу дамовіцца з Іванам Грозным: заключыць мір ці нават унію.- Перамовы ў Маскве закончыліся безвынікова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Над ВКЛ навісла пагроза разва-лу і палітычнага краху, бо сіл на адначасовую вайну з Польскім каралеўствам і Расіяй не было. Нельга забывацца яшчэ і пра тое, што княства бесперапынна вяло войны на паўднёвых сваіх межах. 3 1500 па 1569 г. на землі ВКЛ 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана і ў 10 выпадках руйнавалі гарады і вёскі Беларусі. Цвёрдая пазіцыя Масквы працягваць вайну, такім чынам, падштурхнула ВКЛ у абдымкі Кракава. Магнаты Полыпчы, абапіраючыся на падтрымку польскага караля і вялікага князя літоўскага, дапамогу касцёла, пачалі болып актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць прыхільнікаў уніі ў княстве. Дзейнасць працягвалася ў некалькіх напрамках:

1) ураўнаванне ў правах праваслаўных з каталіцкай шляхтай літоўскага паходжання (1563);

2) прапаганда з амбонаў касцёлаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі;

3) абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны "на міласці", "братэрскім узаемаразуменні";

4) абяцанне Жыгімонта II, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне.

Зразумела, усе гэтыя абяцанні не былі прычынай згоды кіруючых колаў ВКЛ прыняць удзел у Люблінскім сейме.

Умовы уніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да наступных патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю "йрадстаўнікоў ад княства і Кароны; 2) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы Ійравы і прывілеі кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы; 4) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пйчаткі; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэлас-насць і недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Полыпчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі".