Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.
У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамысловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі значную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.
Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.
Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн. дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.
Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,
Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.
Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі. Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.
Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.
У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.
У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.
Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.
Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.
Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з сялян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяржаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх прымяняліся цялесныя пакаранні.