Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі. У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на пачатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс. Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнні.
Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян — 11%.
Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання самадзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абмежавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.
Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (паводле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шляхце ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядомасць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальнавызваленчага руху.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці паранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.
Спіс літаратуры
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
10.Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.