Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы – мiкралiтычнай або макралiтычнай, асноўнымi тыпамi пласцiнчатых наканечнiкаў стрэл, дробных вастрый, трапецый i iншых дэталяў складаных вьтрабаў. На помнiках Заходняй Беларусi сустракаюцца своеасаблівыя – шырокiя, кароткiя, скошаныя наканечнікi стрэл з пласцiн, якiя характэрны для арэнсбургскай культуры. Мяркуюць, што яна распаўсюдзiлася з захаду раней за свiдэрскую, а потым злiлася з апошняй. Багаты набор крамянёвых сякер – грубаабабітых, аднабаковых, з перахопамi для замацавання, трапецападобных, двухбаковаабабiтьтх, авальных таксама сведчыць аб падабенстве мясцовага и паўноч-на-германскага мезаліту. Так, у Іванаўскiм раёне выяўлены помнiкi культуры лiнгбi (названа па стаянцы ў Даніі) – Адрыжын і Опаль. Такім чанам, мы бачым, што вызначэнне мезалiтычных культур на тэрыторыі Беларусi яшчэ далёка ад завяршэння.
Неаліт
Каменны век завяршаецца эпохай НЕАЛІТУ, які датуецца 4-2 тысячыгоддзямі да н.э. Да асноўных здабыткаў гэтага часу адносяцца: 1.) з’яуленне побач з прысвойваючай вытворчай гаспадаркі – архаiчнага земляробства і жывелагадоўлі, хаця гаварыць пра іх дамінаванне пакуль што не прыходзіцца; 2.) распасюджанне шлiхтаваных прылад працы; 3.) паяўленне керамiчнай вытворчасці. Вытворчасць керамікі – вельмi характэрная прыкмета эпохi неалiту, якая наступiла спачатку на паўночным захадзе Беларусi. Мясцовыя плямёны пад уплывам насельнiцтва Валынi i, магчыма, Павiслення, навучылiся вырабляць глiняны посуд. Яны дасканалiлi спосабы рыбнай лоўлі i палявання, а потым пачалi паступова пераходзiць да вытворчай гаспадаркi – жывёлагадоўлi і земляробства. Усе гэтыя дасягненнi забяспечылi атрыманне i захаванне прыбавачнага (звыш неабходнага) прадукту i магчымасць далейшага развiцця гаспадаркi ды культуры. Амаль тысячагоддзе спатрэбiлася для таго, каб развiтая прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на паляваннi, збiральнiцтве, рыбнай лоўлі i керамiчная вытворчасць распастранілася сярод усяго насельнiцтва Беларусi. Яшчэ больш часу пайшло на авалоданне прымiтыўным земляробствам i жывёлагадоляй. Земляробства прыйшло на тэрыторыю Беларусi ад плямён Балканскага паўвосрава з Дуная i Днястра, праз Валынь. Ім авалодалi спачатку плямёны, якiя жылi на паўдневым Захадзе (нёманскай культуры) i Падняпроўi (днепра-данецкай культуры). Спатрэбiлася не менш двух тысячагоддзяў, пачынаючы з 3500 г. да н. э., каб уся Беларусь зрабiлася земляробчай краiнай. Гэты велiчэзны гiсторы чалавецтва гаспадарчы пераварот атрыма назву неалiтычнай рэвалюцыi, але для большасцi насельнiцтва Беларусi ён адбываецца ўжо у наступную эпоху – эпоху бронзы.
У цэлым гэты час характарызуецца багаццем жывельнага і расліннага свету, удасканаленнем прылад працы, павелічэннем антрапагеннага ўздзеяння чалавека на прыроду, наўмыснае вынішчэнне лясоў, эксплуатацыя флоры і фаўны, некаторым пахаладаннем. Акрамя таго, трэба адзначыць храналагічны падзел неалiта на некалькі перыядаў – акрамя ранняга у ім вылучаюцца сярэднi (3500-2500 гг. да н.э.) i познi (2500-1800 гг. да н.э.). Эпоха неалiту на Беларусi – гэта перш за ўсё гiсторыя плямён з грабенчатай керамікай. Паяўленне насельніцтва з iншай, шнуравой керамікай адбывалася а пры канцы эпохi (на захадзе, у Прыбалтыцы) або адчыняла сабой новую эпоху – бронзавы век (Валынь, Падняпроўе). На тэрыторыі Беларусi ў неалiце iснавала вялiкая этнічная i культурная супольнасць, у якую ўваходзiлi плямёны чатырох культур — нёманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нарвенскай.
Нёманская культура займала абшары Верхняй Прыпяцi, амаль усяго Панямоння i часткова басейна Вiслы. Яна датуецца 4500-2000 (1800) гадамi да н. э. Культура у сваім развіцці прайшла тры этапы. Спачатку для яе быў характэрныя таўстасценныя керамічныя вырабы (так званы тубічаўскі перыяд), пасля з’яўляеццца гладкасценны посуд (лысагорскі этап), у чым даследчыкі заўважаюць пэўны ўплыў культуры лейкападобных кубкаў. Для трэцяга этапу характэрны моцны ўплыў плямён культуры шарападобных амфар. Для культуры характэрны ў асноўным невялiкiя наземныя жытлы, вiдаць, авальнай формы з вогнiшчамi ў сярэдзiне, пахаванні па абрадах крэмацыі і інгумацыі. На паселiшчах нёманскай культуры ў вялiкай колькасцi сустракаюцца крамянёвыя прылады працы – многа трохвугольных стрэл, рознатыповых сякер i цясла шырокiх i вузкiх нажоў з завостраным канцом, скрабкоў, скобляў, розных праколак. Гаршкi звычайна маюць высокую канiчную нiжнюю частку, пашыраную ўверсе, з намечанай шыйкай пад выпуклым венцам. Сярод арнаментальных матываў пераважна папярэчныя, на апошнiм этапе распаўсюджваюцца насечкi і шнуравыя водцiскi. Вастрадонны посуд паступова замяняецца посудам з акруглым дном, больш зручным у побыце. Выключным помнiкам культуры, цесна звязаным з шаравікамі, з’яўляюцца шахты па здабычы крэменю, паселак Краснасельскi (Ваўкавыскі раён). Выяўленаыя шахты (а іх больш за 1000) паглыблялiся ў тоўшчу крэйды на 5-8 м. Даследавана 150 шахт i майстэрнi, на якiх апрацоўвалі сыравiну, рабiлi грубыя нарыхтоўкі для буйных прылад працы. У адной шахце знойдзены рэшткi шахцёра (культуры адзiнкавых пахаванняў), у iншых – многа гарняцкiх кiрак i капалак з рагоў лася або аленя.
Днепра-данецкая культура (4300—2000 гг. да н. э.) мела арэал ва Усходнiм Палессi, на ўсход ад Гарынi, уключаючы нiзоўі Бярээiны i Сожа, а таксама сярэдняе Падняпроўе i абшары да р. Данец. Памёрлых хавалi спачатку ў родавай магiле, потым iндывiдуальна: клалi на спiну, пасыпалi вохрай, побач ставiлi гаршчок. Гліняны посуд звычайна нiзкі, шыракагорлы, з высокай канiчнай прыдоннай часткай. У познiм неалiце паявiлiся пасудзiны з плоскiм донцам, выраблялiся невялiкiя кубкi, арнаментаваныя грузiкi. Арнаментацыя посуду вельмi багатая, ускладнена-геаметрычная, з аблямаванымi фiгурамi, трохзанальная. На сценцы аднаго гаршка з паселiшча Лiцвiн змешчаны мiфічны эпiзод: мужчына-воiн, якi танцуе перад качкай. Сярод знойдзеных рэчаў трохвугольныя наканечнiкi стрэл, нажы, скрабкi, праколкi, дробныя ўстаўкi рубячых i рэжучых прылад, часам пласцiнкавыя наканечнiкi стрэл, прылады з рога (цяслы, сякеры, праколкi).
Верхнедняпроўская (рагачоўская) культура iснавала у басейнне Верхняга Дняпра на поўнач ад Іпуцi i вусця Бярэзiны, ахоплiвала мiжрэчча i абшары на прамку да Акi i Валдая, яе дата 4000-2000 (1800-ыя) гады да н.э.
Гаршкi былi даволi высокiя з нiзкай канiчнай або яйкападобнай доннай часткай. Край посуду заставаўся вертыкальным або крыху адгiнаўся вонкi. У глiняным цесце мелася грубая раслiнная дамешка, пазнейвы карысто пясок i жарства. Аднастайная арнаментацьтя пакрывае ўсю паверхню або канцэнтруеiща ўверсе. Улюбёнымi былi арнаменты з шчыльна размешчаных авальных ямак або лапчастых адбiткаў. На стаянках сустракаюцца пласцiнкавыя, трохвугольныя i рамбавiдныя наканечнiкi стрэл. Палова вырабаў – скрабкi, скоблi, сярод знаходак нямала невялiкiх, грубаапрацаваных цяслаў і сякер, пiкападобных прылад. Макралiтычны выгляд iнвентара i архаiчнасць асобных тыпаў прылад сведчаць аб мясцовым паходжанни верхнедняпроўскай (рагачоўскай) культуры.
Нарвенская культра (названа па р. Нарва) была распаўджана па частцы тэрыторы Беларусi. У 4000—2300 гг. да н. э. Беларускае Паазер’е ад басейна Вiлii да мiжрэчча Дзвiны i Дняпра на поўнач ад Воршы, як амаль уся Прыбалтыка, уваходзiла яе арэал. Верхнядзвiнскi яе варыянт часам раз глядаюць як асобную свяцкую культуру. Асноўная колькасць помнiкаў размяшчаецца на берагах азёр пад пластамi торфу. У Беларусi вядома да 40 стаянак, з якiх раскопвалiся Асавец Бешанковiцкага, Сосенка Вiлейскага, Плiса Глыбоцкага, Бабiнавiчы Лёзненскага, Стругалапы Мядзельскага, Зацэнне Лагойскага, Гало (Крывiна) Сенненскага раёна