Смекни!
smekni.com

Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў (стр. 5 из 7)

Андрыелі Міхаіл Эльвіра - (1836-1893) Мастак, графік, ілюстратар, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Літве і на Беларусі. Падчас паўстання ваяваў супраць імперскіх войскаў на Віленшчыне і Ковеншчыне. Атрымаў ад паўстанцкага ўрада званне палкоўніка. У верасні, калі паўстанне ўжо амаль захлынецца ў крыві, жандары схопяць Міхала ў Санкт-Пецярбурзе. Але яму ўдасца ўцячы з турмы і з'ехаць за мяжу. На эміграцыі (Парыж, Лондан) Андрыёлі жыў нядоўга. У 1866 г. ён вярнуўся ў Расійскую імперыю, і неўзабаве быў сасланы ўладамі ў Вятку.

Банольдзі Джузэпэ Ахіла Эльміра - (1821-1871). псеўданім - Стэля. У 1862 г. Банольдзі разам з Каліноўскім увайшоў у склад ЛПК. У віленскай фотамайстэрні італьянца рыхтаваліся падпольныя выданні патрыётаў. Неўзабаве пасля выбуху паўстання ўлады выслалі Банольдзі з краіны. Зрэшты, ёсць і другая версія, паводле якой Ахіла ў лютым 1863-га быў зняволены ў сутарэннях старажытнага замка ў Троках, але сябры дапамаглі яму, наладзіўшы дзёрзкія ўцёкі... Гэтак ці іначай, але ён стаў прадстаўніком віленскага паўстанцкага цэнтра за мяжой, яму былі давераны так званыя "літоўскія сумы" – замежныя фінансавыя сродкі паўстанцаў, на якія мелася закупляцца зброя й амуніцыя.

Вярыга Эдмунд Іванавіч (каля 1840-1902) - Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. на Літве і Беларусі. Як член віленскага паўстанцкага цэнтра актыўна працаваў над падрыхтоўкай паўстання: вёў рэвалюцыйную агітацыю, нарыхтоўваў зброю. У лістападзе 1862 г. вёў перамовы з польскімі канспіратарамі, дзе адстойваў раўнапраўе ў стасунках паміж Варшавай і Вільняй. Арыштаваны неўзабаве пасля пачатку паўстання. Прыгавораны да 8 гадоў катаргі.

Урублеўскі Валерый Антоній - (1836-1908) Дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў ягонай падпольнай працы, у тым ліку ў выданні й распаўсюджванні "Мужыцкае праўды". Падчас паўстання кіраваў вайсковымі дзеяннямі інсургентаў. Быў начальнікам штаба паўстанцаў, пазней - камандуючы сіламі Гародзенскага, Люблінскага й Падляшскага ваяводстваў. Паранены ў жніўні 1864 г., выехаў у Францыю.

Гейштар Якуб Казімір Станіслав (Якуб Вільгельм Каспер) - (1827-1897) Будучы праціўнікам рэвалюцыйных дзеянняў, у 1848 г. накіраваўся ў Вільню, каб устрымаць моладзь ад паўстання. Пасля жыў ва ўласным маёнтку, займаючыся гаспадарчымі справамі. Быў у добрых узаемаадносінах з сялянамі. Як член Ковенскага губернскага камітэта браў удзел у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. Бескампрамісны апанент Каліноўскага, разглядаў Беларусь, Літву й Украіну як складомыя часткі Польшчы. Арыштаваны ў ліпені 1863 г. Спярша высланы ва Уфу, але затым вернуты для дадатковага следства і сасланы на 12 год катаргі ў Сібір [4. с. 92].

Далеўскі Цітус - (1840-1863) Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху Адзін з найблізкіх паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні і ў час паўстання. Арыштаваны ў снежні 1863 г. Публічна расстраляны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Дамброўскі Яраслаў - (1836-1871) псеўданім - Лакетак. Дзеяч польскага й міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Прапагандаваў ідэю інтэрнацыянальнага саюзу ў барацьбе з прыгнётам. З 1862 г. на вайсковай службе ў Варшаве. Быў дзейсным членам польскага паўстанцкага цэнтра, начальнікам горада Варшавы. Кіруючы падрыхтоўкай паўстання, Дамброўскі актыўна супрацоўнічаў з рускімі афіцэрамі, разлічваючы на сумесныя збройныя выступленні супраць самадзяржаўя. Арыштаваны ў 1862 г., ён, тым не менш, і з турмы працягваў кіраваць падрыхтоўкай супраціву. Па дарозе на катаргу ў Сібір у снежні 1864 г. яму ўдалося збегчы і з дапамогай рускіх рэвалюцыянераў выехаць за мяжу. Жывучы ў Францыі на эміграцыі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць.

Длускі Баляслаў (1826-1905) псеўданім - Ябланаўскі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Паводле палітычных перакананняў – прыхільнік "чырвонага" крыла, адзін з найбліжэйшых сяброў і паплечнікаў Каліноўскага. Член ЛПК з 1862 г. Адстойваў інтарэсы віленскага цэнтра ў перамовах з ЦНК. Будучы начальнікам Ковенскага ваяводства, Длускі на чале атрада паўстанцаў разбіў 10 чэрвеня 1863 г. буйныя сілы карнікаў каля мястэчка Папаляны на Шавельшчыне. З кастрычніка – ваенныкамісар Літвы і Беларусі за мяжой. Да самага канца паўстання трымаў сувязь з Каліноўскім, клапаціўся пра зброю для паўстанцаў. "Літоўскія сумы", перайшоўшыя яму згодна з загадам віленскага цэнтра ад А. Банольдзі, ён здаў у 1865 г. спецыяльнаай камісіі з паўстанцаў-эмігрантаў. З 1873 г. – уГаліцыі.

Дзюлёран Нестар (каля 1825-1868) - Удзельнік паўстання 1863-1864 гг. Лавіраваў паміж "белымі" і "чырвонымі". У 1862 г. камісар ЦНК ў віленскім паўстанцкім цэнтры. Аднак неўзабаве з ростам уплыву Каліноўскага быў выдалены адтуль. Перакінуўся да "белых". Менавіта з ініцыятывы Дзюлёрана быў арганізаваны пераварот, у выніку якога Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва, а ЛПК трансфармаваны ў цалкам "белы" Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Пэўны час займаў у наваствораным Аддзеле пасаду варшаўскага камісара. У далейшым быў памочнікам рэвалюцыйнага камісара ў Прусіі і рэвалюцыйным камісарам у Германіі. Пасля паражэння паўстання жыў на эміграцыі ў Парыжы.

Заблоцкі Эразм Карлавіч (каля 1831-?) псеўданім - Медыёр. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага. Паходзіў з шляхты. Увесну 1863 г. паўстанцкі цывільны начальнік Гародзенскага ваяводства. У траўні здзейсніў разам з Каліноўскім інспекцыйную паездку па Слонімшчыне. Пасля ад'езду Каліноўскага ў Вільню заняў пакінутае ім месца ваяводскага камісара. Увосень 1863 г. арыштаваны. Асуджаны на 15 год прымусовай працы.

Звяждоўскі Людвіг Міхайлавіч (1829-1864). псеўданім - Тапор. Удзельнік нацыянальна-вызвалечага руху. Да кастрычніка 1862 г. узначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр. Пасля быў пераведзены ў Маскву. Напачатку паўстання - ваенны начальнік Магілёўскага ваяводства. Пад яго камандаваннем сілы інсургентаў занялі павятовы горад Горкі. Аднак, з-за неспрыяльных умоваў для руху на Магілёўшчыне, неўзабаве распусціў рэшткі свайго атрада й выехаў за мяжу. З 1864 г. дзейнічаў у Польшчы. Схоплены ўладамі падчас няўдалае атакі на горад Апатаў і страчаны праз павешанне.

Козел Ян Іванавич (1837-1896). псеўданім - Скала. Шляхціц, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання. Стаў стваральнікам мінскай арганізацыі "чырвоных". З 1862 г. – член ЛПК. Блізкі паплечнік Каліноўскага. Пасля "белага" перавароту дзейнічаў у Польшчы, займаў розныя пасады. Пэўны час быў камендантам Варшавы. Пасля падаўлення паўстання жыў на эміграцыі ў Францыі.

Малахоўскі Уладзіслаў Юл’янавіч - (1827-1900) Удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў, блізкі памочік Каліноўскага. З лета 1863 г. ў складзе віленскага рэвалюцыйнага цэнтра. Пэўны час (з перапынкам) з'яўляўся паўстанцкім начальнікам Вільні. Наладжваў кантакты з рускімі рэвалюцыянерамі. У жніўні 1863 г. змушаны на нелегальным становішчы выехаць у Пецярбург, затым у Кёнігсберг (цеперашні Калініград), дзе, будучы прадстаўніком Каліноўскага, клапаціўся пра зброю для інсургентаў, займаўся выданнем газеты "Glos z Litwy".

Мінэйка Сігізмунд Станіслававич - (1840-1925). псеўданім - Баравы. Вайсковец, інжынер, аматар гісторыі, удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага. Падчас узброеных выступленняў Зыгмунт ваяваў у родных мясцінах, узначальваў паўстанцкую вайсковую арганізацыю ашмянскага павета. Але ўжо ў чэрвені ягоны атрад быў разбіты царскімі карнікамі, а сам ён патрапіў у рукі жандараў. Напачатку Мінейку прыгаварылі да павешання, але з нейкіх прычынаў імперскія ўлады праявілі "міласэрнасць" (хутчэй за ўсё, таму паспрыялі сувязі і грошы родных Зыгмунта), і смяротнае пакаранне было замененае на 12 год катаргі. Аднак па дарозе ў Сібір Мінейку ўдалося падмануць канваіраў і пад імем памерлага таварыша, асуджанага толькі на пасяленне ў Томску, застацца ў гэтым горадзе. А праз два гады Зыгмунт увогуле ўцёк з Сібіры і выехаў за мяжу.

Рагінскі Раман - (1840-1915) Удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў. Напачатку выступленняў – камісар ЦНК ў Падляшскім ваяводстве. У канцы студзеня-лютым здзейсніў глыбокі рэйд па землях заходняй Беларусі, заняў горад Пружаны, але неўзабаве быў разбіты і з дапамогай адданых цару сялян захоплены ў палон. Смяротны вырак Рагінскаму быў заменены на 20 год катаргі. Пакаранне адбываў у Пермскай губерні, у хуткім часе пераведзены на пасяленне.

Ражанскі Фелікс - (?-пасля 1903) Удзельнік беларускага нацыянальна вызваленчага руху, паэт, мемуарыст. У 1861 г. прыйшоў у гародзенскую арганізацыю Каліноўскага, стаў ягоным бліжэйшым паплечнікам. Удзельнічаў у рэвалюцыйнай агітацыі, выданні і распаўсюджванні "Мужыцкай праўды". Падчас паўстання ваяваў разам з У. Урублеўскім. Пасля паўстання эміграваў у Кракаў.

Сангін Станіслаў - (каля 1818-1863) Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Член рэвалюцыйнай арганізацыі Каліноўскага, ягоны паплечнік. Браў удзел у выданні й распаўсюджванні "Мужыцкай праўды". Напачатку выступленняў фарміраваў паўстанцкія атрады на сумежжы Беларусі й Польшчы. Удзельнічаў у рэйдзе Р. Рагінскага ў глыб Беларусі. Загінуў у баі на Пружаншчыне.

Серакоўский Сігізмунд Ігнатавіч - (1826-1863) псеўданім - Даленга. Дзеяч польскага й міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Але напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, а сам ён паранены захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.