Смекни!
smekni.com

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст (стр. 2 из 3)

З вялікай урачыстасцю ў 1879 г. у Кракаве адбылося святкаванне 50-гадовага юбілею літаратурнай творчасці І.Крашэўскага. Яно пераўтварылася ў патрыятычную маніфестацыю. На ім прысутнічалі акрамя іншых дэлегацыі Вілейскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Святкаванне адбывалася таксама і ў атмасферы ўсведамлення правядзеня ў Расійскай імперыі рэформ. Паказальным было выступленне У.Спасовіча, які заклікаў да пашырэння ў расійскім грамадстве ўсведамлення хутчэйшай канстытуцыйнай рэформы.

Наогул у канцы 60–80-ых гг. XIX ст., калі ў польскім грамадстве на першы план выходзяць задачы эканамічныя, у беларускім ва ўмовах узмоцненай русіфікатарскай палітыкі пашыраюцца рускія грамадска-культурныя ўплывы, фарміруецца беларускі нацыянальна-культурны рух. Аднак апошні ў 60–90-ых гг. рос пераважна ў межах і пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Лібералізм Беларусі не стаў у той час канструктыўным рухам, часткай грамадскага жыцця, які б аб’яднаў нацыянальную інтэлігенцыю, прадпрымальнікаў, па рэфарматарску настроеных чыноўнікаў і інш. На эвалюцыю лібералізму ў Беларусі наклаў адзнаку характар нацыянальна-вызваленчага руху. Адсутнасць у Беларусі земстваў, як патэнцыяльных арганізацыйных асяродкаў лібералізму, слабасць адпаведнай сацыяльнай базы таксама садзейнічалі неразвітасці ліберальнага руху ў Беларусі нават у параўнанні з Расіяй і Польшчай. Лібералізм у Беларусі быў прадстаўлены ў асноўным толькі ідэямі і ідэалогіяй, але не рухам.

1.2 Народніцтва

Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэдйага пераходу, мінаючы капіталізм, да сацыялітстычнага ладу жыцця праз сялянскую абшчыну, састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыяліэма наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі А. Герцэн I М. Чарнышэўскі. Ў народніцтве прысутнічала некалькі накірункаў — рэвалюцыйна-дэмакратычны, памяркоўна-ліберальны і кансерватыўны. Радікальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сяцыялізма як заклік да непасрэдна рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як прапаганду паступовага развіцця краіны праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я пачатку 80-х гадоў, якое праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцскай (П. Лаўроў), бунтарскай (М. Бакунін), змоўніцкай (П.Ткачоў)[4].

Народніцтва распаўсюдзілася перш за ўсё як ідэалогія і грамадскі рух сярод беларускай моладзі. Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звяэаны з рускім народніцтвам. Ідэі А. Герцэна і М. Чарнышэўскага былі знаёмы К. Каліноўскаму, В. Урублеўскаму, 3. Серакоўскаму і іншым кіраўнікам і ўдзельнікам пастання 1863—1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў "Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40% членаў якога складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў і ўдзельнікаў "хаджэння ў народ" у пачатку 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі С. Кавалік, М. Судзілоўскі, К. Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874—1884 гг. земляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых на навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народацкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Звычайна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру, спрабавалі весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Яны дзейнічалі цалкам у рэчышчы агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху — выхадцы з Беларусі, як Г. Ісаеў, А. Зундзілевіч, С. Гаховіч, М. Янчэўскі, I. Гецаў і іншыя не змаглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцей Беларусі[5].

3 узнікненнем у Пецярбурзе аргантзацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным ўплывем. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў створаны ў1877 г. гурток М. Велера[6].

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем. У 1879 г. адбыўся раскол Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і " Народную волю". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнаю мэтаю ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і стаяла эа індывідуальны тэрор. Гэты раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнткаў пайшла за чорнаперадзельцамі; на гэта паўплывалі прыезды Г. Пляханава ў Мінск дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі членаў гэтага гуртка, болыпая частка з якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Яе аўтарытэт асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні I. Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд на Беларусь маскоўскіх народавольцаў Р. Апельберга, I. Лампе, М. Грачаўскага, М. Аўчыннікава і інш. Задача іх заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы.

У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючым цэнтрам была Цэнтральная група, якая знаходзілася ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дзейнаець гэтай арганізацыі была накіравана на стварэнне новых груп, на збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Народавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" ў гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш, мясцовыя гурткі так і не былі раскрыты. Яны працягвалі дзейнічать у Гродне, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках, вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў, рабочых.

У пачатку 80-х г. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае земляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народаіцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія лібэральна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграваных "Лістах аб Беларусі". У адказ з'явілпся таксама ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэннія самадзяржаўя у саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі[7].

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Яны ўпершыню адкрыта заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі яны ўяўлялі як федэрацыю самакіруючыхся абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная прупа", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыяімі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, таксама як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычный сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 1884—1890-х гг. пануючьм накірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тьм самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адкрыццё аддялення Сялянскага папазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсу інтэлігенцыі да нацыяльнай гісторыі і культуры Беларусі[8].

1.3. Рабочы рух, прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў

Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.