Смекни!
smekni.com

Культура Беларусі 1930-х гг. (стр. 2 из 2)

Важная роля ў развіцці народнай гаспадаркіi культуры БССР адводзілася навуцы. Таму ў рэспубліцы адкрываліся новыя навуковыя інстытуты, умацоўвалася ix матэрыяльная база, павялічвалася фінансаванне. Каліў 1931 г. выдаткі на навуку склалі 8441 тыс. руб., у 1932 — 11 098 тыс. руб., то ўжо ў 1934 г. яны дасягнулі звыш 20 млн. руб. У 1935 г. у рэспубліцы працавалі Навукова-даследчы інстытут прамысловасці, Навукова-даследчы інстытут рэканструкцыі сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут гicтopыi партыі, Балотны інстытут, Інстытут аздараўлення арганізацыі працы, Лесапрамысловы i Свінагадоўчы інстытуты, Цэнтральная бульбяная станцыя iiнш.

Галоўным навуковым цэнтрам з'яўлялася Беларуская акадэмія навук, якая удасканальвала сваю структуру. У 1931 г. яна перайшла з сістэмы кафедраў на сістэму інстытутаў. У 1935 г. Акадэмія мела ў саім складзе інстытуты гісторыі, мовы, літаратуры і мастацтва, філасофіі і савецкага будаўніцтва, эканомікі, геалогіі, хіміі, фізіка-матэматычны, псіханеўралагічны, біялагічны, нацыянальных меншасцяў, камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі, савет па вывучэнні вытворчых сіл.

Таталітарызм, культ асобы Сталіна аказвалі негатыўны ўплыў на тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. Тут дамініравалі класавы падыход, метад сацыялістычнага рэалізму. Творчы працэс кантраляваўся цэнзурай, урадавымі арганізацыямі. Аднак тэаральнае мастацтва працягвала развівацца. Вядучае месца сярод творчых калектываў займаў Беларускі дзяржаўны тэатр-1. Тут былі пастаўлены творы К. Чорнага, К. Крапівы, З. Бядулі. У гэтым тэатры расквітнеў талент акцёра Глеба Глебава, якому належыць роля ў камедыі "Хто смяецца апошнім". У 1940 г. званне народнай артысткі было прысвоена Ірыне Фларыянаўне Ждановіч. Этапная яе роля – у "Бацькаўшчыне" К. Чорнага.

У БДТ-2 ставіліся спектаклі "Паўлінка" паводле твора Я. Купалы, "У пушчах Палесся" Я. Коласа, "Над Бярозай-ракой" П. Глебкі. У пачатку 1930-х гг. быў створаны Беларускі тэатр юнага гледача.

Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка у 1931 г. быў рэарганізаваны ў БДТ-3.

У складаных умовах развівалася музычнае мастацтва. Нягледзячы на ідэалагічны ўціск, ішоў працэс яго станаўлення. У росквіце творчых сіл знаходзіўся кампазітар Аляксей Туранкоў. У 30-я гг. ён зрабіў цэлую серыю апрацовак беларускіх народных песень для голасу з фартэп’яна, духавога аркестра, хора.

Кампазітар М. Куліковіч-Шчаглоў у 1937 г. назначаецца дырэктарам сімфанічнага аркестра Усебеларускага радыёкамітэта ў Мінску. У гэты час ён быў прыняты ў Саюз кампазітараў БССР.

Вядомым кампазітарам быў Яўген Цікоцкі. У сваёй оперы "Міхась Падгорны" ён паказаў лёс селяніна-бедняка, які праз фронт становіцца актыўным бальшавіком, важаком сялян.

Опера "У пушчах Палесся" (1939 г.) маладога кампазітара Анатоля Багатырова прысвячалася барацьбе беларускіх партызан супраць польскіх акупантаў. У 1941 г. за гэты твор А. Багатырову была прысуджана сталінская прэмія.

Творы беларускіх кампазітараў неслі ў масы музыкальныя калектывы. З 1930 г. дзейнічае Беларускі дзяржаўны тэатр народных інструментаў пад кіраўніцтвам Дз. А. Захара.

Важнай падзеяй у музычным жыцці рэспублікі лічыцца адкрыццё ў 1933 г. Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Калектыў працаваў над творамі опернай і балетнай класікі. Тут узышла зорка спявачкі Ларысы Александроўскай. У 1939 г. яна атрымала званне народнай артысткі БССР, таксама стала лаўрэатам Сталінсай прэміі. Прызнанне атрымалі спевакі Рыта Млодак, Міхаіл Дзянісаў, Ісідар Балоцін.

Сярод таленавітых мастакоў выдзяляюцца Мікалай Тарасікаў (праўдзівыя палотны "Рыбакі Адэсы", "Паравознае дэпо", партрэт "Камсамолка"), Вітольд Бялыніцкі-Біруля (пейзаж "Аголеныя бярозкі", "Пачатак восені", "Ранняя вясна", "Бэз цвіце"), Міакалай Дучыц, Галіна Ізергіна.

Нельга пакінуць без увагі творчасць Яўгена Зайцава. Яго пэндзлю належыць вядомае палатно "Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск у 1920 г.".

Шэраг мастакоў пачыналі творчы шлях у Заходняй Беларусі. Шматграннасцю вызначаўся талент Язэпа Драздовіча. Ён першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ім створаны тры серыі: "Жыццё на Марсе", "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Месяцы".

У гэты час актыўна працаваў Заір Азгур. Лепшымі работамі мастака можна назваць партрэты "Народная артыстка БССР Л. Александроўская", "Пісьменнік Змітрок Бядуля". З. Азгур стварыў у 1937 г. бюсты У. Леніна, Я. Свярдлова, у 1939 г. - К.Маркса, Ф. Энгельса.

Архітэктарамі былі створаны праекты грамадскіх і жылых будынкаў. Паводле праекта Іосіфа Лангбарда ў сталіцы пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай арміі, будынак тэатра оперы і балета. Галоўнай падзеяй у культурным жыцці з’явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай галерэі, якая сабрала вялікія мастацкія каштоўнасці.

Такім чынам, развіццё культуры прайшло складаны і супярэчлівы шлях. Былі ў гэты перыяд і значныя дасягненні, і вялікія страты, звязаныя з усталяваннем таталітарнай сістэмы. Пад уплывам сталінскіх догмаў згортвалася ўсё нацыянальнае, у тым ліку функцыянаванне беларускай мовы. Штучнаму збліжэнню яе з рускай мовай паклаў пачатак урадавы дэкрэт ад 26 жніўня 1933 г. Сталінскі рэжым вёў барацьбу з лепшымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якім навешваўся ярлык нацдэмаў. У выніку масавых рэпрэсій на дзесяцігоддзі быў падарваны інтэлектуальны патэнцыял беларускага народа, аднак, нягледзячы ні на што, прыпыніць натуральны ход развіцця культуры нельга.


Літаратура

1. Лыч. Л, Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1997 г.

2. Парашкоў С. А. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1995 г.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.

4. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3

5. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.