Смекни!
smekni.com

Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай (стр. 4 из 4)

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя мануфактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоўваўся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 6070 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1 500 рабочых. Акрамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Германіі. У Магілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў паранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў абмежаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi унутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi у Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт ПiнскаСлонiмскага i ПiнскаВалынскага. Паранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 17671784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. насельнiцтва. У эканоміцы РП паранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрнарамесная цывілізацыя.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.

2. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 е выд. – Мн., 1992.