Смекни!
smekni.com

Першыя этнічныя супольнасці і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (стр. 3 из 4)

4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка

У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе манарха) і мясцовай знаці. За карыстанне сваімі надзеламі сялянеабшчыннікі былі вымушаны плаціць аброк і апрацоўваць палеткі гаспадара. Манарх дараваў сваім прыбліжаным або дружыннікам зямельныя надзелы, як на час службы, так і з правам перадачы ў спадчыну. Менавіта апошняя форма ўладання (feodum) стала пануючай у ІХХІ стст. і ад яе атрымаў назву так званы феадальны лад, эканамічную сутнасць якога складала прысваенне феадаламі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялянства на аснове манапольнай уласнасці на зямлю і частковай уласнасці на непасрэднях вытворцаў. Такія эканамічныя адносіны абумовілі ўзнікненне асноўных класаў – феадалаў (свецкіх і духоўных) і залежных сялян. Феадалізм характарызуецца панаваннем натуральнай гаспадаркі, надзяленнем зямлёй і прымацаваннем да яе непасрэднага вытворцы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала (пазаэканамічны прымус), нізкім узроўнем тэхнікі і апрацоўкі зямлі.

Перыяд IX першай паловы XIII стст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх узнікнення захоўваўся абшчынны лад. Ёсць звесткі пра існаванне ў славян патрыярхальнага рабства. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам палюддзя.

У выніку перадачы князем абшчынных зямель знаці, дружынні кам і царкве назіраўся паступовы рост феадальнага землеўладання. Аформленае ў выглядзе «вотчыны», яно ўключала гаспадарскую зямлю, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар і магло перадавацца ў спадчыну разам з сялянамі, якія выконвалі абумоўленыя павіннасці. Тэндэнцыя пераходу ад даніны да іншых форм феадальнай рэнты асабліва ўзмацнілася ў канцы Х– пачатку ХІ стст, калі павялічылася колькасць дзяржаўных падараванняў служылым людзям і царкве, а таксама ў выніку захопаў зямель. Так, сярод абшчыннікаў вылучылася катэгорыя «радовічаў», якія трапілі ў залежнасць да феадала і мусілі заключыць з ім адпаведную дамову («рад»). Тыя абшчыннікі, якія пазычалі ў гаспадара «купу» – пэўную колькасць прадуктаў, зваліся «закупамі» і мусілі працаваць на яго зямлі да поўнай выплаты пазыкі. Халопамі называлі былых абшчыннікаў, якія гублялі асабістую свабоду і ператвараліся ў поўную ўласнасць феадала. Асноўнай формай эксплуатацыі залежнага сялянства з’яўлялася адпрацовачная рэнта (паншчына).

Пашырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на павышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу абумовіла аддзяленне ад яе рамяства і ператварэнне ў самастойную сферу гаспадарчай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражывання стаў новы тып населеных пунктаў – горад. У ліку першых узніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гародня (1127) і іншыя, усяго ў ХІІ ст. – 33. Тут апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі 16 спецыяльнасцей. У ХІХІІ стст. яны выпускалі больш за 100 відаў жалезных вырабаў, у тым ліку прылады працы, зброю, упрыгожанні. Частка майстроў авалодала рознымі метадамі апрацоўкі каляровых металаў і займалася ювелірнай справай. З вынаходніцтвам у ІХХ стст. ганчарнага кола выпуск глінянага посуду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, выраб скур і футра, апрацоўка каменю, дрэва і косці.

З вылучэннем рамяства ў самастойную сферу дзейнасці людзей з’явіліся купцы – пасрэднікі паміж вытворцамі і спажыўцамі рамеснай прадукцыі. Разам з рамеснікамі яны засялялі пасад. З ператварэннем гарадоў у ваеннаадміністрацыйныя цэнтры, другую іх частку складалі ўмацаваныя дзяцінцы.

У IXXIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў гэта час меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін, узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў, фарміраванне асноўных класаў феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм феадальнай эксплуатацыі, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

5. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

Грамадскі лад славян у VIІVIII стст. уяўляў сабой пераход ад ваеннай дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітычнай улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета старэйшын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаўдружыннікаў.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адносінамі, колькі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя супольнасці і іх землі ўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяржавы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». Паводле «Аповесці мінулых гадоў" у сярэдзіне ІХ ст. іх мелі паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане з цэнтрамі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Смаленску, Тураве і інш.

Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з варажскім племенем «русь», якое, было запрошана славенамі, крывічамі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведамляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з конунгам Рурыкам і яго братамі. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднанне Падняпроўя і Паволхаўя. Гэта адбылося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кіеў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Такім чынам Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, затым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, далейшая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей. Таму ж спрыялі рэформы кіравання аб’яднанымі землямі. З канца Х ст. па волі Ўладзіміра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.


6. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

На мяжы VIIIIX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. З летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Смаленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. Вядомы факт, калі ў 980 г. зняважаны адмовай князёўны Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, гвалтам узяў Рагнеду ў жонкі, даўшы ёй новае імя Гарыслава. За спробу забойства мужа яна разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча, пазней названае Ізяслаўлем.

Ёсць меркаванне, што князь саслаў яе, каб ажанiцца з Ганнай, сястрой вiзантыйскага iмператара. Да гэтага ж часу наспела яшчэ адна важная падзея ў жыццi зямель, падпарадкаваных Кiеву. Маецца на ўвазе рашэнне Уладзiмiра, у недалёкiм мiнулым шчырага прыхiльнiка язычнiцтва, звярнуць сваiх падданых у хрысцiянскую веру, што i пачалося ў 988 г. У Заслаўi таксама хрысцiлi жыхароў і Гарыслава пасля хрышчэння набыла iмя Анастасiя, была пастрыжана ў манахiнi i да канца сваiх дзён (1000) заставалася ў манастыры.

З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізяслава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Першы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалежную ад Кiева палiтыку. У 1021 г. ён здзейснiў паход на Ноўгарад, дзе княжыў яго дзядзька Яраслаў. Апошнi не iмкнуўся да абвастрэння адносiн з пляменнiкам. Мала таго, з яго рук Полацкае княства атрымала гарады Вiцебск i Усвят, дзе быў усталяваны кантроль над заходнедзвінскім участкам шляху «з варагаў у грэкі». У далейшым памiж княствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і славянскай супольнасці быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полацкага князя. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр.

Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (10441101) або Ўсяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў самастойную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгарадам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. Свае мэты падмацоўваў ваеннай справай: у 1065 г. спрабаваў захапiць Пскоў, а ў 1066 г. здзейснiў пераможны паход на Ноўгарад, захапiўшы багатыя трафеi, у тым лiку званы i храмавыя каштоўнасцi. Захоп яго войскамi Навагародка ў 1067 г. выклiкаў аб’яднаны паход трох cыноў Яраслава Мудрага на Полацкае княства. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў разбураны Менск. Генеральная бітва паміж войскамі Яраславічаў і Усяслава адбылася 10 cакавiка на рацэ Нямізе.