Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпеня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Усяслава разам з сынамi і пасадзiлi у кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеўскi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г. супраць яго выбухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем кiеўскiм быў абраны вызвалены з астрога Ўсяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая ім барацьба за вяртанне ўласнага трону паспяхова скончылася толькi у 1071 г. У далейшым Усяславу тройчы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Ў. Манамаха. У далейшым полацкi князь не выяўляў варожасцi Кiеву.
Варта адзначыць, што i Кiеў ужо не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 князёў Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiў права кожнага на самастойнае кiраванне, што фактычна прывяло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi удзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драбнення: у 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi.
Сам стольны трон некаторы час узначальваў Барыс. У 1102 г. ваяваў з яцвягамi. Iмкнуўся паслабiць моц свайго брата Глеба, таму ў 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў часовыя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вострых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Уладзіміра Манамаха, але парушыў клятву і напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і пасадзiў у той самы поруб, у якiм той калicцi сядзеў з бацькам – Усяславам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў.
У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Уступаючы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча запрашала новага князя.
Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, то кiеўляне накiра валi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёўУсяславiчаў полацкай дынастыi разам з блiзкiмi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнулася толькi 2, з якiх ВасiльРагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз веча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя мiнскага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавiча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i iзноў запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла перамогi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося.
Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полацкай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнгарэсаў. У 1180 г. у паходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады Полацкая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў.
Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраўнік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваеннапалітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.
2. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.
3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
4. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.