Смекни!
smekni.com

Першыя этнічныя супольнасці і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (стр. 1 из 4)

Першыя этнічныя супольнасці і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях

Змест

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3. Усходнеславянская супольнасць

4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка

5. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

6. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яўляецца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (10040 – ІІІІІ тысячагоддзе да н. э.), бронзавы (ІІІІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VIIVI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час паазерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прадстаўнікамі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага перыяду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюковіцкага і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ працягваўся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 2030 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання выкарыстоўваліся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзічыны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скрабкі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэрталец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац ца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя паселiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Калiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вёсак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя востраканечнікі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асобныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльнагаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яўляўся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, размешчаных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны светапогляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з’яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэмізм). Каб душы продкаў былі задаволены, а паляванне або лоўля рыбы ўдалымі, узнікла патрэба ў правядзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзічаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паўсюдна тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’екты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – загоннае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – паляванню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вынаходніцтва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапамагаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жытла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялічылася доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і кручкоў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зрабіліся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай прасторы адкідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер насельніцтва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будавала паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 знойдзеных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантактавалі паміж сабою, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пражывалі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.

На VІІ тысячагоддзе да н. э. прыпадае час найвышэйшага развіцця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і нават свідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу шахтавым метадам.

Прыблізна паміж ІУ і ІІІ тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым захадзе Беларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (матычнага або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паляванні прычыніўся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу атрымання харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя заняткі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынята называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспадарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што стварыла магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычынілася да вырабу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпальваннем у агні. Такім чынам, вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штучнага матэрыялу – значна палепшыла дабрабыт чалавека. Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цёплы час года.

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая арганізацыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязяў паміж родавымі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да эндагаміі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свайго племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзінай мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўча адбіваўся на дэмаграфічнай сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш 600 знойдзеных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражываць каля 56 тыс. чал.

У ІІІ тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаграфічнага выбуху» з Індыі ў Заходнюю Еўропу рушылі плямёны жывёлаводаў і земляробаў. На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаўнікамі зрабілася племя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе апрацоўкі. З узнікненнем абменнага гандлю з Каўказа і Прыкарпацця бронза трапляла на тэрыторыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вярхушкі. У той самы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вырабу прылад працы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэсу. Так, археолагамі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прызначаныя для розных заняткаў.