Смекни!
smekni.com

Полацкая зямля ў Х-ХІ ст. (стр. 2 из 4)

Полацк быу заснаваны на Палаце, што палачане. Ад іх жа крывічы, што сядзяць у вярхоуях Волгі і вярхоуях Дзвіны, і вяр-хоуях Дняпра, іх жа горад ёсць Смаленск, бо там сядзяць крывічы" /Повесть временных лет. М-Л., 1950. Ч 1. С.11/. Есць шмат тлума-чэнняу адначасовага ужывання тэрміна "крывічы" і "палачане" /Штыхау Г.В. Крывічы. Мн., 1992. С.97-101/. Апошнім часам дамінуе думка, што "крывічы" — абагуленая назва вялікага саюза плямё-нау, куды акрамя полацкіх уваходзілі крывічы смаленскія і із-борскія. А "палачане" — назва жыхароу Полацкага княства, г.зн. палітычны тэрмін. Лагічна меркаваць, што княжанне палачан узнік-ла не шляхам інтэграцыі нейкіх дробных плямёнау, але праз іх вылучэнне з буйного племяннога аб’яднання крывічоу /Третьяков П.Н. Восточнославянскне племена М., 1953. С.222/. У вялікае крывіцкае племянное аб’яднанне, вельмі верагодна, што акрамя уласна крывічоў /полацкіх, ізборскіх і смаленскіх/ уваходзілі вяцічы, радзімічы і севяране. На карысць гэтага гаворыць архоалогія і тапаніміка / Пьянков А.П. Пройсхожденние обшественного и государственного строя Древней Русн.Мн., 1980.С.158-159/. Разам з тым, трэба звярнуць увагу на тое, што славянскія плямёны пачатковага летапісу з большага падзяляюцца на дзьве групы: з суфіксам "ан-ян" /паляне, дзераўляне, севяране, бужане, валыняне, мазаушане, памаране, славені-славяне/ і з суфіксам "іч" /крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, улічы, люцічы/. Летапіс прама паказвае, што назва радзімічау вяіпчау паходзіць ад уласных імёнау іх князёу — Радзіма і Вяткі. Дрыгавічы таксама маюць у аснове патранім "Другувіт" ці "Драгавіт", як люцічы "Люта" або "Лота". Аб тым, што падобны корань закладзены ў назве крывічоу казаў М.Фасмер /Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. М., 1967. т.2. С.375/. Паводле яго, этнонім утварыуся ад імя родапачынальніка Крыва. Гэтая традыцыя была надзвычай устойліваю. Праз стагоддзі нашчадкаў полацкай дынастыі называлі "рагвалодавічамі" і "усяславічамі". Нават сёння на Беларусі вельмі распаусюджаны звароты да чалавека па ягоным бацькавым прозвішчы: Антонавіч, Міхайлавіч і г.д.

Такім чынам,можна дапусціць, што мянушка старэйшыны роду — Крыу, пасля аб’яднання родау пад яго кірауніцтвам, перайшло на племя. 3 племені -— на аб’яднанне плямёнау. Утварылася дынастыя у этнічна роднаснай групе насельніцтва /Штыхау Г.В. Крывічы. Мн., 1992 г. с. 97/.

Лагічна, што пад час міграцыі — "вялікага перасялення" —

гэтыя этнасы рухаліся разам. Па суседству яны і атабарыліся: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы. Але заўсёды кіруючае племя і род заусёды заставаліся у цэнтры. Мабыць, менавіта гэты асноуны род і выбрау месцам свайго сталага жыцця Полацк.

Паколькі племя на "падмурку" Крыва было галоуным, то яно мела прыярытэт не толькі палітычны, але і эканамічны, сацыяльны, рэлігійны. Яно мела права выбару лепшага месца для заснавання сваёй дзяржавы. Нават бліжэйшыя і роднасныя крывічы ізборскія і смаленскія былі вымушаны ісці далей на усход і Поўнач, каб там шукаць свайго "месца пад сонцам".

Крывічы прыгадваюцца у летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гт. Іпацьеускі летапіс згадвае крывічоу нават пазней — 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі у 1140 і 1162 гт. /Ипатьевская летопись. ПСРЛ. М., 1962. Т.2. Стб.304, 251/. Тэрмін "палачане" /"палатчаны"/ неаднаразова сустракаецца ў пісьмовых крынінах ХІ-ХП стст. Безумоуна, ён паходзіць ад назвы Полацка, а дакладней — ракі Палаты. Апошні гідронім балцкага паходжання ад асновы "РАL" альбо "раlіе" — балота, лужына з наступнай славянскай асіміліяцыяй /Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С.301/. У сваім пачатковым балцкім гучанні горад вядомы па васьмі скандынаўскім крыніцам. Часцей ён называецца Раliеsкіа.

Яшчэ малады К.Маркс пісау: "Супрацьлегласць паміж горадам і вёскаю пачынаецца разам з пераходам ад варварства да цывілізацыі, ад племяннога ладу да дзяржавы." /Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд.. Т.З /. Ф.Энгельс у "Паходжанні сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы" казау, што гарады зрабіліся "асяродкам племені ці саюза плямёнау" /Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т.21.С.163/.

Дарэвалюцылны расійскі гісторык А.Нікіцкі адзначаў, што ў часы Кіеускай Русі паняцці "горад" і "дзяржава" былі непадзельны і змешваліся /Никицкий А.И. Очерк внутренней истории Пскова. СПб., 1873. С. 161-162/. Другі гісторык М.Карэеу пісаў аб вялікай ролі гарадоў-дзяржаў у разуменні сусветнай гісторыі /Кареев Н.Я. Государство-город античного мира. СПб., 1905. С.324-325/. Пісалі аб гэтым і іншыя. Абагуліу ідэю горада-дзяржавы Усходняй Еуропы І.Фраянауу калі адзначыу, што яна складвалася уласна з горада і дамыкаючых да яго земляу. Адпаведна даследчыку, у першую чаргу гарады-дзяржавы ІХ-Х стст. выконвалі ролю і палітычна-адміністрацыйіных і ідэалаггчных /рэлігійных/ цэнтрау. Гандаль, рамяство, вайсковая справа і інш. — былі другараднымі /Фроянов Н.Я. Кневская Русь. Л., 1980. С.232/.

Сапрауды, горад-дзяржава, альбо дзяржава-горад — універсальная гістарычная з’ява і абсалютна непадзельная. Самы стара-жытны на сённяшні дзень гістрычнн горад — Урук, быу дзяржаваю часоу Шумера / 4 тыс.г.да н.э./. Ен праіснавау у розных формах 4 тыс. гадоу. Менавіта тут былі прыдуманы ганчарае кола і першае у гісторыі чалавецтва піктаграфічнае пісьмо. Таксама і бабілонскі Аккад /2370 г. да н.э./ быу заснаваны царом Саргонам як сталіца дзяржавы. 3 горада-дзяржавы ён перарос у семіцкую дзяржаву. Аналагічнымі былі у Шумеры: Ур, Лагаш, Апшур, Кіш і інш.

I на далей у сусветнай гісторыі гарады пачаткова узнікаюць тады, калі узнікаюць дзяржавы. Хеты, стварыушы дзяржаву /1750-ій 1450 гг. да н.э./ будуюнь дзве сталіцы: спачатку Куссару, пасля — Багазкею. У дзяржаве Урарту /9-6 стст. да н.э./ былі пабудаваны сталіцы Ван, пасля — Тайшэбаіні. Царом Дарыям I у 518 г. да н,э. была пабудавана сталіца Ахеменідау — Персеполь. Скіфы, калі стварылі зваю першую дзяржаву пры цары Аттэі, пабудавалі і горад-сталіцу /4 ст.да н.э./, вядомы зараз як гарадзішча Каменскае, бо старадауняя назва не захавалася. Пад час Другой скіфскай дзяржавы сталіцаю быу Неапаліс непадалёк ад сучаснага Сімферопаля /дарэчы, "неаполіс" — новы гоад. Варта прыгадаць італьянскі Неапаль, баугарскі Неапаліс-ад-Іструм, Ноугарад і беларускі Навагародак/. Падобнае было нават у Японіі: прынц Наканоэ аб’яднаушы землі і стварыўшы такім чынам дзяржаву, пабудаваў у 710 г. н.э. першую сталіцу і першы японскі горад — Нару. Тое ж адбывалася і ў Кітаі, Індыі, і нават Цэнтральнай Амерыцы. Тенатчытлан — заснаваны як сталіца і першы горад ацтэкаў у 1345 г.

У блізкай і больш зразумелай нам Еўропе таксама, дзе узні-кала дзяржава — там і ўзнікаў горад-сталіца; ці наадварот, дзе ўзнікау горад — там закладаўся пачатак для дзяржавы. Пачыналі этрускі ў 1 тыс.да н.э., якія стварылі ў Цэнтральнай Італіі вольную канфедэрацыю гарадоў: Папулонія, Ветулонія, Тарквінія і інш. А скончылі славяне: Вялікая Крэслава /УШ-ІХ стст./ — сталіца першага Баугарскага царства, Бранібор /X ст./ — сталіца гаволян, Рэтра — сталіца люцічау, Мікелін — абадрытаў, Прага — чэхау, Познань, Гнёзна і Кракаў — палякау, Елінга — датчанау, Упсала -- шведау.

Скандыыаускія сагі фіксуюць у пауночнай частцы Усходняй Еуропы — на тэрыторыі "Гардарыкі" — 11 гарадоў /12-ты Кіеу/. 3 іх традыцыйна 7 звязваюцца з Ноўтарадам, Ладагай, Полацкам, Смаленскам, Суздалем, Мурамам і Растовам /Джаксон Т.Н. Исланд-ские королевские саги как источник по истории Древней Руси и её соседей././ Древнейшие государства на территории СССР. М., 1991. С.154/. Лёгка зауважыць, наколькі гэты пералік блізкі з усходнеславянскім летапісным спісам 862 г.: Ладага, Полацк, Му-рам, Растоу, Белавозева, Ізборск. Ноугарад і Кіеу згаданы крыніцамі раней. Усе гарады належаць да трох буйных этна-культурных і геаграфічных арэалау: фіна-вугорска-славенская Поўнач, скіфа-сармацка-палянскае Падняпроўе і балта-крывіцка-дрыгавіцкае Днепра-Дзвінне.

Самым старажытным горадам Полацкай Зямлі быу, безумоўна, Полацк. Аднак, у X ст. ужо згадваюцца Віцебск і Заслауе, а у Ц ет. —-Усвяты, Лукамль, Друцк, Браслаў, Мінск, Лагойск, Капысь, Ворша, Галацічаск. Каневые, прыгадванне ў летапісе — толькі ўмоў-ная дата узнікнення горада. Разам з тым, як паказваюць археала-гічныя доследы, большасць беларускіх гарадоў у гэтай сваёй якасці паустала менавіта ў XІ ст. /Штыхов Г.В. Города Полоцкой Земли. Мн., 1978. С.13/.

Шляхі паўставання гарадоў былі рознымі: этнічныя, гандлёвыя, вайсковыя і г.д. Але у межах адной дзяржаўнай прасторы яны захоу-валі строгае іерархічнае падпарадкаванне. Былі "старэйшыя" і "малодшыя" гарады. Паколькі старэйшым горадам заусёды была сталіца ' дзяржаўнага утварэння, то па тым, як яна абрастала "малодшымі" гарадамі ў пэунай ступені можна меркаваць пра складванне тэрыта-рыяльна-адміністрацыйнай сістэмы. 3 гэтага выцякае, што пачаткова межы Полацкай зямлі ў IX ст. ахоплівалі толькі землі непасрэдна вакол горада. У X ст. у сферу уплыва Полацка ўваходзяць Віцебск і Заслауе, што на наш погляд звязана не з каланізацыйнымі працэсамі, але гандлёва-палітычнымі. Віцебск — вузлавы горад да днепра-дзвінскіх волакау шляху "з варагау у грэкі", Заслауе, як і безумоуна існаваушы на той час Мінск — дрыгавіцкія гарады на крывіцкім памежжы. У ХІ ст. шляхам пабудовы новых гарадоў ідзе працэс умацавання дзяржаўнай тэрыторыі ва ужо вызначаных межах, адначасова з паступовым пашырэннем дзяржауных граніц.

Сярод іншых гарадоу, якія узніклі на Полаччыне ў ХІ ст. найбольшую цікавасць з пункту гледжання тэрытарыяльнага размяшчэння маюць Браслау, Копысь, Ворша, Усвяты. Усе яны былі памежнымі. Браслау — на памажжы з літоускімі пляменамі, Ворша,Копысь, Усвяты — з Смаленскай зямлёю, прыгаданае раней Заслауе і Мінск – памежжа з той жа Літвою і Тураускай зямлёй.

Калі мы звернемся да палітычнай гісторыі, то заўважым, што згадкі крывічоў пад 882 і 907 гг. звязаны з паходамі князя Алега на Кіеу і Канстантынопаль, у 944 г. — паходам Ігара на Візантыю. У ранніх летапісных паведамленнях крывічы выступаюць як-бы пасіўна: ідуць у паходы з чужымі князямі, атрымліваюць кантрыбуцыю, плацяць даніну. Выключэннем з"яўляецца толькі 862 г., калі крывічы разам з іншымі плямёнамі запрашаюць варагаў. Але, прыгледзецца ўважліва, то відаць, што вектар усходнееўрапейскай палітыкі ІХ-Х стст. цалкам праходзіў па пауночна-пауднёваму мерыдыяну. Ад запрашэння варагаў, іх заваёвы земляу аж да Кіева і падначалення іх сабе, да паходаў на Канстантыянопаль — усё гэта нішто іншае, як паступовае палітычнае пранікненне па гандлёва-геаграфічнаму шляху " з_Варагау у Грэкі". Полацкая зямля на гэтым шляху займала адно з цэнтральных месцаў. А калі улічыць, што Дзівінскі шлях быу карацейшым да Готланда і таму прыарытэтным, то становіцца відавочным, што ранняя палітыка Полацкай дзяржавы была падначалена менавіта здабычы-большага прыбытку, карысці са свайго геапалітычнага становішча. Удзелы у паходах на Канстантынопаль — правядзенне той жа палітыкі у яе пауднёвым накірунку. Менавіта у такім кантэксце трэба разглядаць палітычную актыунасць палачанаў Х-ХІ стст.