Тым часам у трыумвірау таксама раслі дзеці, якім трэба было даваць удзелы. Зрабіць гэта яны вырашылі за кошт пляменнікау-сіротау. Гэтым тлумачыцца падзел Смаленска і тое, што у 1064 г. мусіу бегчы з Ноугарада князь Расціслау. Усе незадаволеныя Кіевам князі збіраліся у Тмутаракані.
Усяслау Брачыславіч Полацкі быу блізкі сваяк памянёных князёу-сіротау. Па мерках таго часу ён стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава, адпаведна меу роўнае права на валадарства і развязванне пытаянняу-спрэчак у межах былой дзяржавы Уладзіміра Святаславіча. I калі Яраславічы пакрыудзілі сваіх пляменнікау, то акрамя Усяслава полацкага, ім не было да каго звярнуцца.
Вось чаму, калі у 1064 г. Яраславічы прымусілі бегчы з Ноугарада Расціслава, на наступны год Усяслаў полацкі "поча рать держаті".
Першы паход полацкага князя быу скіраваны на Пскоу. На рацэ Чарэсе ён разбівае войска Мсціслава —- сына кіеускага Ізяслава, які выйшау супраць яго з Ноугарада. Пасля бітвы Мсціслау збег у Кіеу. Ноугарад быў адкрыты для полацкага князя, а дакладней — гатовы назад прыняць свайго законнага уладальніка – Расціслава, які хавауся у Тмутаракані. I раптам у 1066 г. падчас балю катапан — намеснік візантыйскага імператара – падсыпае у кубак Расціславу атруту. Можна не сумнявацца, што гэта адбылося не без дапамогі Яраславічау-дзядзьёу. Тым больш, што тут жа Свгтаслау-трыумвір пасадзіу у Тмутаракань свайго сына Глеба. Відаць, тое самае збірауся зрабіць для свайго сына і другі трыумвір Ізяслау — пасадзіць сынаі Мсціслава у Яоугарадзе. Апярэджваючы ворагау Усяслау Полацкі рушыу на Ноугарад. Але Мсціслау там ужо паснеу атабарыцца. Тым не менш, у 1067 г. Ноугарад пау пад ударамі палачанау.
У адказ тры Яраславічы аб’яднаным войскам рушылі у бок Полацка праз Мінск. Мінск імі быу абрабаваны і спалены, а 3-га сакавіка 1067 г. на рацэ Нямізе адбылася крывавая бойка паміж кіеускімі і полацкімі дружынамі, якая знайшла адлюстраванне на старонках "Слова пра Паход Ігара". Ня гледзячы на паведамленне летапісау, што "Усяслау збег", перамога засталася за ім. Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк, наадварот — запрасілі полацкага князя на перамовы пад Воршу. Усяслау Брачыславіч пайшоу на іх, паверыушы крыжацалаванню, але падманам быу схоплены і паса-джаны у кіеускую турму-поруб. Тут яму давялося прасядзець 14 месяцау і 5 дзён. У выніку першага у гісторыі Усходняй Еўропы паустання гарадскіх нізоу 15 верасня 1068 г. ён не толькі быу вызвалены, але і агалошаны вялікім князем кіеускім. У Кіеве полацкі князь валадарыу толькі сем месяцау, пасля чаго вярнуу-ся у Полацк. Аднак у красавіку 1069 г. Ізяслау кіеускі прымусіу яго бегчы з Полацка. Полацкі стол заняу сын Ізяслава Мсціслау. Апошні вельмі хутка і нечакана памёр. Відаць, у смерці гэтага юнака, які быу у поуным росквіце сіл, не абыйшлося без атруты і "дапамогі" саміх палачанау.
23 кастрычніка 1069 г. над Ноугарадам з’явілася водскае войска начале з Усяславам Брачыславічам. Бітва з наўгародцамі была не на карысць Усяслава. Полацкі князь быу разбіты і нават трапіу у палон. Але яго тут жа адпусцілі "дзеля Бога". Два гады яго імя не сустракаецца на старонках летапісау. У 1071 г. ён з’яуляецца пад Полацкам з войскам якое складаецда з літоуцау, эстау, лівау, лептау і семігалау, выганяе з бацькоускага стала кіеускага стауленіка Святаполка.
У 1077-1078 гг. Усялау полацкі зноу прымае удзел у спрэчках Яраславічау на баку малодшых князёу. У 1071 г. ён нападае на Ноугарад, а у 1078 г. — на Смаленск, які належыць сыну кіеускага князя Усевалада — Уладзіміру Манамаху. Але вестка аб жорсткай бітве на Няжацінай ніве 3 кастрычніка 1078 г. і паражэнне малодшых князёу — Барыса і Алега, значна падарвала палітычны імпэт Усяслава полацкага. Разам з тым і праз многія гады Манамах не мог дараваць Усяславу падзеі 1077-1078 гг. У восень 1084 г. ён з чарнігауцамі і полауцамі-чыцеевічамі знянацку нападае на Мінск. Захапіушы горад, яны не пакінулі у ім "ні чэлядзіна ні скаціны".
Аж да самай смерці у 1101 г. Усялау, не з’яуляецца болей на старонках летапісау. Нават на княжацкіх з’ездах 1097 - 1103 гг. а ні Усяслау, а ні яго сыны не прысутнічаюць. Дзяльба рускіх зямель па- вотчынах не цікавіла полацктх князёу да тэй пары. пакуль Полацкая Зямля заставалася адзінай і непадзельнай дзяржаваю.
Спіс крыніц і літаратуры
Тарасау С.В. Чарадзея сёмага. веку Траяна. Мн., 1991.
Тарасов П.В. Историко-топо-графическая структура Полоцка ІХ-ХУП зв. Автореферат. Мн., 1991.
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь М., 1990 г.
Заяц Ю.А. Полоцкие события " Сага аб Эйдмунде"// Полоцкий летописец. Полоцк, 1993.№ 1.
ПВЛ. Т.1.
ПСРЛ, Т.5.
ПСРЛ.Т.7.
Никицкий А.И. Очерк внутренней истории Пскова. СПб., 1873.
Штыхау Г.В. Крывічы. Мн., 1992.
Пьянков А.П. Пройсхожденние обшественного и государственного строя Древней Русн.Мн., 1980.