Смекни!
smekni.com

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс (стр. 2 из 3)

Калі А.Мяснікоў даведаўся пра рашэнне ВВР правесці 5 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд у Мінску, ён адразу ж выехаў ў Петраград дзенамерваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з'езда. Але Наркомнац не пагадзіўся, бо гэта разыходзілася з абвешчаным савецкай уладай правам нацый на самавызначэнне.

У той жа час у Наркомнац РСФСР звярнуўся БАК з прапановай аб сумеснай рабоце і скліканні краявога з'езда сялянскіх дэпутатаў. Наркомнац пагадзіўся з прапановай Беларускага абласнога камітэта і даў згоду на правядзенне Усебеларускага з'езда для вырашэння пытання аб самавызначэнні Беларусі на аснове савецкай формы дзяржаўнасці. Для гэтай мэты СНК РСФСР выдзяліў сродкі і даў магчымасць карыстацца тэлеграфам і радыё.

Узнікае пытанне: чаму Наркомнац вырашыў уступіць у перагаворы з БАК? Справа ў тым, што БАК быў беларускай дэмакратычнай арганізацыяй, прадстаўніком сялянства — шматлікага класа яаеельніцтва Беларўсі. Наркомнац, уступіўшы ў перагаворы з БАК, ставіў сваёй галоўнай мэтай паралізаваць намеры Вялікай беларус-кай рады, іншых нацыянальных партый і арганізацый дабіцца аддзялення Беларусі ад Расіі і абвяшчэння яе буржуазнай дэмакратычнай рэспублікай. Тым больш, што ў той час няэначная колькасць беларусаў прызнавала неабходнасць аддзялення Беларусі ад Расіі. Аб гэтым сведчылі і вынікі выбараў ва Устаноўчы сход, у адпаведнасці з якімі прыхільнікі неадкладнага самавызначэння атрымалі менш за 0,5 % галасоў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у выбарах.

Паводле сведчанняў лідэра БАК Я.Канчара, на перагаворах з народным камісарам па справах нацыянальнасцей РСФСР І.Сталіным былі абмеркаваны задачы маючага адбыцца Усебеларускага з'езда: апратэставанне спроб Беларускай рады падпісаць дагавор з Германіяй аб адрыве Беларусі ад Расіі; раззбраенне польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага; выгнанне з Беларусі нямецкіх акупантаў; умацаванне на Беларусі савецкай улады ў адпаведнасці з дырактывамі УЦВК і СНК РСФСР; абмеркаванне пытання аб далейшым дзяржаўным ладзе Беларусі ў складзе РСФСР

Наркомнац РСФСР у асноўным пагадзіўся з прапановамі БДК. Пасля падпісання пагаднення з Наркомнацам 23 лістапада 1917 г. БАК апублікаваў "Зварот да беларускага народа", у якім аб'явіў аб скліканні 15 снежня 1917 г. надзвычайнага э'езда. БАК выступіў з ініцыятывай утварыць аўтаномна-свабодную Беларусь як частку Расійскай рэрпублікі" У той жа час БАК спрабаваў не дапусціць склікання з'езда Вялікай беларускай радай. Аднак падабенства іх палітычных праграм у рэшце рэшт дазволіла ім прыйсці да адзінай думкі аб скліканні агульнага Усебеларускага з'езда, застаючыся на сваіх пазіцыях па прынцыповым пытанні — аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе Беларусі, яе адносінах да Савецкай Расіі. Пасля доўгіх спрэчак і дыскусій было вырашана правесці IУсебеларускі з езд 15 снежня 1917 г.

З'езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган - Рада старэйшын з'езда. На з'ездае прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 11&7 мелі рашаючы голас, 705 -— дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэтабылі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным олане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых цластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.

Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'яднаў у асноўным левых эсэраў і быў* нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

У першы дзень работы з'езда (15 снежня) быў абвешчаны парадак дня: 1) мэта і задачы з'езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) пытанне аб бежанцах; 4) дэмабілізацыя арміі. Па першаму і другрму пунктах выступілі ад БАК Я.Канчар і С.Малышчыцкі, ад ВБР — Я.Варонка. 16-17 снежня работа з'еада ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Увечары 17 1917 г. адбылося агульнае пасяджэнне з'езда, на якім былі абвешчаны рэзалюцыі фракцый, зямляцтваў і груп. Пасля двухгадзіннай дыскусіі ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня быў аб'яўлены праект агульнай рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Рэзалюцыя складалася з 15 пунктаў, у якіх была вызначана праграма нацыя нальна-дзяржаўнага будаўніцтва.

Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі - прапанова аб стварэнні новага края-вога органа ўлады — Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, У ёй таксама адзначалася, што Усебеларускі Савет, заснаваны на з'ездзе, з'яўляёцца часовым органам улады. ІІытанне аб дзяржаўнай уладзе для канчатковага вырашэння перадаёцца Усебеларускаму ўстаноўчаму сходў; У рэзалЮцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння тэрытарыяльных беларускіх войск, заснавання прадстаўніцтва пры Цэнтральнай уладзе. У ёй таксама былі выстаўлены патрабаванні аб самастойным удзеле дэлегацыі Беларусі на мірных перагаворак ў Брэсце.

які быў вырашальным у лёсе з'езда і яго дэлегатаў. Вось поўны тэкст гэтага пункта: "Зймацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах бёларускай зямлі, для выратавання роднага краю і прадухілення яго ад падзелу і аддзяЛення ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, I Усебеларускі з'езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады -Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў"

Гэтьі пункт рэзалюцыі быў Прыняты аднагалосна і азначаў, што ў Беларусі абвяіпчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, саядацкіх і рабочых дэпуттаў. Улада Аблвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай.

Гэта рашэнне з'езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з'езда Рада старэйшын аб'явіла сябе Саветам з'езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанавіў: 1) лічыць I Усебеларускі гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, абавязаць яго праводзіпь у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з'езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езда ў Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацьгянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савёту, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд. Быў створаны выканком Савета

Якія ж прычыны разгону з'езда? СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні "Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з'езда 20 снежня 1,917 г. адзначаў, што з'езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласді і на фронце

У справаздачы старшыні СНК РСфСР УЛеніну Аблвыканкомзах паведамляў: "Беларускія нацыяналісты, якія фармальна. прызналі савецкую ўладу, фактычна рабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб распаліць у беларускіх рабочых і сялян шавіністычны чад, раска-лоць масы, аб'яднаныя вакол Саветаў".

У тэлеграме ў цэнтральныя органы ўлады РСФСР і рэдакцыю гаэегы "Правда" К.Ландар 21 снежня 1917 г. паведамляў, што беларускі з'езд пад уплывам нацыяналістычных элементаў абвясціў у краі новую ўладу, не прызнаў выбранага законным шляхам Аблвыканкомааха і створанага ім СНК Заходняй вобласці і фронту. У адказ на гэта СНК аб'явіў з'езд распушчаным.

У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з'езд быў скліказі^ беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады.

3 падобнымі тлумачэннямі поўнасцю пагадзіцца нельга. Трэба мець на ўвазе наступнае. Ішла вострая палітычная барацьба за ўладу. У гэтай барацьбе важным было нацыянальнае пытанне. Кіруючыя партыйныя работнікі Беларусі сцазніліся з вырашэннем нацыянальньіх праблем, часта не разумелі іх.

Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванде аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.

У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з'езд стаў важнай гістарычнай падзеяй, Я.Дыла, нарком працы першага савецкага ўрада, адзначаў прадстаўнічы характар з'езда, назваў яго "вяршыняй бела-рускага вызваленчага руху (пераважна буржуазна-дэмакратычнага)". Тое ж прызнаваў і В.Кнорьш. Ён адзначаў, што гэта быў з'езд дэмак-ратычных арганізацый, на які былі запрошаны прадстаўнікі ад кож-най нацыянальна-беларускай арганізацыі з усёй Расіі, якой бы малалікай яна ні была.

У той жа час, як мы бачым, з'езд выявіў і рознагалоссе, якое снавала ў беларускім нацьіянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Лёс з'езда мог бы вырашыцца па-іншаму. В.Кнорын адзначаў тое, што хаця "з'езд быў скліканы правасацьіялістычнымі элементамі, але ж там была даволі моцная левая фракцыя, і пры добрым партыйным кіраўніцтве была магчымасць раскалоць з'езд і яго рэвадюцыйную часткў.аб'яднаць пад савецкім сцягам". Аднак гэта не было зроблена.