Смекни!
smekni.com

Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду (стр. 2 из 7)

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, абаронцамі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да падзей, далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна істотна адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін нямецкія генералы паведамлялі аб «фанатызме» рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стойкасць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу краіны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана «Барбароса». Пэўную станоўчую ролю ў тым адыгралі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, група армій «Цэнтр» страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. салдат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала баявыя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў непазбежную яе перамогу.

2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў

У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва і г. д.

Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў адмысловай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы №21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розенберг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яўляліся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйскага насельніцтва прызначаліся айнзацгрупы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жандармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс.

У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення. Захопленыя са зброяй у руках чырвонаармейцы, а таксама палітработнікі, камуністы і яўрэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ваеннапалонных.

Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, боепрыпасы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фотаапараты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма прапускоў і «каменданцкая гадзіна». За замах на жыццё германскага салдата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50–100 мірных жыхароў. Каб тэрарызаваць насельніцтва, асобных парушальнікаў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам.

БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР перастала існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украіна». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i усходнія раёны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню армейскага тылу групы «Цэнтр».

У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая частка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацыйным органам улады з’яўляўся генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруговыя, гарадскія, раённыя камісарыяты. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 верасня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай адміністрацыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вайны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці абвяшчаліся дзяржаўнай уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію.

Пасля загаду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысловых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у гаражах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На бабруйскім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бырысаўскай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швейнай фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог разлічваць на прадуктовую картку і заработную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зняволеннем у турму або концлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так званых «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, акупанты спрабавалі здзейсніць «Новы парадак землекарыстання» і іншыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтамабіляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дробнай жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiламатэрыялаў.

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыдабальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэтай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва акупантамі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсенал гвалтоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што размяшчаўся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх салдат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца мемарыял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941 г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буйных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дырлевангерам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жыхарамі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у раёне Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем’яў і аднавяскоўцаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Германію 2 812 чал. У 1943–1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Беларусі акупанты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Беларусі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі разоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі заваёўнікамі, з’яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішлі да іх на службу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).