Смекни!
smekni.com

Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст. (стр. 1 из 3)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Унутраная палітыка Альгердавічаў у ВКЛу канцы ХIV – пачатку XV ст.

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Чурыла В.

Мiнск, 2001


Паўстанне "рускага"пытання, выкарыстанне яго ва ўнутрыпалітычных канфліктах. Апошнія дзесяцігоддзі ХІУ – пачатку ХУ ст. сталі асобным, супярэчлівым, насычаным падзеямі перыядам ва ўнутраным жыцці Вялікага княства літоўскага і Рускага. Дау ён здабыткі, што ўвасобіліся ва ўмацаванні цэнтральнай улады. Спарадзіў ён і супярэчнасці, якія паўсталі ў форме так званага "рускага" пытання, якое прыйшлося вырашаць на працягу наступнага стагоддзя з лішкам.

Да канца ХІУ от. Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабою федэратыўнае дзяржаўнае збудаванне, дзе вакол ядра ("уласна Літва), так бы мовіць, накручвадіся "землі прыслухаючые". Пад Літвой разумеліся землі верхняга і сярэдняга Панямоння, Павілля, якія стаялі каля дзяржаўных вытокаў Вялікага княства, а таксама землі Берасцейшчыны, Піншчыны, Палесся. Да "прыслухаючых" адносіліся "рускіе" тэрыторыі Падзвіння (Полацкая і Віцебская), Падняпроўя, Смаленская і Кіеўская, Валынь, Падолле, пазней Жмудзь, што далучыліся да княства ў ХІУ—пачатку ХУ ст. "Рускіе" княжацкія роды Руракавічаў захоўвалі ў сваёй большасці ўладу, палітычную сістаму, культурна-рэлігійныя традыцыі у сваіх землях, аказваючыся пры гэтым тодькі ў васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага. Падобнае становішча іх задавальняла, не спараджала ўнутрыдзяржаўных канфліктаў. Больш таго, прадстаўнікі вялікакняжацкай фаміліі, атрымліваючы ва ўладанні "рускіе" землі, часцяком прымалі праваслаўе і "русіфікавалісяя". Прыкладам таму можа служыць пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны

Дынастычная барацьба другой паловы 70—першай паловы 80-х гг. ХІУ ст. з умяшаннем у яе знешніх сіл прывяла да акаталічвання язычыцкай Літвы і да паглыблення рэлігійных супярэчнасцей у шматэтнічным, полірэлігійным гаспадарстве.

Першай ластаўкай будучых канфліктаў на антыпольскай, антыкаталіцкай глебе стаў выступ у 1386 г. супраць вялікага князя літоўскага і ўжо без пяці хвілін караля польскага Ягайлы яго старэйшага брата Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага. У лютым 1386 г. Андрэй (гэта яго праваслаунае імя, язычніцкае ж - Вінгальт) пачаў ваенныя дзеянні, падначаліўшы сваёй уладзе гарады і замкі Дрысу, Друю, Лукомль. Яго верны саюзнік смаленскі князь Святаслаў Іванавіч узяў у аблогу Мсціслау, які раней належаў Смаленскаму княству, а таксама Віцебск і Оршу. Па ўкараляванні на люблінскім сойме 1386 г.Ягайлы і прыняцці ім каталіцтва, Андрэй Полацкі адмовіўся ад прысягі польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму, матывуючы свае дзеянні немажлівасцю манарха-каталіка валадарыць на праваслаўных землях.

Падобная пазіцыя і адкрыты ваенны выступ не мог не прывесці да ўнутранага канфлікта. Першы ўдар аб’яднанага войска Адьгердавічаў — Скіргайлы (практычна намесніка йгайлы ў Вялікім княстве літоўскім), Дзмітрыя Карыбута, Сімяона-Лугвенія — быў нанесены па Смаленскім рацям, якія на працягу ўжо дзесяці дзён здабывалі Мсціслаў. Бітва паміж імі адбылася 29 красавіка 1386 г. на рацэ Вехры пад Мсціславам і закончылася паражэннем смалян: "И побито было многое множество людей князей и бояр", — адзначыў летапіс. Быў забіты сам смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, а на яго месца паса-джаны стауленнік Скіргайлы Юры Святаславіч .

Праз год — у сакавіку 1387 г. — быў арганізаваны вялікі паход князя Скіргайлы на Полацк. Закончыўся ён узяццем горада, князем якога з’яўляўся Андрэй. Полацкі князь Андрэй быў узяты ў палон і адпраўлены да Ягайлы, а яго ж бліжэйшыя саюзінікі, у тым ліку, сын, былі забіты. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла афіыйна перадаў Полацкае княства разам з іншымі вялікакняскімі землямі пад удаду брату Скіргайле.

Увогуле 1387 год можна лічыць годам змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім. Граматай караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Удадыслава - Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. аб прывілеях феадалам за пераход у каталіцкую веру якраз і была непасрэдным спараджальнікам "руской проблемы" ў Вялікім княстве. Паводле вышэйназванай граматы знаць каталіцкага веравызначэння, якая ў большасці была балцкага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных землеўладальнікаў, што вялі сваю радаслоўную з "рускіх" (сённяшніх беларускіх, украінскіх, часткова велікарускіх) ды часткова гістарычна літоўскіх зямель гэты прывілей не распаўсюджваўся.

Натуральна, гэтакі дыскрымінацыйны для вялікай колькасці арыстакратыі Вялікага княства літоўскага і Рускага акт выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады. Апошняй кропляй, якая антыягайлаўскія, антыкракаўскія настроі давяла да вышэйшай кропкі і мабілізавала ў антыпольскі лагер нават некаторых прадстаўнікоў нядаўнанароджанай каталіцкай знаці, стала прызначэнне у канцы 1384 г. на месцы віленскага старасты (ім з’яўляецца літвін Андрэй Гаштаўт) паляка. Рэакцыя, што зафіксаваў летапіс, была адмысловая: "... таго перед тым не бывало в землі літовской, чужінец владеет Велікім княжеством".

Склаўшуюся антыягайлаускую сітуацыю удала выкарыстаў даўні апанент караля польскага і вялікага князя літоўскага, яго стрыечны брат Вітаўт. Напачатку 90-х гг. ХІУ ст. ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага вялікакняжацкага гаспадарства, якое б супрапьстаяла, з аднаго боку, Польшчы,в а з другога — Маскве . Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазыцыйную польска-каталіцкай экспансіі знань, за межамі Вялікага княства — крыжацкі Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж княствам і польскім каралеўсгвам, а таксама ўнутраныя забурэнні ў суседнім гаспадарстве.

Спаймаўшы момант, калі князь Скіргайла, што быў галоўнай апорай Ягайлы ў Вялікім княстве літоўскім, пакінуў Вільню і накіраваўся ў Піолацк, Вітаўт запрасіў да сябе многіх князёў і баяр з усіх зямель дзяржавы і пачаў агітацыю супраць чужаземнага засілля ў Вдлікім княстве Літоўскім. Агітацыя закончылася ўсезгоднай пастановай адваяваць для літвінаў Вільню. Князёўска-баярская антыягаўлайская апазіцыя раз’ехадася да падрыхтоўкі выправы.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі імгненна зрэагаваў на арганізаваны Вітаўтам мяцеж і ўжо ў лютым 1390 г. павёу польскія войскі на Берасце, Камянец і Гародню — умацаваныя апорныя пункты. Вітаўта. Піачалося ўпартае ваеннае супрацьстаянне. Пасля дастаткова доўгай аблогі Берасце і Камянец скарыліся польскім аддзелам. Найдаўжэй трымалася Гародня. але на дапамогу Ягайле прыйшлі атрады Скіргайлы, Удадзіміра і Карыбута Альгердавічаў. У красавіку 1390 г. і гэтыя цвярдыня пала.

Вітаўту нічога не заставалася рабіць як ратавацца ўцёкамі да сваіх саюзнікаў у Ордэн. Там ён набраў новыя сілы і з дапамогай крыжакоу летам 1390 г. здзейсніў выправу на Вільню. Абарона Вільні была самым драматычным момантам дынастычнай вайны Вітаута і Ягайлы, асобныя эпізоды якой дазваляюць даць ёй вызначэнне грамадзянскай.

Так, пры абароне віленскага Крывога горада, які ўдалося адваяваць вітаўтаваму войску, загінуў брат Ягайлы Карыгайла, аднак замкі Высокі і Ніжні віленскай цвярдыні, што абаранялі атрады польскія і "рускія" (сярод абаронцаў быў князь Фёдар Астрожскі), трымаліся моцна, адбіваючы ўсе штурмы. У час аднаго з іх быў забіты брат Вітаўта Таўцівіл . Вільня так і засталася няскоранай.

Наогул, 1390 год не даў перавагі ніводнаму з бакоў, што супрацьстаялі адзін аднаму. Развязка наступіла ў наступным 1391 годзе. Вітаўту з вялікай ваеннай сілай у тым ліку крыжацкай, удалося завалодаць, не без дапамогі гродзенскага гарнізона, дзе была значная колькасць воінаў з Вялікага княства, моцнай крэпасцю Гародняй. Затым яму паддаецца Наваградак. Ягайла ў гэтай сітуацыі шукае выйсце шляхам адабрання у свайго стауленіка Скіргайлы Трокаў і падаравання іх Вітаўту (Скіргайлу ён надае Кіеў).

Але польскім каралём ініцыятыва ўпушчана і ў жніўні 1392 г. Ягайла і Вітаўт сустракаюцца ў Востраве, дзе заключаюць пагадненне. Згодна яму да Вялікага княства вяртаецца самастойнае, не ў адной асобе з польскім каралём, вялікае княжэнне. Праўда, асобны гаспадар для Вялікага княства літоўскага і Рускага дараваўся толькі на час жыцця Вітаўта. Для гэта была ўжо практычная ануляцыя Крэўскай уніі. Ддя папяровай яе захаванасці Вітаўт, згодна Востраўскаму пагадненню, абавязваўся быць верным каралю, каралеве, і Польскай кароне. аб тым, што былі гэта папяровыя абяцанні гавораць далейшыя падзеі, ды заўвага летапісца, што ўвакняжанню Вітаўта "рада была целая земля літовская і руская."

Але "рускае" пытанне ўвакняжанне Вітаўта не вырашыла. шэраг знешнепалітычных праблем, у першую чаргу паражэнне на Ворскле ад ардынцаў у 1399 г., мела сваім вынікам дагавор паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай 1401 г., які ў працяг прывілея 1387 г. зноў жа супрацьстаяу у полірэлігійнай дзяржаве знаць каталікую і праваслаўную.

Названыя данументы падрыхтавалі прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г., паводле якой праваслауная знаць Вялікага княства літоўскага і Рускага ставілася яшчэ ў больш значнае дыскрымінацыйнае становішча. Параграф трэці Гарадзельскага прывілею, працягваючы пастановы 13о7 і 1401 гг., устанаўліваў, што толькі "католікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вадодаць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму саслоўю з боку вярхоўнай удады. У параграфе шостым пацвярджалася забарона на шлюбы паміж католікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалітычнай барацьбе ў Вялікім княстве Літоўскім меў параграф дзевяты Гарадзельскага прывілею, па якім на "дастоінствы, месцы і пасады" прызначаліся толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладныя святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя урады земскія... Надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры і да савета нашага (вялікакняжакай Рады -- П.Л.) дапускаюцца і ў ім прысутнічаюць, калі абмяркоўваюцца пытанні аб дзяржауным дабрабыце, таму што часта розніца ў веравызнаннях прыводзіць да розніцы у пазіцыях і аказваюцца цераз гэта вядомымі, такія рашэнні, якія неабходна ў тайне захоўваць". Параграфы адзіннаццаць і дванаццаць пазбаўлялі праваслаўную знаць права выбрання вялікага князя, якім зноу жа карысталіся толькі "паны і шляхцічы зямлі літоўскай, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя" .