Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма: Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860 – 1890 гг.
Мiнск, 2007
План
1.Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.
2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870 - 1890 гг.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.
Адмена прыгоннага права, буржуазнае развiццё краiны абумовiлi неабходнасць правядзення ў Расійскай імперыі шэрагу рэформ: земскай (1864 г.), судовай (1864 г.), гарадскога самакiравання (1870 г.), вайсковай (1862, 1874 гг.), школьнай (1864 г.), а таксама некаторых пераўтварэнняў у галінах фiнансаў, цэнзуры. У Беларусi гэтыя рэформы былi праведзены часцей за ўсё пазней i са значнымi адхiленнямi ў параўнаннi з агульнарасiйскiмi нормамi. Прычынамі гэтага сталі напружанае становiшча ў Беларусі ў сувязi з паўстаннем 1863 г. і неабходнасць барацьбы з польскiмi ўплывамi.
Земская рэформа 1864 г. была распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi толькi ў 1911 г. i яна закранула Вiцебскую, Мiнскую, i Магiлёўскую губернi. Урад непакоiла магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскiх выбарных органах. Па гэтай прычыне рэформа не была пашырана на Віленскую і Гродзенскую губерні. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры. Яны ўдзельнічалі ва ўтрыманні царкоўна-прыходскіх школ, арганізоўвалі санітарны нагляд, займаліся статыстыкай, садзейнічалі развіццю кустарных промыслаў і г.д. Земствы дзейнічалі да канца 1917 г[1].
З усiх буржуазных рэформаў 60-80-ых гг. найбольш паслядоўнай была судовая. У аснову яе былi пакладзены: бессаслоўнасць суда, спаборнiцтва бакоў, галоснасць судаводства i незалежнасць суддзяў. Быў створаны спецыяльны iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў), iнстытут прысяжных заседацеляў (суддзяў-непрафiсiяналаў), якiя ўдзельнiчалi ў крымiнальных працэсах i выносiлi канчатковае рашэнне аб вiнаватасцi цi невiнаватасцi падсуднага.. Для разгляду дробных злачынстваў i нязначных iскаў быў створаны мiравы суд са спрошчаным судаводствам. Стваралася стройная сiстэма судовых ўстаноў: акруговыя суды, судовыя палаты, сенат. для ўсiх саслоўяў уводзiўся адзiны акруговы суд[2].
Судовая рэформа на Беларусi пачала праводзiцца з 1872 г. з увядзеннем мiравых судоў. Васьмiгадовая затрымка правядзення рэформы была звязана з iснаваннем на тэрыторыi Беларусi да 1868 г. вайсковага становiшча i дзейнасцю следчых камiсiй па справах за ўдзел ў паўстаннi 1863 г. З-за адсутнасцi ў Беларусi земскiх устаноў мiравыя суддзi тут на выбіраліся, а прызначалiся мiнiстрам юстыцыi з лiку памешчыкаў лаяльных да ўраду, г.зн. Беларусь адразу была пазбаўлена адной з галоўных рыс рэформы — выбарнасцi суддзяў.
Вышэйшыя судовыя iнстанцыi — акруговыя суды, судовыя палаты, а таксама пракуратура, iнстытуты прысяжных павераных i заседацеляў, у беларусi былi ўведзены толькi ў 1882 г. Да гэтага часу ўрад звузiў межы судовай рэформы, асаблiва адносна незалежнасцi суддзяў. У 1889 г. замест мiравых судоў быў уведзены iнстытут земскiх начальнiкаў, якiя прызначалiся губернатарамi, мiнiстрам унутраных спраў.
Рэформа гарадскога самакiравання на тэрыторыi Беларусi была праведзена ў 1875 г. У адрозненне ад дарэформенных гарадскiх ўстаноў, новы закон абвяшчаў самакiраванне бессаслоўным. Выбарчым правам карысталiся ўсе плацельшчыкi гарадскiх падаткаў. Аднак прынятая сiстэма выбараў гарадскiх галосных аўтаматычна забяспечвала большасць заможным гараджанам. Органы гарадскога самакiравання (гарадская дума i гарадская ўправа) займалiся арганiзацыяй камунальнай гаспадаркi i транспарту, пытаннямi сiстэмы адукацыi i аховы здароўя, добраўпарадкаваннем тэрыторыi i зборам падаткаў. У 1892 г. было зацверджана новае палажэнне, якое прадугледжвала ўзмацненне дзяржаўнага кiравання за дзейнасцю гарадскiх органаў самакiравання і павелiчэнне маёмаснага цэнза[3].
Школьная рэформа праводзiлася адпаведна “Палажэнню аб пачатковых народных вучылiшчах” (1864 г.) i “Статуту гiмназiй i прагiмназiй” (1864 г). Школа станавілася бессаслоўнай і агульнадаступнай, аднак склад навучэнцаў у сярэдняй i вышэйшай школе рэгуляваўся высокай аплатай за навучанне. У вынiку рэалiзацыi школьнай рэформы значна пашыраецца сетка пачатковых школ, якiя было дазволена адкрываць грамадскiм установам i прыватным асобам з падначаленнем iх вучылiшчным саветам. Гiмназii, адпаведна статуту, дзейнiчалi двух тыпаў: класiчныя i рэальныя. У класiчных гiмназiях вялiкая ўвага надавалася вывучэнню старажытных моў i дысцыплiн гуманiтарнага профiлю, заканчэнне iх давала права паступлення ва ўнiверсiтэты без уступных экзаменаў. У рэальных гiмназiях павялiчвалася выкаладанне прыродазанўчых дысцыплiн, замежных моў. Выпускнiкi iх маглi паступаць у вышэйшыя тэхнiчныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацвержданы новы статут гiмназiй. тэрмiн навучання ў класiчных гiмназiях павялiчваўся з 7 да 8 гадоў, пашыралася выкладанне старажытных моў i матэматыкi. Рэальныя гiмназii былi пераўтвораны ў рэальныя вучылiшчы i тэрмiн навучання ў iх скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Важнымi элементамi дзейнасцi ўрадавых арганiзацый ў сферы адукацыi Беларусi 60-90-ых гг. XIX ст. сталi штучнае стрымлiванне развiцця вышэйшай i сярэдняй адукацыi, адначасова значнае павелiчэнне колькасцi пачатковых школ, адкрыццё шэрагу настаўнiцкiх семiнарый, дзе навучалася сельская моладзь[4].
Некалькi пашырыліся магчымасцi друку ў вынiку прыняцця новага цэнзурнага статута 1865 г. Паводле яго, абмяжоўвалася самавольства ўлад у галiне выдавецкай справы. Адменялася папярэдняя цэнзура для кнiг вялiкага аб’ёму. Аднак масавыя выданнi, якiя прызначалiся для шырокага кола чытачоў, павiнны былi праходзiць папярэднюю цэнзуру. Асобныя перыядычныя органы друку маглi быць вызвалены ад яе спецыяльным дазволам мiнiстра ўнутраных спраў i пры ўмове ўнясення вялiкага грашовага закладу. Выдаўцы i рэдактары прыцягвалiся да адказнасцi за сваю дзейнасць толькi праз суд. Для правiнцыяльных масавых выданняў, у тым лiку i на Беларусi, захоўвалася папярэдняя цэнзура.
Адной з першых пачалася рэалiзацыя вайсковай рэформы. У 1862 г. Расiйская iмперыя была падзелена на вайсковыя акругi, тэрмiн вайсковай службы быў скарочаны да 7-8 гадоў. У пачатку 1874 г. была ўведзена ўсеагульная вайсковая павiннасць для мужчын, якiя дасягнулi 20-гадовага ўзросту. Тэрмiн службы ў сухапутных войсках панiжаўся да 6, а на флоце — да 7 гадоў. Асобы, якiя мелi вышэйшую адукацыю, служылi ў армii 6 месяцаў, сярэднюю — 1,5 года, пачатковую — 4 гады i г.д.
Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ 60-80-ых гадоў у Беларусi быў больш абмежаваным, чым у цэнтральных губернях Расiйскай iмперыi, з-за задач нацыянальна-канфесiйнай i саслоўнай палiтыкi ўраду у заходнiх губернях.
2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870-90-х гг.
Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі. Урадавая палiтыка ў дачыненнi да Беларусi вызначалася ў большай ступенi спецыфiчнымi чым агульнымi рысамi з еўрапейскiм цэнтрам Расii. Прычыны гэтага былi абумоўлены неабходнасцю змагання расiйскага самадзяржаўя з уплывам польскага нацыянальна-вызваленчага руху i рэжымам абмежавальных законаў, асаблiва ў дачыненнi яўрэйскага насельнiцтва.
Спецыфiчныя рысы эканамiчнай палiтыкi вызначылiся вялiкадзяржаўнымi, каланiзатарскiмi мэтамi расiйскага самадзяржаўя ў заходнiх губернях. З мэтай русiфiкацыi тут фактычна быў устаноўлены рэжым выключных законаў.
Гэта перш за усё абмежавальныя меры ўраду ў сферы землеўладання i землекарыстання, прынятыя ў час i адразу пасля падаўлення паўстання 1863 г. Яны былi накiраваны пераважна супраць католiкаў, яўрэяў i замежных грамадзян. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. “асобам польскага паходжання” i яўрэям у заходнiх i паўднёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена купляць казённыя i прыватныя землеўладаннi, прададзеныя за доўг. Iм не дазвалялася таксама набываць, прымаць у заклад, кiраванне, арэнду землi, купленыя на iльготных умовах. Для куплi прадаваемых на агульных умовах прыватных зямельных уладанняў абазначаныя ў прыведзеным законе асобы не мелi права карыстацца iльготамi i пазыкамi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863 г. прыезжыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнiкi. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладальнiка. Адпаведна закону ад 10 лiпеня 1864 г. распараджэнню ад 5 жнiўня 1864 г. яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю. Законам ад 10 снежня 1865 г. “асобам польскага паходжання” таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi. Выключэнне складалi ўладанii якiя перадавалiся ў спадчыну. Акрамя таго, усе высланыя з заходнiх губерняў за ўдзел цi дачыненне да паўстання 1863 г. на працягу двух гадоў павiнны былi прадаць цi абмяняць свае маёнткi на ўмовах, якiя б iх задавальнялi. У маi 1882 г. урад забараняў яўрэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арэндаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. У 1887 г. забараняла на набыццё зямлi ў польскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлёўскай губернi) была распаўсюджана на замежных грамадзян. Прынятыя меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў з мэтай захавання буйнога латыфундуальнага землеўладання. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi таксама да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi, колькаснай перавагi яўрэяў сярод гарадскога пралетарыяту i гандлёва-прамысловага насельнiцтва, адбiлiся на ўзроўнi канцэнтрацыi прадпрыемстваў i дэфармавалi структуру прамысловай i гандлёвай буржуазii, пралетарыята, затрымлiвалi iх кансалiдацыю як сацыяльных груп. Яны абвастрылi аграрную перанаселенасць у Беларусi, прывялi да адноснага знiжэння кошту зямлi, перашкаджалi яе вольнай купле-продажу, спрыялi захаванню дваранскага землеўладання ў беларускiх губернях[5].