Смекни!
smekni.com

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ (стр. 3 из 3)

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент -Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прыз-наў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з'яўляецца Прэм'ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і зака-надаўствам.

Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет, колькасць дэпутатаў апошняга пастаянна скарачалася (першапачаткова 85 чалавек).

У Беларусі апазіцыя не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Сведчаннем падтрымкі ўрадавага курса з'явіліся новыя выбары Прэзідэнта, якія адбыліся 9 верасня 2001 г. Яны зноў прынеслі ўнушальную перамогу А. Лукашэнку. Ён атры-маў 75,65% галасоў выбаршчыкаў, у той час, калі галоўны са-пернік У. Ганчарык атрымаў 15,65%, С. Гайдукевіч - 2,48% галасоў удзельнікаў выбараў. Свае галасы ў падтрымку кандыда-таў у прэзідэнты аддалі 83,86% выбаршчыкаў, 2,2% былі прызнаны несапраўднымі. Палітычная апазіцыя ў чарговы час пацярпела паражэнне.

Літаратура

1. Кохановскій А.Г. і Яновскій О.А. \Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\ Мн.,2001.

2. Касцюк М.П.\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч.\ Мн., Беларусь, 1994-1995.

3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.

4. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.