Смекни!
smekni.com

Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы (стр. 2 из 2)

У сярэдзіне сакавіка 1990 г. адбыўся III з'езд народных дэпутатаў, які адмяніў 6-ты артыкул Канстытуцыі СССР. Аднак асноўную ўвагу дэлегаты надавалі пытанню аб увядзенні пасады Прэзідэнта СССР. Частка дэнутатаў патрабавала, каб яго абранне адбылося ў выніку ўсенароднага галасавання, дру-гая з'ездам. Ва ўмовах, калі скараціўся давер да М.С. Гарбачова і партыі ў цэлым, адзіным сродкам, каб яму ўтрымацца пры ўладзе, станавілася дасягненне прэзідэнцкай пасады. Абранне першага Прэзідэнта СССР адбылося непасрэдна на з'ездзе 15 сакавіка 1990 г. М.С. Гарбачоў атрымаў каля 60% галасоў народных дэпутатаў.

Важную ролю ў палітычнай рэформе адыграла абнаўленне выбарчай сістэмы ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, у тым ліку і ў Беларусі. У кастрычніку 1989 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і аб выбарах народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Пашыраліся дэмакратычныя асновы выбараў і працоўныя атрымалі магчымасць абіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Але па прыкладу саюзнага заканадаўства рэспубліканскі закон захаваў права абрання ў Вярхоўны Савет БССР 50 дэпутатаў ад грамадскіх арганізацый: Беларускай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, таварыстваў інвалідаў.

Выбары па-новаму ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы адбыліся 4 сакавіка 1990 г. У болынасці выбарчых акруг на 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў. Але толькі 98 народных дэпутатаў рэспублікі былі абраны пасля першага тура галасавання. Выбарчая кампанія пераўтварылася ў сапраўдны марафон і нават пасля некалькіх паўторпых выбараў у канцы 1991 г. заставаліся вакантнымі 11 месцаў у Вярхоўным Савецс рэспублікі. Такая ж сітуацыя назіралася і ў мясцовых Саветах. Тым не менш, у выніку выбараў значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

У маі 1990 г. адбылася першая сесія Вярхоўнага Савета рэспублікі, на якой Старшынёй быў абраны М.І. Дземянцей. Вярхоўны Савет БССР разгарнуў заканадаўчую дзейнасць, скіраваную на рэфармаванне эканомікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. У прамысловасці важнае значэнне адыграла прыняцце законаў аб уласнасці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, Нацыянальным банку. Разнастайнасць формаў улас-насці і заснаваныя на іх аснове формы гаспадарання былі замацаваны ў Кодэксе Беларускай ССР аб зямлі і Законе аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы. Значным крокам у развіцці пенсійнага заканадаўства стаў прыняты Вярхоўным Саветам СССР у 1990 г. Закон аб пенсіях, які прадугледжваў дыферэнцыраваны падыход і паэтапнае павелічэнне пенсій. У яго рамках у 1991 г. быў прыняты беларускі Закон аб сацыяльнай абароне інвалідаў.

Надзённай праблемай для рэспублікі стала ліквідацыя вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вярхоўны Савет прыняў некалькі новых законаў па сацыяльнай падтрымцы людзей, што пацярпелі ад чарнобыльскай навалы. У гэтай сувязі мож-на адзначыць законы аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і статуце забруджаных тэрыторый. У ходзе іх выканання толькі ў 1991 г. было асвоена капіталаўкладанняў на 500 млн. рублёў болын, чым за папярэднія чатыры гады.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы ў 1990 г. быў прыняты Закон СССР "Аб грамадскіх арганізацыях". Насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і тавары-стваў, а таксама палітычных партый. Але ў рэспубліцы не-фармальныя аб'яднанні пачалі ўзнікаць значна раней. У чэр-вені 1989 г. на з'ездзе ў Вільнюсе арганізацыйна аформіўся Беларускі народны фронт "Адраджэнне". У праграмнай заяве было падкрэслена, што БНФ выступае за нерабудову грамад-ства на прынцыпах дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці, прававую дзяржаву, рэальны суверэнітэт Беларусі. Народны фронт стварыў у Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю. У лістападзе 1990 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд Аб'яднанай дэ макратычнай партыі Беларусі (АДПБ). Галоўнай праграмнай мэтай партыя аб'явіла пабудову дэмакратычнага грамадства з рыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцей. Па сваёй арыентацыі АДПБ стала арганізацыяй агульнадэмакратычнай на-кіраванасці і выступала за свабоду асобы, прыватную ўлас-насць, сямейныя традыцыі.

Для абароны палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства ў лютым 1991 г. была створана Беларуская сялянская партыя (БСП). Галоўнай сваёй задачай партыя прызнала ажыццяўленне зямельнай рэформы і ліквідацыю камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў сельскай гаспадарцы. Рэформа павінна была праходзіць па двух напрамках: стварэнне фермерскіх гаспадарак і пераўтварэнне калгасаў і саўгасаў у асацыяцыі і акцыянерныя таварыствы. Сялянам, лічыла БСП, трэба было вярнуць права ўласнасці на зямлю.

У рэспубліцы пачалі адраджацца і сацыял-дэмакратычныя традыцыі. Група народных дэпутатаў у Вярхоўным Савеце БССР, навукоўцаў і пісьменнікаў арганізавала сваю партыю -Беларускую сацыял-дэмакратычную грамаду (БСДГ), уста-ноўчы з'езд якой адбыўся ў 1991 г. У праграмнай заяве гава-рылася, што задачы партыі заснаваны на агульначалавечых каштоўнасцях і традыцыях беларускай сацыял-дэмакратыі пачатку XX ст. Грамада асноўнай мэтай аб'явіла пабудову свабоднага і дэмакратычнага грамадства, заснаванага на прынцыпах свабоды, роўнасці, прыярытэту права. БСДГ вы-ступіла за пераўтварэнне грамадства з дапамогай рэформ, без прымусу і насілля пры дасягненні сваіх мэт, абапіраючыся на Канстытуцыю і заканадаўства.

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб глыбокіх зменах у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню ў рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вызначэння складаных праблем грамадскага жыцця. Шматпартыйнасць азначала канец мапаполіі камуністаў на ўладу. Пад уздзеяннем гэтых працэсаў пачалі ўзнікаць ідэі аб неабходнасці рэфармавання камуністычнай партыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Аднак гэтыя спробы аказаліся безвыніковымі, бо сітуацыя ў краіне працягвала пагаршацца.

На палітыку перабудовы адмоўны ўплыў аказалі міжнацы-янальныя канфлікты, што разгарэліся ў СССР. У 1988-1990 гг. абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж Арменіяй і Азербайджанам з-за Нагорнага Карабаха, якія хутка выліліся ў працяглую вайну. У чэрвені 1989 г. адбыліся сутыкненні ўзбекаў з тур-камімесхецінцамі ў Фергане, дзе ахвярамі сталі сотні бязвінных людзей. Усю краіну ўразілі крывавыя падзеі ў Ошскай вобласці Кіргізіі ў 1990 г. Абвастрыліся ўзаемаадносіны Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, прычым канфлікт з апошняй выліўся ў 1991 г. ва ўзброенае сутыкненне. Цяжкая сітуацыя склалася ў Малдавіі і Прыбалтыцы, дзе ўзрасла напружаннасць паміж карэнным і рускамоўным насельніцтвам.

Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні Савецкага Саюза. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападзе 1988 г. Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой абвясціла вяршэнства законаў рэспублікі над агульнасаюзнымі, рэспубліканскую ўласнасць на зямлю, нетры, асноўныя сродкі вытворчасці. Вярхоўны Савет СССР прызнаў гэты дакумент несапраўдным, але спыніць "парад суверэнітэтаў" было ўжо немагчыма. Пасля выбараў у рэспубліканскія і мясцовыя Саветы вясной 1990 г., на якіх большасць галасоў атрымалі прыхільнікі самастойнага развіцця рэспублік, дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце прынялі Вярхоўныя Саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. 12 чэрвеня 1990 г. адпаведны дакумент з'явіўся ў Расіі, а 27 ліпеня 1990 г. - у Беларусі. Рэгіёны павялі з цэнтрам барацьбу, якая атрымала назву "вайна законаў". У яе падмурку ляжала права самастойна распараджацца сваёй уласнасцю і сродкамі, што адбівалася на стане народнагаспадарчага комплексу. Памкненне рэспублік да самастойнасці прымусіла кіраўніцтва СССР шукаць шляхі рэфармавання саюза і распрацаваць новы саюзны дагавор.

У студзені 1991 г. саюзныя ўлады паспрабавалі сілай спыніць сепаратызм у прыбалтыйскіх рэспубліках, наладзіўшы ў Вільнюсе і Рызе спробы ўзброенага перавароту. Але гэта выклікала негатыўную рэакцыю расійскага кіраўніцтва і прывяло да ўзмацнення канфрантацыі паміж Б.М. Ель-цыным і М.С. Гарбачовым. Каб паправіць сітуацыю і спыніць крызіс федэратыўных адносін, Вярхоўны Савет СССР вырашыў правесці 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзны рэферэндум па пытанню аб неабходнасці захавання СССР. У ім прынялі ўдзел каля 80% грамадзян. За захаванне СССР выказаліся 76,4% удзельнікаў рэферэндуму. Цэнтр зрабіў выснову аб неабходнасці распрацоўкі новага саюзнага да-гавора.

23 красавіка 1991 г. у рэзідэнцыі М.С. Гарбачова ў Нова-Агарове пад Масквой адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці рэспублік (Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Туркменіі, Кіргізіі, Таджыкістана, Азербайджана) і прэзідэнта СССР, атрымаўшая назву "9+1". Выйсце з крызісу федэра-тыўных адносін удзельнікі нарады знайшлі ў падрыхтоўцы тэксту новага саюзнага дагавора.

Пачаліся шматлікія сустрэчы па падрыхтоўцы гэтага даку-мента, пад час якіх узнікалі разыходжанні рэспублік з цэнтрам. Масква вымушана была саступіць. На 20 жніўня 1991 г. была прызначана дата падпісання дагавора. Аднак жнівеньскі (1991 г.) путч спыніў гэты працэс, што, як высвет-лілася пазней, паскорыла распад СССР. Працэсы рэфармавання грамадства праходзілі ўжо ва ўмовах самастойнага і незалежнага развіцця рэспублік былога СССР.


Спіс крыніц і літаратуры

1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.

2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.

3. Гісторыя Беларусі: Дапам. для паступаючых у вузы / пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1998.

4. Гісторыя Беларусі. Навуч.дапам. / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А.Яноўскі. Мн., 2001.

5. Гісторыя знешней палітыкі Беларусі. Ч. 2, Снапкоўскі У.Е. Мн., 2004.