Смекни!
smekni.com

Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы (стр. 1 из 2)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэме: Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы

Падрыхтаваў:

студэнт 5 курса, 2 групы

Трафімаў Ж.К.

Мiнск, 2010


У сярэдзіне 80-х гадоў Беларусь уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-палітычных пе-раўтварэнняў. Крызісныя з'явы ў жыцці савецкага грамадства хутка нарасталі. Перад вышэйшым партыйным і дзяржаўным кіраўніцтвам паўстала задача спыніць распад сістэмы сацыялізму.

У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У. Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М. С. Гарбачоў. У сваім выступленні на красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС ён аб'явіў аб планах рэформ усебаковага абнаўлення грамадства. У гарбачоўскай адміністрацыі адсутнічала распрацаваная канцэпцыя таго, што трэба было зрабіць. Таму прымаемыя рашэнні не накіроўвалі працэсы, якія адбываліся ў грамадстве, а ў большасці выпадкаў ішлі за імі. Гэта тлумачылася запозненасцю рэформ, глыбінёй крызісу, які ахапіў усю сістэму.

Асноўная ідэя канцэпцыі "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны" напачатку была разлічана на хуткі ўздым эканомікі за кошт пераразмеркавання фінансавых сродкаў і новай структурнай палітыкі. Гэта быў не нейкі новы метад, з дапамогай якога планавалася вырашыць наспеўшыя праблемы, а своеасаблівае спалучэнне прыёмаў, якія неаднойчы выкарыстоўваліся ў папярэднія часы.

Вынікі 1985 г. паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. Таму на XXVII з'ездзе КПСС, які адбыўся ў лютым 1986 г., прыйшлі да выс

новы, што канцэпцыю паскарэння трэба скіраваць і на грамадскія адносіны. З'езд зацвердзіў новую Праграму партыі, у якой замест палажэнняў аб пабудове камунізму, быў абве-шчаны курс на ўдасканальванне сацыялізму. Была зацвер-джана стратэгічная мэта да 2000 г. падвоіць эканамічны патэнцыял, а таксама кожнай сям'і даць асобную кватэру. Для вырашэння гэтых задач планавалася пераадолець прычыны, якія стрымлівалі дынамічнае развіццё эканомікі, павесці рашучую барацьбу з бюракратызмам і іншымі негатыўнымі з'явамі. У студзені 1987 г. адбыўся Пленум ЦК КПСС, на якім канстатавалася пашырэнне крызісных з'яў у грамадстве і выказана рашучасць каманды М.С. Гарбачова прадоўжыць пераўтварэнні, якія цяпер атрымалі назву "курс на перабудову". Была выказана думка аб неабходнасці ўдасканальвання сацыялізму з дапамогай шырокіх працоўных мас, інтэнсіфікацыі эканомікі на падставе дасягненняў навукі і тэхнікі. Стрыжнем пераўтварэнняў аб'яўлялася дэмакратызацыя ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў і на гэтым падмурку стварэнне новай мадэлі грамадства - сацыялізму з чалавечым тварам. Быў выстаўлены лозунг "Больш дэмакратыі, больш сацыялізму!".

Першапачаткова значную ролю ў дэмакратызацыі грамадскага жыцця адыграла абвешчаная ў сярэдзіне 1987 г. галоснасць. На старонках часопісаў і газет, у тэле- і радыёперадачах разгарнулася палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах абнаўлення сацыялізму і паскарэння рэформы. Раз-віццё публічнасці, якое пачалося зверху, даволі хутка ахапіла шырокія слаі грамадскасці і пераўтварылася ў магутную плынь, спыніць якую каманда М.С. Гарбачова ўжо не здолела. У краіне ўзнікаюць нефармальныя клубы і аб'яднанні, дзе вядуцца дыскусіі па ўсіх пытаннях палітычнага і грамадска-га жыцця, была істотна абмежавана роля цэнзуры.

На Беларусі на хвалі публічнасці ўзрасла цікавасць да праблем нацыянальнай культуры і яе вытокаў. Гэта знайшло адлюстраванне ва ўтварэнні шматлікіх нефармальных аб'яднанняў па вывучэнню літаратурнай і гістарычнай спадчыпы, клубаў па краязнаўству, сярод якіх вылучаліся "Талака', 'Паходня", "Узгор'е", "Рунь" і іншыя. Арганізаваліся беларускія культурныя таварыствы ў Маскве, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталінізацыі грамадства і пазбаўлення яго ад рэцыдываў застойнага часу. У прэсе і артыкулах друкаваліся матэрыялы, у якіх ўтрымліваліся негатыўныя адзнакі не толькі Сталіна і яго эпохі, але і ролі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, партыі балыпавікоў у першыя гады Савецкай улады. Пачаўся новы этап рэабілітацыі. У верасні 1987 г. была створана камісія Палітбюро ЦК КПСС па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў, якія былі звязаны з рэпрэсіямі 30-40-х і пачатку 50-х гадоў.

14 чэрвеня 1988 г. рашэннем Савета Міністраў БССР была створана ўрадавая камісія, якая прыйшла да высновы аб знішчэнні ў лясным масіве Курапаты пад Мінскам на працягу 1937-1941 гг. не менш 30 тыс. грамадзян. Былі выяўлены месцы масавых расстрэлаў у Мазыры, Барысаве, Гомелі, Віцебску, Оршы і іншых мясцінах Беларусі.

У канцы 1987 г. рэснубліканская пракуратура пасля ўсебаковай праверкі спыніла крымінальную справу вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, Старшыні першага часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі пісьменніка 3. Жылуновіча (Цішкі Гартнага) за адсутнасцю ў яго дзеяннях саставу злачынства. Бюро ЦК КПСС прыняло рашэнне аб яго партыйна-палітычнай рэабілітацыі і аднаўленні ў партыі з кастрычніка 1918 г. Усяго ў 1988 г. на Беларусі было рэабілітавана 832 чалавекі, а на пачатку 1993 г. іх колькасць павялічылася да 130 тыс. такіх асоб. Прымаліся меры па забеспячэнню правоў рэабілітаваных і іх родных, кампенсацыі нанесеных матэрыяльных страт.

Пашырэнне дэмакратызацыі ў грамадстве было немагчыма без рэформы палітычнай сістэмы. На XIX канферэнцыі КПСС, якая адбылася ў чэрвені-ліпені 1988 г., падкрэслівалася, што пяўдачы ў правядзенні рэформ звязаны з кансерватызмам партапарату, камандна-адміністрацыйнай сістэмай, бюракратызмам, якія складалі галоўнае звяно "механізма тармажэння".

Адсюль была зроблена выснова аб неабходнасці правядзення радыкальных змен палітычнай сістэмы з абавязковай адмовай партыі ад сваёй кіруючай функцыі і перадачай дзяржаўнай улады Саветам.

У снежні 1988 г. у адпаведнасці з рашэннямі XIX нартканферэнцыі, 12-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон "Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі (Ас-ноўнага закона) СССР", згодна з якім было вырашана склікаць з'езд народных дэпутатаў і стварыць пастаянна працуючы Вярхоўны Савет СССР. Было вырашана абраць з'езд у колькасці 2250 народных дэпутатаў, Пры гэтым дзве трэці павінны былі абірацца насельніцтвам па тэрытарыяльных акругах на альтэрнатыўнай аснове, а трэцяя частка - прадстаўляць розныя грамадскія арганізацыі, у тым ліку і КГТСС.

Падрыхтоўка да выбараў народных дэпутатаў СССР, якія былі прызпачаны на сакавік 1989 г., у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, праходзіла ў абставінах вялікай актыўнасці насельніцтва, адкрытай і напружанай барацьбы. Гэта былі першыя за многія дзесяцігоддзі свабодныя выбары, калі грамадзяне атрымалі магчымасць вылучаць і выбіраць у вышэйшы орган дзяржаўнай улады сваіх прадстаўнікоў. Усяго ад Беларусі на з'езд было абрана 60 народных дэпутатаў.

25 мая 1989 г. пачаў сваю работу Першы з'езд народных дэпутатаў СССР, які стаў арэнай вострай палітычнай дыскусіі. З'езд абраў М.С. Гарбачова Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР - пастаянна працуючага парламента, прыняў рашэнне аб неабходнасці раснрацоўкі новай канстытуцыі, зацвердзіў вышэйшых дзяржаўных кіраўнікоў, утварыў парламенцкія камісіі. Пад час палітычнай дыскусіі радыкальна настроеныя дэпутаты запатрабавалі даць ацэнку афганскай вайне, вызначыць прычыны і знайсці выйсце з канфлікту ў Нагорным Карабаху, зрабіць нублічнымі дакументы, якія былі з пакта Молатава-Рыбентропа. Яны прапа-навалі ўвесці пасаду прэзідэнта краіны пры прамым яго абранні і па найболыл важных жыццёвых пытаннях праводзіць рэферэндумы. З'сзд закончыўся ўтварэннем двух накірункаў сярод прыхільнікаў перабудовы: памяркоўнага на чале з М.С. Гар-бачовым і радыкальнага у выглядзе арганізацыйна аформленай у канцы чэрвеня 1989 г. Міжрэгіянальнай дэпутацкай гругіьг, у якую ўвайшлі Ю. Афанасьеў, А. Сабчак, Г. Папоў, Б. Ельцын і іншыя. Духоўным лідэрам групы стаў акадэмік А. Сахараў.

Міжрэгіянальная дэпутацкая група заявіла аб неабходнасці дэмантажу сістэмы і стала ў апазіцыю да ўлады. Пад уплывам так званьгх "аксамітных рэвалюцый", што пачаліся восенню 1989 г. у краінах Усходняй Еўропы, на II з'ездзе народныя дэпутаты патрабавалі адмены 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства. Менавіта гэтай праблеме было прысвечана апошняе выступленне на з'ездзе акадэміка А. Сахарава, які раггтоўна памёр 14 снежня 1989 г. Новы лідэр Міжрэгіянальнай групы Б. Ельцын прапанаваў сваю канцэпцыю рэформ, запатрабаваў ад урада правесці дэідэалагізацыю кіравання, узмацніць барацьбу з бюракратыяй.

М.С. Гарбачоў бьгў вымушаны манеўраваць і прыслухоўвац-ца да галасоў сваіх апанентаў. У пачатку 1990 г. ён пагадзіўся з патрабаваннем адмены 6-га артыкула Канстытуцыі і ўвядзеннсм пасады прэзідэнта. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў крызіс, што ахапіў КПСС. Ужо ў студзені 1990 г. у партыі ўзнікае Дэмакратычная платформа, арганізатарамі якой сталі рэктар Маскоўскай вьгшэйшай партыйнай школы В. Шастакоўскі і выкладчык В. Лысенка. У яе кіраўніцтва спачатку ўвайшлі і некаторыя члены Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы - Ю. Афанасьеў, Б. Ельцын, Г. Папоў. Прыхільнікі Дэмакратычнай платформы арыентаваліся на адмену прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і пераўтварэнне КПСС у партыю парламенцкага тыпу. Паралельна ў нартыі ўзнікаюць цэнтрысцкая і артадаксальная плыні, што сведчьша аб паглыбленні крызісу. Пачынаецца масавы выхад з яе радоў. У такой сітуацыі лютаўскі Пленум ЦК КПСС (1990 г.) прыняў рашэнне адмовіцца ад мапаполіі партыі на ўладу.