Смекни!
smekni.com

Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в. (стр. 2 из 3)

29 снежня 1918 г. прадстаўнікі беларускіх секцый пры ЦК РКП(б)З.Жылуновіч, А.Чарвякоу i іншыя, хто ўдзельнічау у падрыхтоўцыдакументаў, звязаных з абвяшчэннем БССР, выехалі з Масквыу Смаленск. І.Сталін па даручэнні ЦК РКП(б) паведаміў Пауночна-Заходняму абкому РКП(б), што "сёння выязджаюць у Смаленск беларусы.Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі i Леніна прыняць ix, як малодшых братоў, можа яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць усё свае жыццё партыйнай, савецкай рабоце" (Гісторыя Беларускай ССР.Т.З. С. 132).

30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласнаяпартыйная канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалоснавыказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначыла межырэспублікі i па дакладу кaмicii, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны увайсці Мінская, Магілёуская, Гродзенская губерніі поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі прымежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага i Юх- ноўскага паветаў Смаленскай губерні, частка Нова-Аляксандраускага павета Ковенскай губерні, увесь Вілейскі павет, частка Свянцянскага i Ашмянскага паветаў Віленскай губерніі, а таксама Аўгустоускі па-вет Сувалкаўскай губерні. У склад БССР камісія ўключыла чатыры паўночныя паветы Чарнігаускай губерні: Суражскі, Мглінскі, Старадубскі i Навазыбкаўскі.

Такім чынам, былі ў асноуным вызначаны этнаграфічныя межы беларускай нацыі, эканамічныя, гістарычныя i нацыянальныя асаблівасці асобных губерняу, паветау i валасцей. Пазней пры больш дасканалым улшу нацыянальнага складу насельніцтва гэтыя межы ўдакладняліся. У адмшктрацыйна-гаспадарчых адносшах было вырашана падзяліць тэрыторыю рэспублікі на 7 раёнау - Miнскi, Смаленскі, Віцебскі, Maгілeycкi, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкіi 54 падраёны. Намечаны адміністрацыйны падзел БССР не быўажыццёулены ў сувязі з польска-савецкай вайной, якая пачалася вясной 1919 г. Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнт-ральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у складзе А.Мяснікова, М.Калмановіча i В.Кнорына. Старшынёй прэзідыума стау А.Мяснікоў.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаунікі ад Белнацкома i Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха. Старшынёй урада быу зацверджаны З.Жылуновіч, членамі - А.Мяснікоў, А.Чарвякоўiіншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелау (наркаматау) i 2 калегіі - надзвычайная i па справах палонных i бежанцау.

Пры абмеркаванні пытання аб складзе ўрада рэспублікі ўзніклі спрэчкі. З.Жылуновіч прапанаваў не ўводзіць у склад урада А.Мяснікова, М.Калмановіча iГ.Пікеля, якія павінны былі заняць пасады народных камісараў. Сваю прапанову З.Жылуновіч матывавау тым, што яны больш за іншых выступалі супраць утварэння самастойнай Беларускай рэспублікі Акрамя таго, яны ужо займалівысокія партыйныя пасады: А.Мяснікоу быў старшынёй прэзідыума ЦБ КП(б)Б, М.Калмановіч - членам прэзадыума ЦБ КП(б)Б, Р.Пікель -членам ЦБ КП(б)Б. Аб гэтым А.Мяснікоў паведаміў тэлеграмай І.Сталіну. 3 Масквы прыйшоў грозны адказ І.Сталіна: "Прапанову Жылуновіча аб неувядзенні трох членау знаходжу дэзарганізацыйнай i якая супярэчыць рашэнням партыі. Ніякіх уласных рашэнняу групы Жылуновіча не можа быць. Cnic членаў, усяго 17, з'яўляецца канчатковым. Я патрабую ад Жылуновіча, яго групы катэгарычнага адказу на пытанне, ці падпарадкуецца ён рашэнню ЦК? Чакаю тэрмшовага адказу. Па даручэнні ЦК партыі Сталін".

З.Жылуновіч nanpaciў дазволу яму самому весці перагаворы з ЦК РКП(б) iІ.Сталіным. Аднак гэтага яму не дазволілі. На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б было прынята рашэнне: "Ад імя Цэнтральнага бюро Даручыць весці перагаворы з ЦК Мяснікову". Так закончылася гэта спрэчка. З.Жылуновічу не удалося ажыццявіць сваю прапанову.

1 студзеня 1919 г. Часовы урад Беларусі абнародавау маніфест у сувязі з утварэннем БССР. "3 сённяшняга дня Беларусь, - гаварылася ўiм, - Савецкая рэспубліка, становіцца рэспублікай працоунага народа, рабочых, сялянскай беднаты i чырвонаармейцау". 3 гэтага дня уся улада на Беларусі адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым i мёртвым інвентаром, лясы, воды i нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі i заводы, банкі становяцца уласнасцю народа. Маніфест абвясціу раўнапраўе працоуных ycix нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады i распараджэнні акупацыйных улад, аб'явіу па-за законам Беларускую раду.

У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая улада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паунамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай i Магілёускай губерняў, якія у перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-раней-шаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняу. Заходняя воб-ласць была скасавана.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі урадБССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Трэба адзначыць, што Часовы рэвалюцыйны урад БССР пачынаў сваю дзейнасць у надзвычай цяжкіх палітычных i эканамічныхумовах. На вызваленай ад нямецюх акупантау беларускай зямлі панавалі разруха i голад. Агрэсіуныя урадавыя колы Польшчы, дзе ўладу пасля абвяшчэння савецкім урадам незалежнасці Польскай дзяржавы захапілі буржуазія i памешчыкі, пагражалі Рэспубліцы Саветау вайной. У сувязі з гэтым 21 студзеня 1919 г. быу створаны Ваенна-рэвалюцыйны савет рэспублікі на чале са старшынёй ЦБ КП(б)Б А.Мясніковым, У гэты ж дзень урад Беларусі прыняу дэкрэт аб усеагульным ваенным навучанні працоуных.

У снежні 1918 г. - студзені 1919 г. на Беларуси адбыліся валасныя, павятовыя iгубернскія з'езды Саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за класавую чысціню Саветаў. ЦБ КП(б)Б дало установку строга прытрымлівацца класавага адбору дэпутатаўпры выбарах у Саветы. У выніку ў Саветы былі выбраны у асноуным камуністы. Так, з'езд Саветаў Віцебскай губерні (20-21 студзеня 1919 г.) выбраў у склад губвыканкома 128 дэпутатау, сярод якіх было 98 камуністау, а астатнія спачувалі iм. 25 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Miнскi гарадскі Савет рабочых i чырвонаармейскіх дэпутатаў. 3 385 яго дэпутатаў 286 былі камуністы.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыуся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд абмеркаваў наступныя пытанні: аб бягучым моманце, справаздачу Часовага урада Беларусі аб адносінах да савецкіх рэспублік, аб Канстытуцыі БССР,выбары ЦВК БССР. Старшыня УЦВК Я.Свярдлоу, які прысутнічау на з'ездзе, абвясціу пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі'. У адказ з'езд прыняу "Дэкларацыю аб устанауленні федэратыунай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялктычнай Рэспублшай i РСФСР".

I Усебеларусш з'езд Саветау прыняу Канстытуцыю БССР - Асноуны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўладаў рэспубліцы належала з'езду Саветау. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаучы камітэт. У склад выбранага на з'ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек — 45 камуністаў, 2 бундауцы, 2 члены партыі "Паалей-Цыён", адзш меншавік.

Першая сесія ЦВК БССР (5 лютага 1919 г.) выбрала Малы i Вялікі прэзідыумы ЦВК для агульнага кіраўніцтва i для кіраўніцтва асобнымі галінамі народнай гаспадаркі БССР. Малы прэзідіыум ЦВК складауся са старшыні (А.Мяснікоу), двух членау (камісары па замежных i унутраных справах) i сакратара ЦВК. У Вялікі прэзідыум увайшлі 15 народных камісарау рэспублікі. Ён быу выканаучым органам улады рэспублікі, г. зн. здзяйсняў, па сутнасці, функцьп Савета Народных Kaмicapay.

I з'езд Саветау вызначыу тэрыторыю Савецкай Беларусі у складзе Мінскай i Гродзенскай губерняу. Тэрыторыя Віцебскай i Магілёускай губерняу у склад БССР не увайшла. Як гэта здарылася? Савецкі урад, ЦК РКП(б) добра ведалі палітыку кіруючых колау Польшчы, якія мелі на мэце аднауленне Польшчы у межах 1772 г. А гэта азначала далучэнне да Польшчы усёй тэрыторьи Беларусі. Тактыка ЦК РКП(б) у беларускім пытанш будавалася з улікам дадзенага фактару. Планавалася, што уключаныя ў склад РСФСР Магілёўская i Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторьи Беларусі захопіць Польшча, у будучым могуць стаць асновай для аднаулення беларускай дзяржаунасці.

Гэта ідэя узнікла, мабыць, яшчэ да абвяшчэння БССР. 25 снежня 1918 г. І.Сталін тэлеграфаваў А.Мяснікову аб тым, што Ковенская i Віленская губерні адойдуць да Літвы, Мінская, Смаленская i Гродзенская — да Беларусі А.Мяснікоу тут жа задау пытанне: "Куды дзенуцца Магілёуская i Віцебская губерні, аб якіх Вы нічога не сказалі, гэта таксама беларускія губерні?" І.Сталін адказау: "Аб гэтых губернях i аб многім іншым пагаворым, калі прыедзеце". 3anic гутаркі А.Мяснікова з І.Сталіным у час ix сустрэчы, якая адбылася 27 снежня 1918 г., пакуль не знойдзены. Аднак іншыя дакументы тых дзён сведчаць, што у гутарцы абмяркоувалася пытанне аб тэрыторыі Беларусь. У рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. запісана: "Правесці праз мясцовыя Саветы, а затым праз з'езд Саветау Беларусі рашэнне аб выдзяленні з Беларускай Рэспублікі Віцебскай, Смаленскай, а у далейшым i Магшёускай губерняу; пакінуць у складзе Беларусі дзве губерні Мінскую i Гродзенскую" (Неман. 1992. № 10. С. 152).

3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР

Як бачна, тэрытарыяльнае пытанне БССР было вырашана ў Маскве ЦК РКП(б). Аднак з гэтым рашэннем не былі згодны нiЦБ КП(б)Б, ні урад рэспублікіКіраўніцтва Беларусі выступала за цэласнасць pэcпyблiкi, супраць яе тэрытарыяльнага падзелу. Пазіцыя урада Бeлapyci па гэтым пытанні адлюстравана у пісьмe на імяпрадстауніцтва ЦК РКП(б) Алофе (копи: Леніну, Свярдлову, Сталіну), якое было напісана адразу ж пасля таго, як стала вядома аб рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. У iм гаварылася, што пастанова ЦК РКП(б) аб аддзяленні ад Беларусі Віцебскай, Смаленскай i Магілёускай губерняу карэнным чынам змяняе усю палітычную сітуацыю. Тэта пастанова парушае абвешчаныя сацыялістычнай рэвалюцыяй прынцыпы самавызначэння народаўi вельмі цяжка адаб'ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыяту i сялянства. Аутары пісьма З.Жылуновіч, А.Квачанюк, З.Чарнушэвіч, Я.Дыла, Ф.Шантыр, А.Чарвякоу, І.Пузыроу прасілі ЦК перагледзець прынятае iм рашэнне. Але гэта просьба засталася без увагі.