I Усебеларускі. з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР i Літоускай ССР у адну дзяржаву — «Літоуска-Беларус-кую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле указания ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабавау прыняць на з'ездзе Саветау Беларусі пастанову аб аб'яднанні Беларусі з Літвой. «Літоуцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з'езд i прыняць такое ж рашэнне. Тлумачыцца гэта вельмі складанымі адносінамі з Польшчай. Яны яшчэ больш пагоршыліся пасля таго, як у студзені 1919 г. камандуючы аб’яднанымі Boйскамi краін Антанты маршал Фош аддаў загад, у якім ад германскага камандавання патрабавалася забяспечыць свабодны пропуск польскіх войск у Гродна i далей на усход. Гэта не магло не хваляваць урад Беларусі. ЦБК БССР прапанаваў ураду Ю.Пілсудскага правесці мірныя перагаворы. Але польскі урад прапанову не прыняу. Такую ж пазіцыю польскі урад заняу i у адносінах да «Літвы. Урад Пілсудскага прэтэндавау на добрую палову тэрыторьп Лiтвыi Беларусі, уключаючы Вільню iMiнск. У складаных умовах ЦК РКП(б) лічыў неабходным захаваць Mip, а калі не удасца, то трэба весці барацьбу з ворагам. Таму i патрабаваліся аб'яднаныя сілы дзвюх дзяржау.
Рашэнне ЦК РКП(б) аб утварэнш Літбела з першых дзён стала жорстка праводзіцца у жыццё. У Miнск накіроўваецца прадстаўнік ЦК РКП(б) А.Іофе, якому было даручана ажыццявіць гэта рашэнне. Але адносіны паміж iмi кірауніцтвам рэспублікі адразу ж ускладніліся. Справа ў тым, што ідэя аб'яднання дзвюх рэспублік не была прынята нi групай А.Мяснікова, г. зн. ЦБ КП(б)Б, ні групай З.Жылуновіча — урадам Беларусі. Абедзве групы лічілі, што дадзеная ідэя "несумяшчальная з щэалопяй i палітыкай napтыі", што яна "супярэчыць разумнаму сэнсу". Кірауніцтва Беларусі выступіла супраць падзелу тэрыторыі рэспублікі. Аб гэтым iўвогуле аб становішчы у Мінску паведаміў А.Іофе ў сваім пісьмe ад 28 студзеня 1919 г. старшыні УЦВК Я.Свярдлову. Ён пicay, што абедзве группы нікуды не вартыя. Беларусы (мелася на ўвазе група З.Жылуновіча) — нацыяналісты, а таму насаджаюць сепаратызм, а нашы (г. зн. група А.Мяснікова), хоць і нe нацыяналісты, але сепаратысты яшчэ горшай маркі. Рашэнне ЦК, піша далей Іофе, натыкаецца на неверагоднае супраціўленне i не толькі адкрытае, але i скрыты сабатаж. Неабходна, лічыу ён, адхіліць усе спробы справакаваць ЦК на перагляд гэтага рашэння. Іофе прапанавау разагнаць абедзве групы, i перш-наперш ЦБ КП(б)Б, нашраваць некаторых членау ЦБ i урада у іншыя гарады (Магілёу, Віцебск, Смаленск iінш,), а А.Мяснікова зволіць з пасады i паслаць у іншае месца, i як мага далей. "Беларусь павінна зліцца з Літвой, — катэгарычна сцвярджау Іофе, - i у падрыхтоўцы да гэтага трэба яшчэ больш старацца для таго, каб не пакідаць тут тых, хто здольны толькі шкодзіць". Іофе быу вельмі заклапочаны тым, хто будзе выбраны у склад новага кірауніцтва рэспублікі на з'ездзе Саветау. Ён npaciў Я.Свярдлова паведаміць яму, "каго плануецца прыслаць сюды i на якія пасады i каго з мясцовых куды накіраваць". Прычым, зауважыў ён, тэта трэба зрабщь як мага хут-чэй, да адкрыцця з'езда.
Як бачым, А.Іофе вельмі спрошчана разумеў становішча на Беларусі. Дыктатарскія дзеянні не далі магчымасці прадстаўніку ЦК РКП(б) аб'ектыуна зразумець палітыку кіраўнікоу ЦБ КП(б)Б i урада рэспублікі.
Трэба, аднак, зазначыць, што у кіраўніцтве РСФСР быліi дзяржауныя дзеячы, якія выступілі супраць утварэння Літбела. Так, нарком замежных спрау РСФСР Г.Чычэрын у сваей запісцы на імя старшыні УЦВК аб становішчы у Беларусі выказауся супраць аддзя-лення ад Беларусі Віцебскай i Магілёускай губерняу i аб'яднання БССР з Літоускай рэспублікай. Будучы прыхільшкам прынцыпу свабоды выбару як абавязковага права кожнага народа, Г.Чычэрын абараняу самастойнасць Беларускай Рэспублікі.
Для перагаворау па тэрытарыяльным пытанні у Маскву выехалі члены ЦБ КП(б)Б Р.Шкель i і.Рэйнгольд. Вярнуушыся з Масквы, 31 студзеня 1919 г. на пасяджэнні ЦБ яны паведамілі аб выніках перагаворау: "Свярдлоу сказау нам, што ЦК прыняў рашэнне аднагалосна, i іншае рашэнне немагчыма" (маецца на увазе рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР з .Літоускай ССР).
Такім чынам, усе спробы захаваць тэрыторыю Беларусі не удаліся. Заставалася правесці рашэнне ЦК РКП(б) у жыццё, што i было зроблена. 2 лютага 1919 г. ЦБ КП(б)Б з удзелам старшыш УЦВК Я.Свярдлова, старшыні літоускага урада В.Міцкявічуса-Капсукаса, прадстаунікоу партыйных i савецкіх органау Беларусі iЛітвы вырашыла ажыццявіць аб'яднанне Літвы i Беларусі у адзіную -Літоуска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел). Гэта пытанне было вынесена на абмеркаванне I Усебеларускага з'езда Саветау. З'езд прызнау неабходным аб'яднаць Беларускую Савецкую Рэспублшу з Штоускай ССР. Такое ж рашэнне прыняу iI з'езд Саветаў Літвы, які праходзіў 17-21 лютага 1919 г. Галоунымі матывамі аб'яднання былі названы наступныя: пагроза новай вайны з боку бур-жуазна-памешчыцкай Польшчы, а таксама неабходнасць, як аб гэтым сказау Я.Свярдлоу на пасяджэнні ЦБ КП(б)Б 2 лютага 1919 г., "засцерагчы гэтыя рэсцублікі ад магчымага праяулення у ix нацыянальна-шавіністычных імкненняу" (Борьба за Советскую власть в Белоруссии. Т. 1. С. 503).
27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦБК Літоўска-Беларускай ССР i яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі — Савет Народных Kaмicapaў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. Для кірауніцтва народнай гаспадаркай быу створаны Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі. У склад Літбела увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай i частка Сувалкаускай губерняу з болып як 4-мільённым насельніцтвам. У сувязі з утварэннем Літоуска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць i камуністычныя партыі Літвы i Беларусі. На аб'яднальным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быу абраны ЦК Кампартыі Літвы i Беларусі (ЦК КП(б) ЛІБ). 6 сакавіка 1919 г. Пленум ЦК КП(б) ЛІБ стварыу прэзідыум ЦК КП(б) ЛіБ. Старшынёй прэзідыума быу выбраны В.Міцкявічус-Капсукас, сакратаром В.Кнорын. Сталіцай аб'яднанай дзяржавы стау г. Вільня.
Так Беларуская Савецкая Рэспублжа праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасціiўтварэння сваей дзяржаунасці стала часткай аб'яднанай дзяржавы — Літбела.
4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны
Новая дзяржава праіснавала нядоўга і скора пад націскам польскіх войскаў пала, а яго правіцельственныя органы пераехалі ў Смаленск. Гэта фактычна азначала, што два брацкія народы страцілі свае суверынецет і незалежнасць. Пасля завяршэння савецка-польскай вайны БССР трэба было абвяшчаць ізноў. ЛітбелССР было фактычна ліквідавана ў чэрвені 1919г., калі ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб роспуску кіруючых органаў ЛітБел.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: у 2-х частках / пад рэд. Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Мн.: “Вышэйшая школа”, 2006.
2. Гісторыя Беларусі: у 2-х частках / пад рэд. П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, Л.В. Лойка, І.П. Крэнь. Мн.: РІВШ БДУ. 2002.
3. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. / Гал. Рэд. Калегія: І.М. Ігнаценка (старш.) і інш. Мн: Навука і тэхніка, 1972-1975. т. 2-5.
4. Грыцкевіч А. Беларуска-літоўскія дачыненні: 1918-1922 // Спадчына. 1994. №5.
5. История Беларуси: пособие для старшеклассников и поступающих в ВУЗы. Мн.:ООО “Юнипресс”, 2003.
6. Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917 – 1920гг.). Мн.: БДУ, 1999.
7. Рудовіч С.С. Пошукі шляхоў да беларускай дзяржаўнасці (1917 г.) // Бел. Гіст. Часопіс. 1995. №4.
8. Талкачоў В. Цяжкі студзень 1919г. Да пытання аб стварэнні Літоўска-Беларускай ССР // Бел. Думка. 1994. №1. С. 67-69.
9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн.: БелЭн, 1993-2001.
Крыніцы
1. Борьба за Советскую власть в Белоруссии. 1918-1920 гг. Сб. документов и материалов / Ред. А.И. Азаров, С.З. Почанин. Мн.: Бепарусь, 1968 – 1971. т. 1-2.
2. документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 4. (1917 март – 1919 февраль). Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. / редкол. А.И. Азаров и др. Мн.: Изд-во АН БССР, 1954.
3. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 – 1928): Успаміны аб працы першых беларускіх пальтычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада / Паслясл. А.М. Сідарэвіча. 2 выд. Мн.: БелСЭ,1991. 64 с.
4. Революционные комитеты БССР. (Ноябрь 1918 г. – июль 1920г.). Сборник документов и материалов /Редкол. Н.В. Каменская (гл. Ред.) и др. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
5. Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983 / Сост А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов, П.З. Савочкин, А.И. Сидоренко. 2 изд. Пераб. и доп. Мн.: Унивеситетское, 1984.