Смекни!
smekni.com

Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в. (стр. 1 из 3)

Рэферат

1 Белнацкам пры наркамаце РСФСР

2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР

3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР

4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны

Спіс крыніц і літаратуры

1 Белнацкам пры наркамнацы РСФСР

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый:

Пазіцыя кіраўніцтва Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха i Абласнога Савета Народных Kaмicapaў. Узначальвалігэтыя органы не беларусы (А.Мяснікоу, К.Ландар, В.Кнорын, М.Калмановіч, У.Алібегау, С.Берсан iінш.). Ім цяжка было зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР. Іх погляды складваліся пад уздзеяннем мнoгix фактарау, у тым ліку i ідэі сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а самавызначэнне народау, утварэнне нацыянальных, дзяржау, ixмежы — перашкода на гэтым шляху.

На Беларусі праціўнікі нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва спасылаліся i на такі аргумент: беларусы, на ix думку, не з'яуляюцца самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння у адносінах да ix не падыходзщь. Вось што nicaў сакратар Пауночна-Заходняга абкома РКП(б) В.Кнорын: "Мы лічым, што беларусы не з'яуляюцца нацыяй i што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія ix адрозніваюць ад pycкix, павінны быць ліквідаваны. Нашай задачай з'яуляецца не ўтварэнне новых нацый, а ліквідацыя старых нацыянальных перашкод". Гэтай жа думкі прытрымліваліся i некаторыя Kipaўнікi цэнтральных органау РСФСР. Вось чаму у дэкрэце УЦВК ад 13 лістапада 1918 г. аб скасаванш Брэсцкага Mipнara дагавора i аб прызнанні права на самавызначэнне вызваленых ад нямецкай акупацыі раёнау Беларусь не называлася. Хоць дакладна вядома, што У.Ленін яшчэ у верасні 1917 г. гаварыу аб неабходнасці самастойнасці беларусау як нацыі. У сваім артыкуле "Ціўтрымаюць бальшавікі дзяржауную уладу?" ён пicaў аб аднаўленні "поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульман...". Такім чынам, Ленін адносіу Беларусь да тых нацыянальных рэгіёнаўPacii, якія маюць безумоунае права на нацыянальнае самакіраванне i самастойнае дзяржаўнае існаванне.

Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лесе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), утвораны 31 студзеня 1918 г. пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Kipaўнікi Белнацкома А.Чарвякоу, З.Жылуновіч i іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікii устанауленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аутаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадахPacii—Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казаніiінш. Усяго ўPacii знаходзілася 1,5 млн беларусаў-бежанцаў.

Белнацком iKipaўнiкi беларускіх секцый зрабілі шмат намаганняу, каб здзейсніць свае планы. Так, у верасні 1918 г. дэлегацыя Белнацкома на чале з В. Лагуном прыехала у Смаленск i прапанавала Пауночна-Заходняму абкому партыі абмеркаваць праект "Аб перайменаванні Заходняй вобласціў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацком хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць першы крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаунасці народаў гэтага краю. Аднак абком не прыняуў дадзенай прапановы.

Пасля таго, як былі абвешчаны дэкрэты СНК РСФСР аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвііi Літвы, у газеце Белнацкома "Дзянніца"19лістапада 1918 г. з'явіўся артыкул пад назвай "Як жа з Беларуссю?". Яго аўтар, рэдактар газеты З.Жылуновіч, абвінаваціў камісара па нацыянальных справах iкірауўнікоў Заходняй вобласціў абыякавых адносінах да Беларусі.

27 лістапада 1918 г., улічваючы настрой беларусаў-бежанцаў, Маскоўскі камітэт беларускіх секцый на сваім пасяджэнні выказауся за абвяшчэнне беларускай нацыянальнай дзяржаунасці. Дэлегацыя у складзе З.Чарнушэвіча, Я.Дылы праінфармавала аб сваім рашэнні наркома па справах нацыянальнасцей І.Сталіна. Але І.Сталін не адрэагаваў на гэта.

Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася i на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918 г. У рабоце канферэнцыі удзельнічалі прадстаўнікі ад маскоускай, петраградскай, саратаўскай, тамбоўскай i мінскай секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саунаркому, Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай дзяржаунасці сустрэне падтрымку вышэйшага кіраўніцтва. Сярод прынятых канферэнцыяй рашэнняў важнейшай была рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з З.Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да І.Сталіна. Але І.Сталін, які падтрымлівау пазіцыю Пауночна-Заходняга камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха, зноў не адрэагаваў на гэту ініцыятыву.

Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу абкома партыі сталі звяртацца да цэнтральных органау Pacii з прапановай i прашэннем аб абвяшчэнш самастойнай Беларускай рэспублікі iўтварэнні Беларускай дзяржавы. Так, напрыклад, Мінгубрэўком20 снежня 1918 г. накіравау на імя старшыні УЦВКЯ.Свярдловатэлеграму з прапановай аб утварэнш Беларуска-Літоускай працоунайкамуны, якая будзе у "цеснай федэратыунай сувязі з Саветрасіяй".Даведаушыся пра тое, А.Мяснікоў у тэлеграме на адрас УЦВК назваў прапанову ўласнай думкай некаторых мясцовых работнікаў. На самой жа справе гэта было адлюстраваннем новых адносін да нацыянальнага пытання з боку прагрэсіўнай беларускай грамадскасці.

Узнікае пытанне: чаму некаторыя органы РСФСР не прыслухоувалкзя да голасу Белнацкома, бюро беларускіх секцый, іншых органау аб утварэнні Беларускай нацыянальнай дзяржавы? Мабыць, таму што ўтой складанай сітуацыі цэнтральныя органы Pacii не маглі не лічыцца з думкай Пауночна-Заходняга абкома партыі, Аблвыканкомзаха, якія выступалі ад імя ycix працоўных Беларуci. Да таго ж аўтарытэт кіраўнцітва Заходняй вобласці, абкома партыіi асабліва А.Мяснікова быў вельмі вялікі. 3 ix дзейнасцю звязаны ўсталяванне ўлады Саветаў на Беларусі арганізацыя барацьбы супраць нямецкіх акупантаў, сацыяльна-эканамічныя пераутварэнні, барацьба з голадам. Вось чаму цэнтральныя органы Pacii падтрымлівалі кіраўнікоў Заходняй вобласці i лічылі, што Беларусь павінна ўваходзціь у склад Pacii як адміністрацыйна-тэрытарыяльная яе частка. Нават Наркамат унутраных спраў РСФСР прыняў пастанову аб тым, што Заходняя вобласць павінна знаходзіцца ў складзе Pacii, таму што "ўix аднолькавае гістарычнае мінулае, аднародная гаспадарчая структура, аднолькавыя геаграфічныя ўмовы".

2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР

Для канчатковага вырашэння пытання аб адміністрацыйным будаўніцтве на вызваленай тэрыторьп пры УЦВК была створана кампанія, у якую ўвайшлі прадстаунікі абласных аб'яднанняу, вядучых наркаматау (унутраных спрау, фінансау, дзяржаўнага кантролю, земляробства, юстыцыі iiнш.). Як бачым, думка па гэтым пытанні фарміравалася на даволі шырокай прадстаўнічай аснове. Аднак здзіуляе тое, што у камісію не ўвайшлі прадстаушкі Народнага кампарыята па справах нацыянальнасцей. Камісія прыняла рэкамендацыю аб захаванні Заходняй вoблacцi ў складзе Мінскай, Гродзенскай, Магілёускай, Вціебскай i Смаленскай губерняў. 23 снежня 1918 г. на аснове гэтай рэкамендацыі УЦВК прыняў рашэнне аб захаванні Заходняй вобласці i канчаткова вызначыў яе тэрыторыю. Taкім чынам, была узаконена пазціыя Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха. Беларусь па-ранейшаму заставалася ў складзе Pacii.

У тэты ж дзень УЦВК разгледзеу пытанне аб дзяржауным будауніцтве у Прыбалтыцы. Былі зацверджаны прынятыя раней дэкрэты СНК аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвііi Літвы. Hiў дакладзе І.Сталіна на пасяджэнні УЦВК, нiў пастанове УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці рэспублікі Эстляндыі, Літвыi Латвіі" Беларусь не называлася. У артыкуле І.Сталіна "Справы ідуць", надрукаваным напярэдадні пасяджэння УЦВК 22 снежня 1918 г. у газеце "Жизнь национальностей" i прысвечаным дзяржаунаму будаўніцтвуў заходніх абласцях, таксама нічога не гаварылася аб Беларусіi тым больш аб перспектывах яе нацыянальнага самавызначэння.

Пытанне аб лесе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду у ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У.Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняу пастанову аб утварэнш Беларускай Савецкай СацыялістычнайРэспублікі (БССР). Пленум абавязау Пауночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўнцтву на Беларусь 25 снежня 1918 г. у Наркомнацы адбылася нарада І.Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкома, членамі Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных секцый i камітэта Маскоускай беларускай секцыі РКП(б). Абмяркоувалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. Нарада канстатавала, што "з мэтай умацавання i пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыіў сусветным маштабе у дадзены момант поўнасцю наспела неабходнасць аб'яулення Беларусі як са-мастойнай ва ycix адносшах нацыі, незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. Нарада абмеркавала таксама пытанне пра будучы часовы рабоча-сялянскіўрад БССР. У гэты ж дзень І.Сталін у размове па телефоне са старшынёй Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А.Мясніковым паведаміу, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада.

Такім чынам, пад уздзеяннем ЦК РКП(б) Наркомнац, а затым i Пауночна-Заходні абком РКП(б), Аблвыканкомзах, СНК Заходняй вобласці памянялі свае адносіны да лесу Беларусі. Яны нават пайшлі далей у вызначэнні юрыдычнага статусу Беларусі як Белнацком i беларускія камуністычныя секцыі, якія прытрымліваліся прынцыпу аутаноміі Беларусі ў складзе РСФСР.