У гады другой пяцігодкі (1933-1937) было дасягнута павелічэнне валавой прадукцыі ў 1,9 раза. Гэты паказчык быў ніжэй запланаванага (у 3,8 раза). Сярэднегадавы рост прадукцыі знізіўся з 21,6% у першай пяцігодцы да 13,9%. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны i Крычаускі цэментнавы заводы, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат i iнш.
За гады першых пяцігодак у БССР была створана новая матэрыяльна-тэхнічная база, пабудавана звыш тысячы прадпрыемстваў, у тым ліку да 400 буйных, якія выпускалі 90% прадукцыі. Грунтоўна змянілася структура прамысловасці. Былі створаны новыя галіны вытворчасці: станкабудаванне сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне вытворчасць радыёапаратуры. У буйныя індустрыйныя цэнтры ператварыліся Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Бабруйск, Барысаў, Орша, Рэчыца. Кадры рабочага класа выраслі ў 3,3 раза i сталі больш як 700 тыс. чалавек. Падвоілася колькасць інжынераў i тэхнікаў i дасягнула 9 тыс. чалавек.
У канцы 30-х гадоў структура прамысловай вытворчасці адпавядала ролі, якая была адведзена ёй у агульнасаюзным падзеле працы. Складаючы каля 3% ад усяго насельнцтва СССР, БССР выпускала ад агульнасаюзнай вытворчасці 34,7% фанеры, 28,6% запалак, 25% дражджэй, 10% метала-рэзных станкоў, 17% панчошна-трыкатажных вырабаў, 14% бялізны i інш. Здабыткі ў развіцці прамысловасці былі да-сягнуты не толькі працай рабочага класа рэспублікі, яны з'явіліся таксама вынікам эканамічнага супрацоуніцтва i ўзаемадапамогі народаў СССР. 3 РСФСР, Украіны, Казахстана, іншых рэспублік у Беларусь іншлі вугаль, станкі, абсталяванне, аўтамаблі, збожжа. У ВНУ i на прадпрыемствах Pacii i Украіны рыхтаваліся для рэспублікі кадры інжынерна-тэхнічных работнікаў i кваліфікаваных рабочых. Сотні спецыялістаў i рабочых другіх рэспублік удзельнічалі ў будаўніцтве БелДРЭС, "Гомсельмаша" i іншых прамысловых аб'ектаў.
У індустрыялізацыі выкарыстоўвалася замежная тэхніка i тэхналогіі, падрыхтоўка рабочай сілы вялася па заходніх узорах. 80 - 85% машын i абсталявання прадпрыемстваў, пабудаваных, рэканструяваных у 30-я гады, складала імпартная тэхніка. Пры адсутнасці замежных інвестыцый сродкі для індустрыялізацыі знаходзілі за кошт абмежавання спажывецкіх патрэб народа. У развітых краінах доля накаплення ў нацыянальным набытку складала 5 - 10%. У СССР у 30-я гады сектар накапленняў складаў: у 1930г.- 29%, у 1931 г. - 40%, у 1932 г. - 44%.
Пагоршылася матэрыяльнае становішча ўcix слаёў грамадста, асабліва сялянства. Хлеб, які поўнасцю выграбалі з калгасаў, з'яўляўся важнай крыніцай валюты для набыцця прамысловага абсталявання. Цэны на збожжа i шэраг іншых прадуктаў у 10-12 разоў ніжэйшыя за рознічныя i не пакрывалі затрат на ix вытворчасць. Рэзка пагоршылася становішча гарадскога насельнітва. Індэкс рознічных цэн у 1940 г. у 6,3 раза перавышаў узровень 1928 г. У 1932-1940 гг. цэны на асноўныя харчовыя тавары выраслі ў 2,2 - 5,7 раза. Рэальная зарплата рабочых дасягнула ўзроўню 1928 г. толькі ў 1940 г.
Важную ролю ў вырашэнні задач індустрыялізацыі адыграў масавы працоўны энтузіязм рабочага класа. Ён быў абумоўлены тым, што ў 30-я гады мінімум тых сацыяльна-культурных паслуг, якія даваў горад, быў для многіх учарашніх сялян каштоўным падарункам савецкага ладу. Больш таго, станоўчыя перамены на фоне эканамічнага крызісу, які бушаваў у капіталістычных кpaiнax у 1929-1933 гг., былі асабліва яркімі. Шырока выкарыстоўвалася маральнае стымуляванне працы. Актыўна вялася палітыка-выхаваўчая работа. Навізна перамен была такой незвычайнай, што перабівала у свядомасці людзей бязладдзе жыцця, параджала высокі аптымізм i энтузіязм.
Вялікае значэнне мела масавае сацыялістычнае спаборніцтва у такіх яго формах, як ударніцтва, рух гаспадарча-разліковых брыгад, сустрэчнае планаванне i інш. 3 восені 1935 г. разгарнуўся стаханаўскі рух за высокую прадукцыйнасць працы, удасканаленне арганізацыі вытворчасці, больш эфектыўнае выкарыстанне тэхнікі.
Услед за ростам прадукцыйнасці працы асобных рабочых адміністрацыяй павышаліся нормы выпрацоўкі, зніжаліся расцэнкі, што выклікала незадаволенасць рабочых. У пачатку 30-х гадоў на шэрагу прадпрыемстваў рэспублікі мелі месца забастоўкі, выкліканыя нізкай аплатай працы, цяжкімі ўмовамі жыцця i быту. Каб спыніць незадаволенасць, кіраўніцтва краіны ў якасці громаадводу выкарыстоўвала "выкрыццё" так званых "злачынных" арганізацый тыпу "Прампартыі", сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў на шахтах Данбаса, асобных буржуазных спецыялістаў.
Высокія тэмпы развіцця былі дасягнуты таксама за кошт пазаэканамічнага прымушэння. Сярод партыйных i савецкіх кіраўнікоў, супрацоўнікаў апарату кіравання ўcix узроўняў былі пашыраны iдэi неабходнасці рэпрэсій супраць незадаволеных. У народнай гаспадарцы выкарыстоўвалася праца дзесяткаў мільёнаў зняволеных. Імі будаваліся Беламорска-Балтыйскі канал (300 тыс. зняволеных), канал Масква-Волга, БАМ (будоўля пачалася ў 1933 г.). Каля 3 млн. зняволеных людзей будавалі Дальстрой, Магнітку, Нарыльск, здабывалі золата i інш.
Перад вайной была прынята цэлая серыя надзвычайных мер, сярод якіх рашэнні 1938 г. аб умацаванні працоўнай дысцыплны, у 1940 г. - аб замацаванні рабочых i служачых за прадпрыемствамі i аб крымінальнай адказнасці за выпуск няякаснай i некамплектнай прадукцыі. Але гэтыя меры не вырашылі ўcix праблем нізкай якасці i эфектыўнасці. Ва ўрадзе былi вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.
Такія метады далі пэўныя вынікі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны па абсалютных паказчыках важнейшых відаў прамысловай прадукцыі СССР наблізіўся ці перасягнуў валавыя паказчыкі Германіі, Англіі, Францыі. Была створана моцная матэрыяльная база. Але не вырашана галоўная для сацыялізму задача - не была забяспечана вышэйшая ў параунанні з капіталізмам прадукцыйнасць працы.
Спіс крыніц
1. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А.Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.
2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
3. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.
4. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.
5. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.
6. Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.
7. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3
8. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.