“Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе.
- Улік асаблівасцей Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай.
- Улік працэсу глабалізацыі сусветнай эканомікі.
- Удзел беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення новых тэхналогій і інвестыцый.
Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.
Сацыяльная палітыка
Стратэгічнымі мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: аздараўленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.
Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дасць магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.
У адрозненне ад эканамічна развітых краін структура выдаткаў дамашніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і на працягу 1995-1998 гг. зніжалася, але ў 1999 г. ён значна павысіўся і склаў 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Назіраюцца істотныя адрозненні іх структур. Калі ў сем’ях з дзецьмі на харчаванне прыходзіцца 55,5% бюджэту, то ў сем’ях пенсіянераў – 74,5%.
Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. У 1999 г ён склаў 27,9% супраць 23,4% у 1995 г. У 1999 г. рост цэн на тавары амаль у 2 разы апярэджваў рост кошту жыллёва-камунальных паслуг, у выніку чаго ўдзельная вага аплаты за ЖКП ў спажывецкіх выдатках знізіўся з 3,6% у 1998 г. да 2% у 1999 г.
Нязначныя выдаткі на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт – 2,2%, на ахову здароўя – 1,9%. Аднак у 20% найбольш забяспечанага насельніцтва яны ў 5 разоў, а на ахову здароўя – у 3,5 раза большыя, чым у 20% найменш забяспечанага.
Канцэпцыя і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.
Галоўным вынікам рэалізацыі Канцэпцыі і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг. з’явіцца стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа.
Валавы ўнутраны прадукт павялічыцца за гэты час у 1,24 – 1,33 раза, прадукцыя прамысловасці – у 1,24 – 1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у 1,28 – 1,33 раза, сельскай гаспадаркі – у 1,2 – 1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4 – 1,5 раза. Палепшыцца галіновая структура ВВП: доля прамысловасці складзе 31 – 32%, сельскай гаспадаркі – 8,8 – 9%, будаўніцтва – 6 – 6,3%, а доля сферы паслуг узрасце да 37 – 37,5%.
Прадукцыйнасць грамадскай працы павялічыцца на 28 – 36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіцца на 4 – 5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15 – 20%. Зразумела, аб тым, што мы зможам жыць у багацці, не можа быць размовы. Але пасля пэўнага перыяду, хаця і з мінімальным запасам трываласці, мы ўсё жа зможам развівацца на ўласнай аснове, прыцягваючы крэдыты і інвестыцыйныя рэсурсы.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.
2. С. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.
3. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В.- Мінск, 1994.
4. 1. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990-е гг.