Саўгасы – павінны былі стаць галоўнай апорай сацыялістычнага будаўніцтва на вёсцы. У 1929 г. было створана 227, у 1931 г. 358. Да 1941 г. іх заставалася 132 (памяншэнне за кошт аб’яднання). Колькасць рабочых і служачых вырасла з 12,1 (1929 г.) да 56,4 тыс. чалавек (1941 г.). Саўгасы ствараліся на меліярацыйных, дзяржаўных і сялянскіх землях. Яны лепш забяспечваліся сельскагаспадарчымі машынамі, ураджайнасць была вышэй, чым у сялян-аднаасобнікаў і калгасаў, але яны не карысталіся павагай беларускіх сялян і не змаглі стаць прыкладам вядзення буйной сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (іх лічылі пераемнікамі буйной панскай гаспадаркі). Доля саўгасаў у аб'ёме сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. не перавышала 6%.
За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі ў с/г пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася ў 1932 на 34,2% (у параўнанні з 1928 г.), свіней на 37,9%, статак авечак скараціўся на 50,8%.
Другая пяцігодка (1933–1937 гг.)
Прыкметы калектывізацыі ў БССР у гэты перыяд:
– Працягвалася прыцягненне ў калгасы аднаасобных гаспадарак.
– Вытворчыя фонды не павялічваліся (перад уступленнем у калгас знішчалася хатняя жывёла, якая належала да абагульнення).
– Зацягваліся палявыя работы: пасяўная, уборка і г.д.
– Недастатковая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў ва ўздыме вытворчасці.
– Зменена форма нарыхтоўкі с/г прадукцыі. У 1932 г. уведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. – яек.
– Лішкі прадаваліся дзяржаве па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 – 12 разоў (гэта крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).
– Правядзенне Другога Ўсесаюзнага з'езду калгаснікаў-ударнікаў (люты 1935 г.) (па сутнасці з'езд калгасных актывістаў), які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі (зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары).
– Калгаснікі былі прымацаваны да калгаса – яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкоўваўся райкаму партыі.
– Стымулявалася жывёлагадоўля. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварныя фермы.
– Працэс узбуйнення калгасаў (агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак). Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб'яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку.
– МТС – 200 у 1937 г. Колькасць трактараў – 8,1 тыс. шт. (137,6 тыс. конскіх сіл), было 674 камбайнаў.
– Рост пасяўных плошчаў калгасаў склаў 67,1% (з 1.782 да 2. 948,9 тыс. га). Уводзіліся шматпольныя севазвароты. За кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных с/г культур.
– Па агульных паказчыках план выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Трэцяя пяцігодка (1938–1942 гг.)
Асноўныя патрабаванні да с/г:
– Павелічэнне ўраджаю і ўсёй валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.
– Пашырэнне пасеваў тэхнічных культур (канопля, лён).
– Павелічэнне выкарыстання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных – у 3.
– Рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы – 44%, свіней 60%.
– Асваенне тарфяных балот. Асушыць і асвоіць 300 тыс. га тарфянікаў.
– Рост колькасці МТС з 200 у 1937 г. да 300 у 1942 г.
Прыкметы развіцця с/г пад час трэцяй пяцігодкі:
Павелічэнне падсобных гаспадарак калгаснікаў (яны больш даходныя). Плошча грамадскіх зямель калгасаў рэспублікі павялічылася на 110 тыс. га.
Працэс ссялення хутароў у калгасныя цэнтры з 1939 г. «Дапамагала» каля 35 тыс. камсамольцаў (2619 камсамольска-маладзёжных брыгад). Да пачатку вайны сселена 192 тыс. хутароў і створана 927 новых сельскіх пасяленняў.
1939 г. – далучэнне Заходняй Беларусі. Рост плошчы ворных зямель з 4,6 да 6,2 млн. га (1 млн. перададзены беззямельным і малазямельным). Ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. Адначасова – пачатак калектывізацыі ў Заходняй Беларусі – да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).
Рост грашовых даходаў калгасаў і саўгасаў рэспублікі з 1937 па 1940 г. склаў на адну гаспадарку ў сярэднім 0,5 тыс. руб. (за кошт выкарыстоўвання калгаснікамі асабістай гаспадаркі). У цэлым грашовыя даходы калгасаў у 1937 г. склалі 299,9 млн. руб., у 1940 365,9 млн. руб.
На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх ўдзельная вага ў вытворчасці мяса – 11,4%, малака – 13,2%, бульбы – 34%, воўны – 12,2%, збожжавых культур – 51,2%.
Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасы. На адзін калгас прыходзілася: 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы, 26 свіней, 50 галоў авечак і 56 коней, на адзін саўгас – 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактараў.
У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка ў с/г. прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.
Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
Асноўныя працэсы:
На 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек (1913 г. – 6899 тыс.). шляхі павелічэння – натуральны прырост і перасяленне з іншых рэгіёнаў СССР (індустрыялізацыя).
Міграцыя за межы БССР. З 1926 г. па 1939 г. выехала каля 600 тыс. чалавек (палавіна натуральнага прыросту насельніцтва). Прычыны: – пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, насільныя дэпартацыі і г.д.
Міграцыя ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася (1913 г. – 14% гэта гарадское насельніцтва, 1940 г. – 21%).
Змены сацыяльнай структуры грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. – 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы зніклі з сацыяльнай арэны, «іншыя» склалі каля 6%.
Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Рост нацыянальнага даходу Беларусі з 1913 г. да 1940 г. амаль у 4 разы. Рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў (рэшткавы прынцып яго забеспячэння). У выніку дзяржаўнай палітыкі пераразмеркавання асноўная частка даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).
Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі кожны год (з 1928 г. па 1940 г.) расла на 16,2%. Аднак рэальная заработная плата працоўных не толькі не расла, а нават паніжалася.
Мерапрыемствы па павышэнню даходаў насельніцтва:
– Матэрыяльнае стымуляванне працы: павышэнне аплаты рабочых і служачых (у прамысловасці і будаўніцтве). Значны рост заработнай платы ў перадавікоў і наватараў вытворчасці (складала ад 500 да 1000 руб. і больш): у металапрамысловасці рост на 76%, у электрапрамысловасці на 57%, у тарфяной 91%, у харчовай 81%, у швейнай на 55%. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8–10 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых.
– Увядзенне прэмій за перавыкананне вытворчых планаў, выплат за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў і іншых грашовых заахвочванняў.
Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўе і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту, «асноўны сродак камуністычнага размеркавання».
Рост выдаткаў за 1928–1940 г. склаў 72 разы (з 29,3 млн. руб. да 1. 538,0 млн. руб.), дасягнуў 170 руб. на душу насельніцтва.
Спажыванне.
Спажыванне насіла абмежаваны характар. Прычыны:
– Фарсіраванне індустрыялізацыі патрабавала павялічыць частку нацыянальнага даходу, якая ішла на назапашванне, і скараціць, якая ішла на спажыванне.
– Вялікія памеры экспарту харчовых тавараў.
– Калектывізацыя вёскі – зніжэнне прадукцыйнасці с/г. Забарона прыватнага гандлю с/г прадукцыяй.
– Інтэнсіўны рост гарадскога насельніцтва вызваў павелічэнне спажывання харчовых і прамысловых тавараў.
– Парушэнне прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Рост грашовай масы – 45% (да 1930 г.), гэта ў 2 разы хутчэй за рост вытворчасці прадметаў спажывання, і ў 2,7 раза хутчэй за рост дзяржаўна-кааператыўнага рознічнага тавараабароту.
– Зніжэнне пакупной здольнасці рубля (з 1927 па 1932 г. на 60%). Як вынік – рост цэн на ўсе віды прадукцыі. З 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары (акрамя хлебных прадуктаў) узраслі ў 2,2 – 5,7 раза, цэны на асноўныя нехарчовыя тавары прыкладна ў 1,5 – 2,5 раза.
Перыяд канца 20-х – пачатку 30-х гг. характаразуецца натуралізацыяй эканамічных адносін. Галоўная прыкмета – увядзенне нарміраванага водпуску тавараў спажывання (карткавая сістэма).
Мерапрыемствы па забяспячэнні насельніцтва:
1) Увод карткавай сістэмы размеркавання тавараў. У 1931 г. на нарміраваным забеспячэнні ў БССР знаходзілася 538,4 тыс. чалавек, у 1932 –700 тыс. былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны.
2) Стварэнне закрытых рабочых кааператываў (ЗРК). Яны мелі права рабіць па-запланавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах (дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым). Права на першачарговае забеспячэнне атрымалі ўдарнікі, рабочыя, што сістэматычна перавыконвалі вытворчыя заданні. У 1932 г. у Мінску было 11 закрытых кааператываў.