Смекни!
smekni.com

Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (стр. 4 из 4)

3) Арганізацыя сеткі сталовых, буфетаў на буйных прадпрыемствах. Ствараліся АРЗ – аддзелы рабочага забеспячэння, якія займаліся арганізацыяй нарыхтовак харчавання.

4) Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У 1932 г. была створана падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф» (66,5 га зямлі, малочная ферма на 48 галоў і свінагадоўчая ферма на 292 галавы). У 1934 г. яны мелі 27.021 га зямлі. За 1934 г. ад іх атрымана 30 тыс. т. бульбы, 15 тыс. т. капусты, 13 тыс. т. буракоў, 7 тыс. т. іншай агародніны. Прадукцыя падсобнай гаспадаркі пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК.

5) Ствараліся калектыўныя агароды, індывідуальныя надзелы. 578 калектыўных агародаў мелі 7.972 га. зямлі. 58.456 сем’яў (22% ад агульнай колькасці рабочых сем'яў) надзелены індывідуальнымі ўчасткамі (6.874 га). 3 індывідуальных агародаў атрымана 60 тыс. т бульбы, 10 тыс. т агародніны.

6) 1935 г. – адмена карткавай сістэмы. Уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных.

7) Да 1940 г. вырасла колькасць магазінаў да 18.728 (у 1928 г. –4502). Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў (2.487). рознічны тавараабарот вырас за 1928–1940 г. у 15,7 раз (да 524,4 млн. руб.).

Сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў

Калгаснікі не мелі:

– Права на штогадовы водпуск;

– Аплачваемых бюлютэняў па хваробе;

– Аплачваемага водпуску па цяжарнасці і родам;

– Не быў вызначаны пенсійны ўзрост, не выплачваліся пенсіі.

Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці былі электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі 3,9% ад усіх с/г плошчаў. На іх вырошчвалася 45% усёй с/г прадукцыі краіны (70% мяса і малака, 45% шэрсці). Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Уклады па БССР у 1928 г. склалі 4,5 млн. руб., 1941 г. – 174 млн. руб. (рост – 38 разоў).

Жыллёвы фонд павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы – да 4,8 млн. кв. м. Але рост плошчаў не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго ж планы пяцігодак па ўвводу жылля не выконваліся. Навогул, камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах былі вадаправоды, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт – гэта электрычны трамвай у Віцебску (уведзены да 1913 г.) і Мінску (уведзены пасля 1917 г. на базе конкі), у 9 гарадах меліся аўтобусы (85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.

Адукацыя

На 1940 г. у БССР налічвалася 12.294 агульнаадукацыйных школ усіх відаў (1.737 тыс. вучняў). З’явілася вышэйшая адукацыя (1921 г. – адкрыты БДУ, на 1940 г. – 25 ВНУ, з колькасцю студэнтаў 21,5 тыс.). Сярэдняя спецыяльная адукацыя – гэта 128 тэхнікумаў, 35034 навучэнцаў (на 1940 г.).

Спіс выкарыстаных крыніц

1. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча – Мінск, 1996.

2. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі – Мн., 1990-е гг.

3. С.Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1–5. Мінск, 1993, 1999.