(1928–1941 гг.)
Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу «сусветнай рэвалюцыі» ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.
Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.
Праграма М.І. Бухарынаі спецыялістаў Дзяржплана (прыхільнікамі якой з’улялiся А.І. Рыкаў, М.П. Томскі і інш.) «аптымальнага спалучэння» ставiла перад сабой мэты:
– павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;
– рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;
– больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;
– павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;
– аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;
– аптымальнае спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.
Асноунымi мерапрыемствамi, якiя прадугледжвала праграма М.І. Бухарына былi:
1. Захаванне асабістай ўласнай сельскай гаспадаркі
2. Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн.
3. Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.
4. Павышэнне пакупной здольнасці чырвонца.
5. Прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі.
6. Сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту.
7. Распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.
Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі. Прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з'яўлення новых палітычных аб'яднанняў.
Праграма «вялікага скачка» І. Сталіна
Праграма «вялікага скачка» І. Сталіна (прыхільнікі: В. Куйбышаў, В. Молатаў, А. Андрэеў, Л. Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.) ставiла прерад сабой мэты:
– індустрыялізацыi народнай гаспадаркі;
– кааперыраванне сялянства і сярэдніх слаёў горада;
– пад’ём дабрабыту і культуры мас;
– пабудова сацыялізму.
Метады:
1. Адмаўленне адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі.
2. Выкарыстоўванне энтузіязму рабочага класа які павінен быў абвергнуць аб'ектыўныя эканамічныя законы.
3. Умацаванне партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталяванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі.
4. Адмена плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.
Студзень 1928 г., рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовамі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.
Таталітарызм – гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідаалогіі ролю. Галоўныя рысы эканамічнай сістэмы:
- манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;
- вялікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;
- дырэктыўнае планаванне;
- цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;
- шырокае ўжыванне па-заэканамічных формаў прымушэння;
- іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;
- ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;
- экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;
- адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;
- выкарыстоўванне вялікай колькасці зняволеных;
- нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва;
- асабістая роля правадыра ў кіраванні гаспадаркай.
У 1926 г. Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты плана – максімальны і мінімальны.
Асноўныя палажэнні максімальнага:
- Рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы).
- Рост вытворчасці сродкаў вытворчасці на 230%.
- Рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі на 110%.
- Рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 55%.
- Рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.
Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне паказчыкаў на 20%. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І. Сталіна, застаўся толькі максімальны варыянт.
Асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак – асноўная ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці (абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першароднай пераапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі).
Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР
Май 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Яго прыкметы:
1. Збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі.
2. Галоўныя задачы:
- фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі – павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы;
- ўздым эканомікі і культуры;
- ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі;
- рэканструяванне сельскай гаспадаркі;
- выцісканне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.
Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем «вялікага скачка» – на XII з’ездзе КП(б) Б у чэрвені 1930 г.)
1. Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб. (5,3 разы болей чым за папярэдніх 10 гадоў). Перавагі атрымалі галіны прамысловасці: дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная.
2. Пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў: швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Новыя будоўлі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.
3. У 3,8 раза павялічыўся аб’ём прамысловай прадукцыі (з 241,2 млн. руб. у 1928 г. да 916,8 млн руб. у 1932 г.).
4. Больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай прамысловасці: прадукцыя металаапрацоўчай прамысловасці павялічылася на 377,2%, харчасмакавай на 473,8%, гарбарна-абутковай на 601,6% і швейнай на 1270,4%.
5. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарына, малочнай кіслаты і інш.
6. У 1931 г. аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб'ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай (1932 г. – доля прамысловасці 67%).
7. Змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах вырабляецца 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых.
8. Адказ ад НЭПа, усталяванне цэнтралізма і валюнтарысцкіх метадаў, кіраўніцтва эканомікай (эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы).
9. Скарачэнне долі нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, эмісія грошай (на патрэбы індустрыялізацыі) прыводзіла да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці.
10.Правал пяцігадовага плана па мінімальным паказчыкам (энергетыка 69% ад запланаванага, тарфяная прамысловасць 85%, цагляная 90% і г.д), але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы.
11.Пачатак чыстак сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадраў, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.
Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933–1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.
Асноўныя палажэнні:
- Вядучае месца ў развіцці цяжкай прамысловасці (1/4 ад 1674 млн. руб. капіталаўкладанняў). Асноўныя галіны ўкладання сродкаў: металаапрацоўчая, хімічная, тарфяная, развіццё энергетыкі (павелічэнне магутнасці электрастанцый, стварэнне двух энергетычных вузлоў – Гомельскага і Мінскага.).
- Далейшае развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці (рэканструкцыя 80 буйных прадпрыемстваў, будаўніцтва новых аб'ектаў).
- Шырокае выкарыстоўванне метадаў сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.
Цяжкасці:
a) недахоп паліва і электраэнергіі;
b) недахоп вопыту, кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных кадраў;
c) агульная слабасць гаспадарчага кіраўніцтва;
d) недахоп жылля, паліва, хлеба, харчовых і прамысловых тавараў.
Вынікі другой пяцігодкі:
1. Пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод (1937 г. – 7 млн. м. Шкла), Крычаўскі цэментны завод (140 тыс. т цэмента ў год), Аршанскі льнокамбінат (15 млн. м. тканіны ў год), Магілёўскі трубаліцейны завод (12 тыс. т. труб у год), Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Новыя стройкі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіенаў СССР.
2. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.
3. Павелічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 раза, рэальна па СССР у 2,2 раза).
4. Прырост ў буйной прамысловасці склаў 13,9% (21,6% – у першую пяцігодку).
5. Змен у галіновай структуры прамысловасці не адбылося.
6. Змены ў структуры рабочага класа – 2/3 ад яго колькасці – былыя сяляне. У 1935 г. 70% рабочых не мелі вытворчага стажу больш трох гадоў. Існавала вялікая цякучасць кадраў.